43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.
У сярэдзіне XVIII ст. у РП разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформ дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі.
Так, на канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на выкарыстанне права «ліберум вета». У 1764 г. , а затым у 1775 г. у РП уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі РП; у 1773 — 1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія => рэформы ў галіне асветы. Рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з\'явілася даволі значная колькасць мануфактур. Такім чынам, РП, дзякуюючы рэформам , пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс. Гэтыя рэформы не задаволілі рэакцыйных магнатаў. У верасні 1764 г. яны (Расія і Прусія) пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага. У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкарысталі «каталіцкую» праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам РП. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні католікау, а таксама прыняў закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захаванне шляхецкіх правоў і недапушчэнне рэформ дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў «Кардынальных правах» утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы. У 1768 г. прыхільнікі «залатой» шляхецкай вольнасці пад старшынствам Ю. Пуласкаса арганізавалі ў канфедэрацыю, якая аб\'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і заклікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769—1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле (1772 г. ) да Расіі адышла Усходняя Беларусь.
Источник:
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016
Еще по теме 43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.:
-
История государства и права Великобритании -
История государства и права Германии -
История государства и права зарубежных стран -
История государства и права Казахстана -
История государства и права Р. Беларусь -
История государства и права России -
История государства и права США -
Історія держави і права України -
Римское право -
-
Авторское право -
Аграрное право -
Адвокатура -
Административное право -
Административный процесс -
Арбитражный (хозяйственный) процесс -
Аудит -
Банковская система -
Банковское право -
Бухгалтерский учет -
Военное право -
Гражданское право и процесс -
Денежное обращение, финансы и кредит -
Деньги -
Жилищное право -
Земельное право -
Избирательное право -
Инвестиционное право -
Информационное право -
Исполнительное производство -
История -
История государства и права -
История политических и правовых учений -
Конкурсное право -
Конституционное право -
Корпоративное право -
Криминалистика -
Криминология -
Маркетинг -
Медицинское право -
Международное право -
Менеджмент -
Муниципальное право -
Налоговое право -
Наследственное право -
Нотариат -
Обязательственное право -
Оперативно-розыскная деятельность -
Права человека -
Право зарубежных стран -
Право социального обеспечения -
Правоведение -
Правоохранительная деятельность -
Предпринимательское право -
Семейное право -
Страховое право -
Судопроизводство -
Таможенное право -
Теория государства и права -
Трудовое право -
Уголовно-исполнительное право -
Уголовное право -
Уголовный процесс -
Философия -
Финансовое право -
Хозяйственное право -
Хозяйственный процесс -
Экологическое право -
Экономика -
Ювенальное право -
Юридическая техника -
Юридические лица -