54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.
Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту.
Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з\'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з\'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.
Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад\'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце.
Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.
Савецкі ўрад аб\'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.
Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з\'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з\'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай.
Савецкі орган краявой улады (аблвыканкамзах) створаны 26 лістапада 1917 году. аблвыканкамзах актыўна выступаў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Гэта з’явілася прычынай таго, што СНК аблвыканкамзахаправёў акцыю супраць кангрэса, якая атрымала розныя ацэнкі – роспуск, разгон, закрыцце і інш.
У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года Ўсебеларускі кангрэс быў разагнаны. Аблвыканкамзах не даў магчымасці мірным шляхам вырашыць пытанне аб форме самавызначэння Беларусі. Аднак, члены прэзідыўма Ўсебеларускага кангрэса не падпарадкаваліся рашэнню СНК аблвыканкамзаха. 18 мнежня 1917 года яны правялі падпольнае пасяджэнне і выбралі выканкам рады з’езда, які ўзначаліў лідэр народнічкага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) Грыб. Выканкам рады з’езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. Таксама накіраваў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ў гэты час ішлі перагаворы паміж Германіей і Расіяй. Аднак, гэта дэлегацыя не была прынята ні адным, ні другім бокам. Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 года нгерманскае камандванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, аблвыканкамзах і СНК заходняй вобласці 19 лютага 1918 года эвакуірваліся ў Смаленск. Да ўступлення немцаў у Мінск выканкам рады ўсебеларускага з’езда бярэ ўладу ў свае рукі.
Еще по теме 54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.:
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- § 2. Утварэнне Заходняй вобласці
- § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]
- § 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі
- 8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI ст.
- 49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.
- ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.)
- 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- Польская Народная Республика: от народной к социальной демократии.
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- Где находится линия фронта?
- Вице-президент по линии фронта?
- Вести в бой с линии фронта
- III. Святой фронт и тыл
- 78. Вызваленне Беларусі ад немцка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.
- 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
- Способ 3. Все на фронт!
- На Западном фронте без перемен
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.