<<
>>

26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г. : прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г

Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдасканалення права.

Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Законную сілу набыў другі Статут ВКЛ ў 1566 г. Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г. , Статут 1529 г. і некато-рыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.

Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і судовага працэсу, V - VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX - цывільнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV -крымінальнага права. Найбольш істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цы-вільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шлях­ты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, замацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дчяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Ен не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб\'ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, не-паўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ею.

Ен дзейнічаў у Беларусі і Літве да 1588, а ў правабэрэжней Украіне і ў 17-185ст – называўся валынскі статут.

Вядомы пераклады на лацінскую і польскую мову.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г. : прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -