<<
>>

2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)

I. Першыя паведамленні пра Беларусь сустракаюцца ў:

- Беларуска-Літоўскіх летапісах (1446г. , Быхаўца і інш. )

- Старажытна-рускія летапісы (аповесць мінулых гадоў, Слова пра паход Ігаравы і інш.

)

ІІ. Звесткі пра Беларусь утрымліваюцца ў міжнародных пагадненнях:

- Дагавор 1229г.

ІІІ. Кнігі пра Беларусь пачалі друкавацца на беларускац мове ў ХVI ст. :

- Біблія Ф. Скарыны

Палітычныя і прававыя погляды Ф. Скарыны:

Палітычным ідэалам Ф. Скарыны з’яўляецца асветная гуманная моцная манархія. Манарх павінен быць набожным, чулым, мудрым, адукаваным, справядлівым да сваіх паданых. Ён абавязаны кіраваць дзяржавай у строгай адпаведнаці з законам, абавязаны сачыць за справядлівым выкананням правасуддзя. Адначасова ён павінен быць моцным і грозным, у неабходных выпадках павінен умець абараніць свой народ. Перавагу Ф. Скарына аддаваў міралюбіваму і адукаванаму гаспадару.

Класіфікацыя права па Ф. Скарыне:

Усё права Скарына падзяляў на натуральнае і пісанае. НП закладзена ў самой істоце чалавека, яно аднолькавае для ўсіх людзей, уласціва кожнаму чалавеку і незалежыць ад месца і часу. ПП Скарына падзяляў на:

1. Божская права (нормы Старога і Новага запавета, Біблія)

2. Царкоўнае/Кананічнае права (пастановы, каноны, прынятыя царкоўнай уладай)

3. Земскае права (у залежнасці ад тых грамадскіх адноісін, што рэгуляваліся пэўнымі нормамі права Скарына вылучаў: Міжнароднае права, Дзяржаўнае права, Крымінальнае права, Ваеннае права, Гарадское права, Марское права, Гандлевае права, Паспалітае права (грамадзянскае + сямейнае права).

Сымон Будны

У 1562 г. у Нясвіжскай друкарне выйшаў “Катэхізіс” перакладзены Будным на беларускую мову. Да гэтага “Катэхезісу” С. Будны напісаў прадмову пра войны справядлівыя і несправядлівыя. Справядлівая – дзеля абароны айчыны, абавязак кожнага сумленнага чалавека – прымаць удзел у такой вайне.

Несправядлівая вайна – разбой, абавязак кожнага сумленнага чалавека не удзейнічаць у такой вайне. Асноўная праца С. Буднага “пра свецкую ўладу”, ён выказаў адносіны да маёмасці і дзяржавы. Хрысціянскі чалавек можа валодаць маёмасцю, можа выконваць абавязкі суддзі, толькі судзіць справядліва, сумленна і не браць хабар. Погляды аб палітыцы такія ж як у Ф. Скарыны.

Леў Сапега

Крыніцы для вывучэння поглядаў Сапегі: “Зварот да ўсіх саслоўяў ВКЛ”, “Прысвячэннеда выдання Статута 1588 г. каралю польскаму і ВКЛ Жыгімонту Аўгусту”, “Статут 1588 г. ” Самастойная праца: “Выклад трыбунальскіх праў”. Эпісталярная спадчына Сапегі: “Ліст да Біскупа Іосіфата Кунцевіча”. Леў Сапега лічыў, што дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага шляха. Яна засноўваецца на прынцыпах ўнутраннага адзінства, цэнтралізму, правапарадку, законнасці. Для абароны грамадзянскіх свабод існуе права, якое Сапега разглядаў як сапраўднае праяўленне розуму чалавека. Павага да права павінна забяспечыць дзяржаве стабільнае і ўстойлівае развіцце, сацыяльны мір, унутраны парадак, жыцце ў адпаведнасці з законамі – абавясковая ўмова існавання дзяржавы. Толькі права дае магчымасць быць сапраўды свабоднымі. Кожны чалавек павінен ведаць межы сваей свабоды для гэтага ён павінен вывучаць законы. Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх саслоўяў, разам з тым ен павінен быць накіраваны супраць асобных правапарушальнікаў. Калі ў грамадстве адсутнічае павага да права, пануе беззаконнасць, такое грамадства не можы лічыцца чалавечым, справядлівым, яно з’яўляецца воўчай зграеей. Права павінна не дапусціць выкарыстання дзяржаўнай уладай у карыслівых мэтах правіцеля, усё гэтае дае падставу разглядаць Сапегу як прыхільніка ідэі прававой дзяржавы.

Міхалок Літвін

≈ 1550 г. напісаны саціяльна-палітычны трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян. Ён параўноўваў норавы, звычаі, традыцыі, арганізацыю кіравання і суда ў Татарскай, Літоўскай, Маскоўскай дзяржаў. Моцную дзяржаву ен звязваў з разумнасцю законаў, са стабільнасцю сям’і.

IV раздзел аб правасудзе. Ен вылучыў асноўныя недахопы судовай сістэмы: Адсутнасць апіляцыйных судоў, Пагрэшнасці ў сістэме паказанняў сведак, Адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці, Адсутнасць галоснасці, і інш.

Гэтыя недахопы былі часткова выпраўлены ў час судовай рэформы ў Беларусі ў XVI ст.

IV. У XVII – XVIII ст. законы і кнігі друкуюцца на польскай і лацінскай мовах. У 1641 г. у складзе Віленска-Іезуітскай акадэміі створаны юрыдычны факультэт. У 1644 г. – пачаў працаваць. Заснавальнік юрыдычнага факультэта сын Л. Сапегі – Казімір Сапега. Ён ахвяраў бібліятэку свайго бацькі, і на ахвяраванне прафесараў 12. 500 польскіх злотых. Запрасіў 4 прафесараў: 2 немцаў, 1 іспанца, выхадца з Беларусі нараджэнца Віцебскай зямлі І. Ялізароўскага.

Классіфікацыя права па Ялізароўскаму: Божскае права, Права народаў, Натуральнае права

БП і НП выступаюць як самастойныя віды права, не падпарадкоўваюцца адзін аднаму. Дзяржава – гэта створаны з мноства паселішчаў саюз людзей, якія аб’ядналіся дзеля дасягнення лепшага жыцця.

Яго асноўная праца аб палітычнай супольнасці людзей.

V. У 1816 г. выдаецца праца Ліндэ аб Літоўскім статуце. У 1881 г. выходзіць кніга Чацкага аб Літоўскім і Польскім праве.

VІ. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі цікавасць да гісторыі Беларусі павялічваецца. Асаблівы ўклад уносяць студэнты і выкладчыкі Віленскага універсітэта: А. Міцкевіч, Я. Чачот, Т. Зан

VІІ. У ХІХ ст. ствараюцца Кіеўская, Маскоўская школа права і інш. У канцы ХІХ ст. вучоныя пачынаюць асобна вывучаць гісторыю Беларусі. Вялікі ўклад унеслі: Печэта, Каяловіч, Доўнар-Запольскі і інш.

VІІІ. Разнастайная і польская гістарыяграфія: Ю. Бардах, Кутшэба, Астроўскі, Макарэвіч і інш.

ІХ. Савецкая гістарыяграфія вялікая: Печэта, Ігнатоўскі, Юшкоў, Ярмаловіч, Юхо, Сокал, Вішнеўскі, Капысскі, Марціновіч, Броўка, Доўнар і інш.

Х. Дакументальна-прававы матэрыял: 1. Акты Заходняй Расіі ў 5 тамах, 2. Акты Паўднева-Заходняй Расіі ў 15 тамах, 3. Акты Віленскай архіяграфічнай каміссіі ў 39 тамах

Перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі

Вылучаюцца наступныя этапы:перыяд існавання старажытных беларускіх дзяржаў – княстваў; перыяд ВКЛ- палітыка эканамічным цэнтрам якой былі бел.

землі, перыяд РП у складз Польшчы; перыяд знаходжання у складзе Расійскай імперыі, перыяд знаходжання ў складзе РСФСР; перыяд ўзнаўлення Беларускай дзяржаўнасці (утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і паўторнае абвяшчэнне БССР); перыяд знаходжання БССР у складзе СССР і апошні,які пачаўся з абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР 1990.

Паходжанне назваў “Беларусь, Літва”

Існуе шмат версій: Русь, вольная ад татара-мангольскага ярма; краіна белых снягоў; ад белага колеру вопраткі ці валасоў насельніцтва; Заходняя Русь; хрысціянізаваная Русь; у значэнні духоўнага дабрабыту і інш. Назва “Белая Русь” узнікае параўнальна позна і існуе паралельна з назвай “Літва”. Аб гэтым сведчаць, дакументы XVIII ст. , у якіх сустракаецца часам падвоенае словазлучэнне: “літвін-беларусец” або “беларусец-літвін”.

В. М. Тацішчаў пісаў, што назва “Белая Русь” упершыню сустракаецца ў 1135 г. у Раскольніцкім і Растоўскім летапісах і так называюць Растова-Суздальскую зямлю. У сувязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што, магчыма, гэтая назва ўзнікла ў сувязі з увядзеннем хрысціянства. Белай Руссю называлі і Маскоўска-Суздальскую Русь рускай цэнтралізаванай дзяржавы, і гэтая назва мела такое ж значэнне, як і Вялікая Русь. Пры князе Іване ІІІ тэрмін “Белая Русь” уносіцца ў тытул Вялікага князя Маскоўскага. Белай Руссю часам называлі і ўкраінскія землі. Вядома, што гэтая назва паступова пашыраецца на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў XVII – XVIII стст.

Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі гэта тэрыторыя пачала афіцыйна называцца “Беларусь”. У 1796 г. цар Павел І распарадзіўся аб’яднаць Полацкую і Магілеўскую губерніі ў адну губернію з цэнтрам у Віцебску і назваў яе “Беларускай”. Затым паступова назва “Беларусь” пашыраецца і на іншыя губерніі.

Характэрна, што нават у другой палове ХІХ ст. Заходняя Беларусь працягвала яшчэ заставацца Літвой. Гродзенская і Віленская губерніі адносіліся да Літоўскага Палесся (1882 г. ) Толькі у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. назва “Беларусь” набыла сучаснае, этнічнае, геаграфічнае і дзяржаўна-палітычнае значэнне. Аднак пасля актывізацыі ў пачатку 30-х гг. ХІХ ст. нацыянальна-вызваленчага руху пачынаецца больш інтэнсіўная русіфікатарская палітыка царызму, у кантэксце якой афіцыйна забараняецца слова “Беларусь” і ўводзіцца новая назва – “Паўночна-Заходні край”.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш):

  1. 77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
  2. 10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
  3. 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
  4. 85. утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
  5. 18. Палітыка- прававая думка ў Беларусі ў ХІІ – ХVІ ст. ст
  6. 3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
  7. 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
  8. 14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст
  9. 13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.
  10. 48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.
- Law - Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -