<<
>>

49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.

У палітычных адносінах Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні).

Губерні падзяляліся на паветы.

Генерал-губернатар з\'яўляўся даверанай асобай цара і та­му надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы. У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з "общего присутствия" і канцылярыі. У "общее присутствие" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, ар-хівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перакладчыкі. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай адміністрацыі уваходзілі рускія саноўнікі і чыноўнікі. У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет-ніка. Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распараджэнняў генерал-губернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар).

У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы абапіраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія схо­ды, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому - маршалкам.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-паліцэйскімі функцыямі. Узначальваў яго земскі спраўнік, які прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы.

У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з\'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся так­сама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочиния", у якой засядалі гараднічы, прыставы кры-мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама гарадскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за-хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

У склад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі). У яго кампетэнцыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб\'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра-вядзенне кірмашоў і г. д. Гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі, займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова-паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі страцілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.:

  1. 8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI ст.
  2. § 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР
  3. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  4. 35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.
  5. § 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі
  6. 37. Суды для гарадскога насельництва Беларусі ў 13-17 ст.
  7. 38. Суды для сялян Беларусі.
  8. 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
  9. 54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.
  10. 68. Судовыя органы Беларусі у 1920 – 1930 г.
  11. Международные суды и иные органы международной уголов­ной юстиции
  12. Городские суды и ленные суды немецкого права.
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -