<<
>>

48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права.

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб\'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты.

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыват­ным уладальнікам.

Яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карысталіся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Ры­са аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя.

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належа­ла да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, нрызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 48. прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.:

  1. 13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.
  2. 18. Палітыка- прававая думка ў Беларусі ў ХІІ – ХVІ ст. ст
  3. 14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст. ст
  4. 41. Дзяржаўна – прававое становішча ВКЛ у складз РП.
  5. 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
  6. 74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрытрыі Зах Бел ў 1921-39. Прававое становишча насельніцтва. Канстытуцыя Польскай дзяржавы 1921 і 1935.
  7. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  8. 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
  9. 47. Сістэматызацыя права Беларусі у 19 ст. Праект Зводу мясцовых законау у заходніх губерніях.
  10. 16. Берасцейская царкоўная унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
  11. 15. Люблінская унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
  12. 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
  13. 67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -