25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г. : крыніцы, структура, змест, значэнне
Крыніцы для распрацоўкі: звычаевае права, агульназемскія, валасныя, абласныя, гарацкія граматы, судзебнік Казіміра 1468, адміністратыўная судовая практыка дзяржавыв, нормы захлднееўрапейскага і польскага права.
У верасні 1529 г. першы Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.
Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.
У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.
Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг-леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.
Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.
Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.
Еще по теме 25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г. : крыніцы, структура, змест, значэнне:
- 26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г. : прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г
- 27. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г. : працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне
- 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага княства Літоўскага.
- 28. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага
- 6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI
- 23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права
- 24. Судзебнік Казіміра 1468г. : крыніцы, структура, змест
- 22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне
- Статут про наділи господаря короля Й. М. у всьому Великому князівстві Литовському року 1557 квітня 1 (Статуту на волоки)
- 21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест ізначэнне.
- 5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.