<<
>>

6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI

Канцэпцыі утварэння: 1) звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з\'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй.

Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх сла­вян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў.

2) атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Даследуючы праблему ўтварэння Вялікага княства Лттоўскага, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы. Гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з\'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Паня­моння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі іх сабе.

Таму ёсць падставы лічыць Наваградак і Наваградскае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб\'ектыўны працэс аб\'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.

Галоўнай рухаючай сілай аб\'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб\'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі: 1) Болышасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці; 2) Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Тэрыторыя ВКЛ складала 900 тыс. кв. км .

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, пазней - Вільня.

Значна пашыралася дзяржава пры Гедземіне ў склад увайшлі Віцебскае, Берасцейскае, Мінскае і Турава-Пінскае княствы. Перанес сталіцу Новагрудка у Вільню.

Пры Альгердзе значна пашырыліся землі ВКЛ у ее склад увайшлі беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Жамойція, таксам былі далучаны землі большай часткі Украіны, частка зямель сучаснай Расіі.

Пры княжанні Альгерда центральныя землі дзяржавы былі падзелены на 2 вялікіх адміністрацыйных акругі- Віленскае і Трокскае ваяводствы, каб пастаянна даваць адпор на захадзе крыжака на усходз татарам.

Центральная частка – палітычнае ядро – назва “Літва”.

Дзяржаўны лад: центральная (галоўная) частка і землі мяжуючыя (“прыслухоўваючыя”)

Дамінуючае становішча займалі центральныя землі: дзяржаўныя маенткі, тэрыторыя густа заселена, буйныя феадалы займалі пануючае становішча. Была таксама зямель “прыслухоўваючыя” захоўвалі сваю дзяржаўна-прававую адасобленасць, адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання.

Князі асобных абласцей якія увайшлі у склад ВКЛ, працягвалі называцца гаспадарамі-гэта гаворыць аб тым што адм-дзярж лад ВКЛ характэрызаваўся шырокай аўтаноміяй. Аднак паступова ўзмацнялася цэнтральная ўлада, мясцовыя князі змяняюцца намеснікамі вялікага князя. Пры утварэнні ваяводстваў улічваліся мясцовыя асаблівасці. На працягу 15-16 ст буйныя княствы былі пераутвораны ў ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі ваяводы, або старасты.

У другой палове 16 ст у ВКЛ адбыліся пераўтварэнні (закангадаўчая ваенная судовая і інш рэформы) У 1564-66 адміністр-тэрытар рэформа для удасканалення і большай цэнтралізацыі мчсцовага кіравання, у выніку тэрыторыя была падзелена на 13 ваяводстаў і 30 паветаў.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -