42. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.
Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.
"Генрыкавы артыкулы": 1) змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма; 2) насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць; 3) абвяшчаліся свабоднае абранне караля; 4) абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; 5) не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць.
"Пакта канвента" - складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім.
Ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад нскалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы. Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.
З аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы-значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з\'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.
Еще по теме 42. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.:
- 40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць
- 69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
- 25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г. : крыніцы, структура, змест, значэнне
- Социальное государство и защита прав человека
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- ПРЕСТУПЛЕНИЯ ПРОТИВ СВОБОДЫ, ЧЕСТИ И ДОСТОИНСТВА ЛИЧНОСТИ
- ПРЕСТУПЛЕНИЯ ПРОТИВ СЕМЬИ И НЕСОВЕРШЕННОЛЕТНИХ
- § 1. Общие положения о гражданских правах несовершеннолетних
- ЛАГ, ОАГ, Африканский Союз
- 7. Защита прав и интересов несовершеннолетних жертв и участников вооруженных конфликтов
- Операция «Барбаросса»
- Кузнецова Е.И.. Деньги. Учебное пособие. Юнити, М., 2009, 2009
- От автора