<<
>>

76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнет насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз\'яднання з БССР.

Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыяльна падтрымлівала развіццё ідэі такога ўз\'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г. , ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ў На­родны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні За­ходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб\'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заход­нюю Беларусь у склад БССР і ўз\'яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей - Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэ­рыторьй Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940г.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -