38. Суды для сялян Беларусі.
Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам.
Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не пад-лягала. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек "падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па "гарачым следзе" і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала "гарачы след" суседзям Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.
Рысы копнага суда: 1) Хуткі. (гарачая капа). 2) Справядлівы. (роуныя правы і шляхціча і сяляніна). 3) Міласлівы. (не быу звязаны жорсткімі нормамі). 4) Дешевый. (не патрабавалася пошліны). 5) У сваей дзейнасці спалучау дзейнасць следчага і судовага органа. (збіралася гарачая капа, якая гнала след).