<<
>>

§ 1. Спробы камса.іітацыі сіл

Становішча, якое змянілася, запатрабавала ад пры- хільнікаў БНР перагляду праграмы дзеянняў у барацьбе за ажыццяўленне палітычных і культурных ідэалаў на- цыянальнага адраджэння.

Усё менш заставалася надзей на станоўчы зыход у рэалізацыі пастаўленых мэт, асаб- ліва пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора.

Спробы дамовіцца з Польшчай, з краінамі Антанты аб стварэнні беларускай дзяржавы па заходняму ўзору былі беспаспяховымі. He апраўдалі надзей С. Балаховіч і Б. Савінкаў. Палітычныя дзеячы, якія выступалі ад імя ўрада БНР, заклікалі беларусаў усё ж не складваць зброю, змагацца і супраць палякаў і супраць маскоўцаў, якія «расчлянілі Беларусь».

У дакументах БНР, пгго датычацца пачатку 1921 r., скразіць ужо ідэя арыентацыі на ўласныя сілы. «Паўстань, Беларусь! — заклікала Рада БНР. — Твой ідэал — Чэха- славакія, Літва, Эстонія, Латвія». Лідэры беларускага адраджэння папярэджваюць аб пагрозе беларускаму сялянству з боку польскага памешчыка, аб тым, што з Польшчай не па дарозе. Селяніну ўнушаецца, што ворагі Беларусі хочуць «зямлю замацаваць за польскімі панамі і маскоўскай камунай».

Выпрацаваць новыя арыенціры палітычнай дзейнасці быпа заклікана Першая беларуская нацыянальна-палі- тычная канферэнцыя, якая адбылася ў Празе ў верасні 1921 г. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый і груп. У канферэнцыі разам з эсэрамі прымалі ўдзел сацыялісты-федэралісты, с а ц ы ял - д э м а к р a - ты, народныя сацыялісты, прадстаўнікі падпольных арганізацый на тэрыторыі ССРБ. Былі запрошаны таксама прадстйўнікі беларусаў з Латвіі і Літвы. У асноўным жа канферэнцыя аб\'яднала прадстаўнікоў палітычных фар- міраванняў, якія ў нядаўнім мінулым свае надзеі на ства- рэнне беларускай дзяржаўнасці звязвалі з падтрымкай дзяржаў Антанты.

Сынам беларускім, як называлі сябе ўдзельнікі канферэнцыі, давялося сабрацца на чужыне, каб пераадо- лець рознагалоссі, выпрацаваць новую лінію паводзін.

Да нядаўняга часу беларускія арганізацыі спадзяваліся на падтрымку Германіі, Польшчы, дабіваліся спачування сваёй справе краін Антанты, Лігі нацый, а зараз круты паварот — «Апора на сябе!», «Будучыня Беларусі ў руках селяніна!»

Лідэры беларускага адраджэнцкага руху ўглядаліся ў становішча ў адарванай Польшчай Заходняй Беларусі, дзе ўзнімалася барацьба дэмакратычных сіл за нацыя- нальнае і сацыяльнае вызваленне. А. Цвікевіч лічыў, што «зямельнае пытанне на Беларусі з\'яўляецца спінным хрыбтом беларускага адраджэння». Таму ў Польшчы зямельнае пытанне трэба звязаць з нацыяльным, зразуме- лым у тым сэнсе, што без стварэння нацыянальнай дзяржавы немагчыма вырашыць зямельнае пытанне. Барацьба за зямлю, звязаная з нацыянальным пытаннем, — пшях да дзяржаўнай незалежнасці.

Бясчынствы балахоўцаў на Мазыршчыне ў лістападзе 1920 г. і пазней выклікалі негатыўную рэакцыю грамад- скай думкі ў Польшчы. Аб злачынствах стала вядома сусветнай грамадскасці. Пытанне абмяркоўвалася ў поль- скім Сейме. Пасля выкрыцця Балаховіча ў друку высту- піў Б. Савінкаў — шэф генерала. Газеты называлі Балаховіча «лжэбеларускім генералам», «авантурыстам», «спекулянтам на беларускім руху» і г. д. Выкрывалася сувязь Балаховіча з польскім урадам.

Пражская нарада пазбавіла Балаховіча даверу, праўда, з агаворкай: «Лічыць Балаховіча да таго часу, пакуль ён не апраўдае сябе перад беларускім грамадзянствам, — узурпатарам і авантурнікам». Апрача таго, генерал абві- навачваўся ў тым, што дазволіў сабе «выдаваць акты дзяржаўнага змагання» і «самавольна абвясціў сябе галоў- накамандуючым беларускіх вайсковых сіл». Але нарада грашыла супраць ісціны. «Акты дзяржаўнага змагання» Балаховіч зачытаў «з ухвалення Найвышэйшай Рады».

Bbty адхілены ад беларускага руху Б. Савінкаў. Яму ставілі ў віну яўрэйскія пагромы і «правакацыйныя паўстанні» на тэрыторыі Усходняй Беларусі. Польская нарада пастанавіла, што Савінкаў «не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з\'яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа».

У гэтай выкрывальнай кампаніі была свая логіка. Вьшвіліся і сталі здабыткам галоснасці ўтоеныя спру- жыны многіх падзей і дзеянняў, «героямі» якіх былі Савінкаў і Балаховіч. Рада БНР і звязаныя з ёю палі- тычныя групы рашуча адмяжоўваюцца ад гэтых дзеячаў, даказваючы, што супрацоўнічалі з імі менавіта прапольскія псеўдабеларускія арганізацыі.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Спробы камса.іітацыі сіл:

  1. З А К О Н У К Р А Ї Н И Про міжбюджетні відносини між районним бюджетом та бюджетами територіальних громад сіл, селищ, міст та їх об\'єднань
  2. Окупаційний режим. Спроби національно-державного будівництва. Рух опору
  3. 2.2. Конституційні ідеї 20-40-х років ХХ століття та спроби їх реалізації в практиці державотворення
  4. § 2. Ідеї і спроби відновлення вищих представницьких органів доби Гетьманату і Директорії
  5. Державотворча програма наливайківського руху як спроба реалізації ідеї козацького державотворення
  6. Козацько-гетьманська державність у Речі Посполитій: спроба творення державної автономії
  7. 55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.
  8. Кодифікація права України-Гетьманщини як прихована спроба обґрунтування ідеї української автономії
  9. 1543 р., квітня 9, Краків Сигізмунд І підтверджує права райців міста Львова на володіння сіл Зубрі і Сихова
  10. 43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.
  11. Постанова Раднаркому УСРР і ЦК КП(б)У «Про занесення на «чорну дошку» сіл, які злісно саботують хлібозаготівлі» (6 грудня 1932 р.)
  12. Недосконалість процедури та застарілість критеріїв для формування районів, віднесення населених пунктів до категорії сіл, селищ та міст.
  13. Спроба конституційного врегулювання проблем місцевого та регіонального розвитку відповідно до норм міжнародних правових документів
  14. Стаття 173. Межі районів, сіл, селищ, міст, районів у містах
  15. 1565р., березня 3, Пйотрків Сигізмунд Август знову приєднує до міста Львова села Зубрю та Сихів, переносить їх із земського на магдебурзьке право та звільняє від громадських і земських тягарів, від цих сіл має сплачуватися податок "шос ", призначений на державні потреби
  16. Стаття 12, Повноваження сільських, селищних, міських рад у галузі земельних відносин До повноважень сільських, селищних, міських рад у галузі земельних відносин на території сіл, селищ, міст належить:
  17. Удосконалення систем розселення та забезпечення сталого розвитку населених пунктів
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -