<<
>>

30. Грамадзянскае права ВКЛ

Існавалі нормы, што рэгулявалі дагаворныя адносіны куплі-продажу, пазыкі, залогу, арэнды, абавязкі ў адносінах працы па найме, а так­сама нормы спадчыннага права. Маёмасныя адносіны рэгуляваліся ў залежнасці ад праваздольнасці людзей, іх саслоўнай прыналежнасці, веравызнання, месца жыхарства (горад, вёска) і прававога становішча старон у грамадстве і сям\'і.

Найбольш поўнай праваздольнасцю вало-далі дзяржава, царква і вярхі класа феадалаў. Яны маглі свабодца распараджацца сваёй маёмасцю, ажыццяўляць усе віды грамадзянска-прававых пагадненняў. Даволі шырокай пра­ваздольнасцю валодала і маламаёмасная шляхта, хаця яе пра­вы былі абмежаваныя. Праваздольнасць простых людзей не была роўнай і залежала ад шэрагу фактараў: мяшчане буйных гарадоў карысталіся болыпымі правамі, чым жыхары вёсак і мястэчак, католікі мелі перавагу перад праваслаўнымі і г. д. Зусім абмежаванай была грамадзянская праваздоль­насць палонных і чэлядзі нявольнай. Абмяжоўваліся правы і дзеяздольнасць жанчын, дзяцей, а дзеяздольнасць удавы бы­ла значна шырэй, чым замужняй жанчыны. Агульная грамадская дзеяздольнасць наступала для мужчын з 18-гадовага, для жанчын - з 13-гадовага ўзросту.

Аб\'ектамі рэчавага права былі маёнткі з залежнымі людзьмі, ворныя землі, лясы, сенажаці, азёры, рэкі, прадукты сельскай гаспадаркі, прадметы рамеснай вытворчасці і г. д. У XVI ст. былі вядомы наступныя правы на рэчы: уласнасць (трыманне, уладанне), заклад (застава) і сервітут.

У адпаведнасці з прававой рэгламентацыяй зямельныя ўладанні феадалаў падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: вотчыны; маёнткі, выслужаныя або атрыманыя ў карыстанне на поўны ці ўмоўны тэрмін; маёнткі навечна. Права распараджэння гэтымі катэгорыямі нерухомай маёмасці не было аднолькавым. Уладанне ў адрозненне ад уласнасці азначала фактычнае валоданне маёмасцю з абмежаванымі правамі на распараджэнне ёю. Уладанне і ўласнасць аднолькава падлягалі судовай абароне

Глыбокія змены адбыліся і ў абавязацельным праве, якое прыстасоўвалася да больш інтэнсіўнага таварна-грашовага абароту і ўзмацнення эканамічнага прыгнёту народа.

Падрабязна выкладаліся нормы, якія рэгулявалі выкананне абавязацельстваў. Закон вызначаў форму і парадак заклю­чэння пагадненняў, тэрміны іскавай даўнасці і інш. Усе здзелкі бакі павінны былі заключаць у прысутнасці сведак. Пагадненні аб зямлі рабіліся ў пісьмовай форме i заносіліся ў судовыя кнігі. Пісьмовая форма прадугледжвалася і для дагавору пазыкі на суму больш за 10 коп грошай. Абавязацельства спынялася ў выпадку выканання ці сканчэння тэрміну яго дзеяння, з-за смерці абавязанай стараны. У апошнім выпадку доўг павінны былі плаціць ці адпрацоўваць дзеці нябожчыка.

Спадчыннае права было вылучана ў Статутах як самастойны інстытут цывільнага права. Закон замацоўваў агульнае палажэнне, у адпаведнасці з якім дзеці станавіліся спадкаемцамі маёмасці сваіх бацькоў, падрабязна рэгламентаваў шматлікія пытанні, якія ўзнікалі ў практыцы афармлення спадчыны. Значна пашыралася права перадачы маёмасці па завяшчанні, вызначалася кола асоб, якія не мелі права завяшчаць ці правы якіх былі абмежаваны пэўнымі ўмовамі.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 30. Грамадзянскае права ВКЛ:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -