7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в. Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.
ВКЛ- феадальная манархія, узначальваў князь.
Вялікі князь стаяў на чале дзяржавы. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.
д. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.Рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі. Рада з\'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У кампетэнцыю Рады ўваходзілі 1) выбранне вялікага князя, 2) абарона дзяржавы, 3) вырашэнне міжнародных спраў, 4) абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, 5) заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, 6) разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам.
Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. У сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з\'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з\'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі - па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках.
Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. Сойм перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знатных асоб.У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі - з\'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. , мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойму і рады, пры адсутнасці гаспадара. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам - пад-канцлерам - удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі - скарбнікі і скарбавыя пісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі, спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Еще по теме 7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в. Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.:
- 3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
- 41. Дзяржаўна – прававое становішча ВКЛ у складз РП.
- 40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць
- 29. крымінальнае права ВКЛ 15-16
- 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
- Державний лад
- 34. Центральныя судовыя установы ў ВКЛ. Галоўны суд (трыбунал).
- Суспільний лад
- Державний лад
- Суспільний лад
- Державний лад
- 30. Грамадзянскае права ВКЛ