<<
>>

3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.

На тэрыторыі старажытнай Беларусі існавала шмат маленькіх дзяржаў-княстваў: Заслаўскае, Віцебскае, Браслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Мінскае, Мазырскае, Нясвіжскае, Тураўскае, Полацкае, Пінскае.

, якія пазней пачалі аб’ядноўвацца ў больш буйныя дзяржавы па розных мэтах(эканамічных). Асобна вылучалісь Полацкае і турава-пінскае

Грамадскі лад.

Два асноўныя класы: феадалы і феадальназалежныя людзі. Працягвалі захоўвацца рабы, свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. Клас феадалаў утварыўся з рабаўладальнікаў, разбагацеўшых гараджан, былых свабодных сялян. Клас феадальназалежных людзей ўтварыўся закошт: па-першае, асаджванне халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі; па-другое, закошт прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выкрнваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ўцэлым; па-трэцяе, закошт маемаснага расслаення свабодных сялян, якія збяднеўшы трапілі ў даўгавўю кабалу. Рабы ў Беларусі захоўваліся да канца 17 ст. Сяляне-даннікі мелі сваю ўласную гаспадарку, абавязаны былі плаціць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання даніну і выконваць павіннасці. У 9-12 ст адбываецца значны рост насельніцтва ў гарадах, назіраецца працэс маемаснага расслаення. Пануючае становішча займаюць купцы і багатыя рамеснікі, якія аказваюць вялікі ўплыў на палітыку дзяржавы ўцэлым, валодаюць уласнымі маенткамі.

Палітычны лад.

Кожная старажытная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны або старэйшы горад. Яго імем называлася і уся дзяржава ўцэлым і яе жыхары. У 12 ст. самым магутным было Полацкае княства Вышэйшыя органы ўлады ў кожнай з дзяржаў-княстваў: князь, рада, веча або сойм.

1) Князь узначальваў дзяржаву, сістэму выканаўчых органаў, вырашаў усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па найбольш важных пытаннях ен раіўся са сваімі бліжэйшымі саветнікамі. У некаторых выпадках склікаў сойм.

Яму належыла арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу, падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. У яго асабістым распараджэнні была дружына. На прастол звычайна ўступаў адзін са спадчыннікаў князя. Сустракліся выпадкі, калі запрашаўся іншы князь. Распаўсюджаны быў захоп улады сіламі. Пры ўступленні на прастол князь прыносіў прысягу ахоўваць тэрыторыю дзяржавы, інтарэсы яе грамадзян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы радзе, які князь заключаў з вярхамі пануючага класа. Сустракаюцца нормы і ў нарматыўных актах. Так у Полацкай абласной грамаце 1511 г. гаворыцца, што князь абяцае не умешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маемасць, не адымаць маемасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выязду свабодных людзей за мяжу княства. Ен абяцаў “старыны не рухаць”. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання законаў князь не валодаў. Гэта права належыла калегіальным органам: радзе і сойму. Судовая дзейнасць князя таксама была абмежавана. Ен не мог судзіць аднаасобна і павінен быў ажыццяўляць правасуддзе сумесна з членамі рады.

2) рада – выканаўча-распарадчы орган. Рада не мела пастаяннага складу. Пасяджэння рады адбываліся кожны дзень. На пасяджэннях прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у парадах з князем, а толькі тыя з іх, якія ў гэты час знаходзіліся каля князя. Пры вырашэнні найбольш важных пытанняў рада збіралася поўнасцю. Пры адсутнасці князя дзяржаўнымі справамі кіравала рада. На радзе рыхтаваліся рашэнні, якія падлягалі абмеркаванню на вечы або сойму.

3) Веча або сойм. Узнік адначасова з дзяржавай, існаваў ва усіх старажытных дзяржавах. Веча збіралася ў пэўным месцы на гандлевай плошчы каля царквы. Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, якое адлюстроўвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, так як менавіта яны былі ў стане прымусіць астатніх згадзіцца з іх думкай і такім чынам дамагчыся выканання рашэння.

Раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя абароны і апалчэння, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

4) Службовыя асобы ў 9-12 ст. :

- Пасаднік – намеснік князя. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. Ен быў як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы. Разам з князем ен судзіў, разглядаў справы ў княжацкай радзе, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў, дагаворах з іншымі дзяржавамі, старшынстваваў на вечах.

- Тысяцкі. Выбіраўся вечам або прызначайся князем на няпэўны тэрмін. У ваенны час камандваў апалчэннем, у мірны час сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, кіраваў гандлевымі справамі.

- Падвойскі. Яму даручалася выкананне рашэнняў веча, распараджэнняў князя. Быў камандзірам княжацкай дружыны.

- Ключнік і цівун. Распараджаліся гаспадарчымі справамі, кіравалі некаторымі судова-адміністратіўнымі справамі.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -