УСТУП
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі як навуковая і вучэбная дысцыпліна з\'яўляецца юрыдычнай навукай, але разам з тым і арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры. Без грунтоўнага ведання гісторыі дзяржаўных структур улады і разумення дзеяння ўсяго дзяржаўнага механізма нельга кіраваць дзяржаўным апаратам і забяспечыць падрыхтоўку свядомых будаўнікоў свабоднага грамадства.
Гістарьганы аналіз заканадаўства неабходны як для правільнага ўсведамлення дзеючых норм права (гістарьганае тлумачэнне закону), так і для крытычнай ацэнкі застарэлых норм.Рэспубліка Беларусь з прыняццем 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыі аб сваім дзяржаўным суверэнітэце, у якой урачыста абвяшчаліся вяршэнства, самастойнасць і паў- ната дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, апынулася ў складаным палітычным становішчы, бо значная частка яе насельніцтва аказалася слаба падрых- таванай да незалежнага дэмакратычнага дзяржаўнага жыцця. Такое становішча склалася таму, што на працягу некалькіх стагоддзяў абмяжоўвалася беларуская культура, замоўчвалася або скажалася гісторыя беларускай дзяр- жаўнасці і права.
Прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994) (з папраўкамі і дапаўненнямі 1996 r.), якая фунту- ецца на неад\'емным праве беларускага народа на сама- вызначэнне і абапіраецца на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, сведчыць аб неабход- насці грунтоўнага вывучэння гістарычнага пшяху, што прайпша наша дзяржава ад першых канстытуцыйных ак-
таў да сучаснасці. Асабліва важнае значэнне мае гісторыя дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў перыяд з 1917 па 1945 r., бо нельга зразумець вялікіх пераўтварэнняў, што адбыліся ў натттым грамадстве і дзяржаве, без аналізу ўсёй сукупнасці гістарычных падзей, тых поспехаў, недахопаў і злоўжыванняў, якія адбываліся ў нашай дзяржаве.
Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі патрэбна беларускаму народу для ўсведамлення свайго нацыянальнага светапогляду, вызначэння месца сярод народаў свету.
Усе славянскія народы ўжо даўно маюць распрацаваныя гісторыі сваіх дзяржаў і права. Для бела- рускага народа толькі цяпер з\'явілася магчымасць даследаваць, вывучаць і выкладаць гісторыю дзяржавы і права Беларусі ва ўсёй яе паўнаце, без скажэнняў і ідэалагічнага махлярства. Асабліва многа скажэнняў і фальсіфікацыі рабілася пры асвятленні гісторыі дзяржавы і права Беларусі савецкага перыяду. Замоўчваліся падзеі, звязаныя з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспуб- лікі ў 1918 r., скажалася значнасць першага ўрада для БССР. Рэпрэсіі супраць народа падаваліся як дабра- дзейства рэжыму або неабходньш мерапрыемствы супраць «кулакоў», ці «ворагаў народа».У вучэбным дапаможніку па гісторыі дзяржавы і права Беларусі асвятляюцца праблемы адраджэння дзяржавы беларускага народа, ідэйна-палітычная барацьба ў 1917—1918 rr., абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэс- публікі, утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, станаўленне і развіццё Беларускай CCP, яе дзяржаўнага апарату і права ў перыяд новай эканамічнай палітыкі. Асвятляюцца асноўныя моманты жыцця народа Заходняй Беларусі пад акупацыйным рэжымам Поль- шчы, уз\'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP, удзел беларускага народа ў вайне з нямецкімі акупантамі і першыя крокі аднаўлення народнай гаспадаркі, культуры і дзяржаўнага апарату ў пасляваенны час.
Аўтары выказваюць шчырую падзяку доктару гістарьганых навук Г. A Космачу і кандыдатам юрыдыч- ных навук В. А. Шаўкапляс і В. У. Сажынай за дапамогу і зробленыя заўвагі пры падрыхтоўцы вучэбнага дапа- можніка.