<<
>>

40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць

У выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспалітая.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вольному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя.

Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек-цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і По­сольской ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з\'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асо­бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве (на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні).

Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц закона.

Кампетэнцыя Вальнага сойма: меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, (выбранне караля, скліканне апалчэння, аб\'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны) Для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto", як гэта пастанова адхілялася.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

1)тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах); 2) тыя, што мелі дачыненне да Польшчы; 3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра-вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, так­сама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.

Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -