<<
>>

77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.

Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас другой сусветнай вайны права Беларускай ССР не мела са­мастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР (1936 г.

) выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульна-саюзнага права. Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.

У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Оганы Дзяржстраху не нясуць адказнасці ў выпадку смерці застрахаваных ці страты імі працаздольнасці, а таксама знішчэння ці пашкоджання застрахаванай маёмасці ў выніку ваенных дзеянняў.

14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі унесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны (было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сестры памерлага, а так­сама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з\'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў пер­шай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сестры памерлага.

Былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваей маёмасці:яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям; спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасць любому грамадзяніну.

Змены, унесеныя ў грамадзянскае заканадаўства, былі накіраваны перш за ўсё на рэгуляванне маёмасных адносін у інтарэсах перамогі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемсчваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.

Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі.

Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены. Уводзілася асобая стадыя судовага разбору - прымірыцельная вытворчасць у народным судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з\'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маёмасці і г. д.

У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г. , які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са­вета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказ­насць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.

7 ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ "Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй". Паводле амністыі поўнасцю вызваляліся ад па­карання асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Асобам, асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін звыш трох гадоў, не адбыты тэрмін пакарання скарачаўся напалову. Вызваляліся ад пакарання ўсе асуджаныя, у адносінах якіх была прыменена адтэрміноўка выканання прыгавору да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не пашыралася на асуджаных за ўчыненне асабліва небяспечных злачынстваў: раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, бандытызм, разбой, крад­зяжы, грабяжы і хуліганства.

Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамог.

1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку": вырашаў пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст-ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. бы­ла павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў". На падставе гэтага указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная самастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi.

Аднак беларускi народ ад дзяцей да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -