<<
>>

§ 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі

Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 каст- рычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Pacii. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку 1917 г.

аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праб- лемы грамадскай перабудовы. Дэмакратызацыя грамад- скага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацьах, сялянсьах дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся антываенны pyx. БальшавікІ выставілі лозунг аб пара- жэнні ўрада ў імперыялістьганай вайне.

У ходзе вайны руская армія панесла велізарныя страты. Частка тэрыторыі Расійскай імперыі быпа захоплена Германіяй. Ha Беларусі нямецкія войскІ, якІя супраць- стаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйші да лініі Паставы—Смаргонь—Баранавічы—Пінск. Вырашэнне ак- туальньк пытанняў (зямельнае, харчовае і інш.) адклад- валася да склікання Устаноўчага сходу.

Паўстанне ў Петраградзе пачалося пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!» Другі з\'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (адбыўся 25—26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады.

Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася

9

k Зак. 1164

пад уплывам сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сацыял- дэмакратаў (меншавікоў), бундаўцаў і іншых партый, якія называлі сябе сацыялістычнымі. Аднак у Мінску Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях. У Мінску знаходзілася камандаванне арміямі Заходняга фронту, розныя арганізацыі, якія абслугоўвалі фронт, а таксама органы губернскай адміністрацыі.

Ужо 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета рабо- чых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб\'явіў на- сельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета.

Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з тур- мы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам быпі пасланы камі- сары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў пад кантроль тэлеграф, пошту, але ў наступныя некалькі дзён Мінскаму Савету давялося вытрымаць моцны націск прьвольнікаў Часовага ўрада, якія арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі. Абапіраючыся на падтрымку камандавання Заходняга фронту, Камітэт увёў у Мінск верныя яму кавалерыйскія часці і прад\'явіў ультыматум Мінскаму Савету. Перавага сіл аказалася на баку Камі- тэта выратавання. Мінскаму Савету давялося пайсці на ўступкі, каб папярэдзіць кровапраліцце і перачакаць.

Пераход салдат на бок бальшавікоў не даў магчымасці Камітэту выратавання сканцэнтраваць у сваіх руках уладу. Змена ўлады на фронце паставіла Камітэт выратавання ў становішча палітычнай ізаляцыі. Улада ў арміі пера- ходзіла ў рукі салдацкіх рэвалюцыйных камітэтаў. Палкі, дывізіі, карпусы выказваліся ў падтрымку ўрада бальша- вікоў. У пачатку лістапада да камітэтаў перайпша ўлада ва ўсіх трох арміях Заходняга фронту. Так, адзін з карпу- соў 2-й арміі патрабаваў ад Камітэта выратавання прызнання ўлады Савета Народных Камісараў і безага- ворачнага яму падпарадкавання. Прыезд у Мінск з фронту браняпоезда канчаткова дэмаралізаваў Камітэт выратавання — іён распаўся.

Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі балынавікоў у Мінску быў створаны 27 кастрьганіка 1917 г.

часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу — Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага ка- мітэта Ваенрэўком Заходняга фронту ўключаў прадстаў- нікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый. У яго склад увай- нші члены прэзідыума Мінскага Савета, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі Выканкома Саветаў Заходняй вобласці, чыгуначнікаў, раскватарава- ных у Мінску воінскіх часцей.

Склад рэўкома папаўняўся ўсё новымі прадстаўнікамі.

Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўком засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту і зняў яго камандуючага генерала П. С. Балуева. Авалоданне штабам фронту дало магчы- масць новаму камандаванню пачаць перамовы з нямецкім бокам аб перамір\'і на Заходнім фронце. 23 лістапада 1917 г. дамова аб перамір\'і ўступіла ў сілу.

Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкома стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайнші А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крыва- шэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. Члены бюро ьаравалі аддзеламі рэўкома, яьая ствараліся зыходзячы з абстаноўкІ і наьарункаў яго дзейнасці. Былі арганізаваны аддзелы: ваенны, грамадзянскі, гаспадар- чы, забеспячэння, арганізацыйны, інфармацыйны, мандатны.

Ваенрэўком устанавіў кантроль за дзейнасцю старых устаноў. Выключнае значэнне надавалася дзеянням камісараў, якія пасылаліся на чыгуначныя станцыі для арганізацыі аховы цягнікоў, што інші на фронт з грузамі. Камісары пасылаліся ў павятовыя цэнтры, мястэчкі для дапамогі мясцовым бальшавіцкш арганізацыям ствараць органы ўлады.

У Гомелі была праведзена бальшавізацьш савета шляхам яго перавыбрання. У Віцебску ўзнік рэвалюцыйны Савет салдацкіх дэпутатаў, які паклаў пачатак арганізацыі губернскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У Оршы ўжо 25 кастрьганіка быў створаны Ваенрэўком, у які хутка ўвайшлі прадстаўнікІ сялян.

3 буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі пазней за інтттых савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе зна- ходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам Духоніным. Стаўка не прызнала ўладу Савета Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным, адмовілася выканаць дырэктыву савецкага ўрада — пачаць перамовы з нямецкім камандаваннем аб перамір\'і.

Для заняцця Стаўкі ў сярэдзіне лістапада 1917 г. савецкі ўрад наьараваў у Магілёў войска на чале з пра- паршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаньгм замест Духоніна галоўнакамандуючым. У гэты ж час бурныя падзеі адбываліся ў Магілёускш Савеце, дзе ў рэшце рэшт узяло верх па-бальшавіцку настроенае крыло. Савет прыняў рэзалюцыю аб падтрымцы савецкага ўрада і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які аб\'явіў сябе ўладай у Магілёве і яго наваколлі. Рэўком устанавіў кантроль над Стаўкай, аб\'явіў аб роспуску агульна- армейскага камітэта, які стаяў на эсэра-меншавіцкіх пазіцыях, прыняў меры да падтрымання ў горадзе парадку. Узброеныя сілы, пасланыя Петраградам у Магілёў, 20 лістапада ўвайшлі ў горад без бою. Н. В. Крыленка паведаміў у Петраград: «Стаўка, акружа- ная з усіх бакоў рэвалюцыйнымі войскамі Петраграда, Кранштадта і фронту, напярэдадні наступлення пала ад унутранага развалу».

Звяржэнне ўлады Часовага ўрада ў буйных гарадскіх цэнтрах паскорыла ўстанаўленне ўлады Саветаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -