27. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г. : працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне
Статут 1588 г. быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні. Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была закончана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г.
, Польшча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вялікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люб-лінскай уніі.
Ён меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У раздзелах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569.
Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 г. , была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоувалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.
Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простата чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступление крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.
Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі.
У канцы 16 ст быў выкарастаны пры кадыфікацыі прускага права, пры падрыхтоўцы саборнага улажэння 1649, у 17ст быў перакладзены на нямецкую мову, ужываўся ў судах латвіі і эстоніі, у 1735-1738 перакладзены на ўкраінскую мову.
Вядомы пераклады на французскую і лацінскую мову.
Дзейнічаў у віцебскай і магілеўскай губерніях да 1831 года, у віленскай, гродзенскай і мінскай да 1840