§ 2. Утварэнне Заходняй вобласці
Новыя дзяржаўныя органы на Беларусі, як і ва ўсёй дзяржаве, ствараліся ў рамках старога адміністрацыйна- тэрытарыяльнага падзелу — губернскага, павятовага, валаснога, у асобных населеных пунктах.
У ходзе ўзяцця бальшавікамі дзяржаўнай улады ўзнікла Заходняя воб- ласць, якая аб\'яднала Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і неакупаваныя нямецкімі войскамі часткІ Віленскай і Гродзенскай губерняў. У межах вобласці апынулася тэрыторыя большай часткІ Беларусі.Пасля ўзяцця ўлады на першы план стала задача будаўніцтва новага дзяржаўнага апарату ў шырокім сэнсе гэтага слова, арганізацыі кіравання. Перш за ўсё патра- бавалася стварыць пастаянны выбарны орган для ўсёй Заходняй вобласці. Задачы арганізацыі такога цэнтра, па пастанове абласнога камітэта партыі бальшавікоў, быпі вырашаны на трох з\'ездах, якія адбыпіся ў Мінску ў другой палове лістапада 1917 r.: з\'ездзе рабочых і сал- дацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Другім з\'ездзе камітэтаў Заходняга фронту і з\'ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Выбраныя гэтымі з\'ездамі выканкомы, па пастанове Другога з\'езда армій Заходняга фронту, быпі аб\'яднаны ў Выканком Саветаў Заходняй вобласці і фронту. Ад з\'езда рабочых і салдацкіх дэпу- татаў у выканком быпі ўключаны 35 чалавек. Такая ж колькасць дэлегатаў быпа ўкпючана і ад сялянскіх дэпу- татаў. Ад франтавога з\'езда ў выканком увайпшо 100 чалавек. Ддя ўдзелу ў рабоце выканкома вобласці быпі запрошаны 17 прадстаўнікоў прафесійных саюзаў. У аб- ласным выканкоме пераважалі балыпавікІ Заходняга фронту.
Пры гэтым унікальным было тое, што абласны орган улады аб\'яднаў у сабе кіраўніцтва справамі фронту і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія скпадалі абласную тэрыторыю.
Пасля выбрання абласнога Выканкома Саветаў вобласці быў прыняты шэраг мер па фарміраванні апарату кіравання ствараемага цэнтра. Ha сваім першым пася- джэнні 26 лістапада 1917 г.
выканком пастанавіў стварыць камісарыяты (аддзелы) для кіраўніцтва рознымі галінамі жыцця: ваенны, унутраных спраў, харчовы, фінансавы, зямельны, гандпю, прамысловасці, чыгунач- ны і інш. Таксама было прадугледжана стварэнне Каміса- рыята па нацыянальных справах. Аператыўным органам, які накіроўваў, аб\'ядноўваў і каардынаваў работу камі- сарыятаў, стаў Прэзідыум абласнога Выканаўчага камітэта.Напачатку Прэзідыум абласнога Выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці ўзначальваў М. Ц. Рагазінскі, потым — А. Ф. Мяснікоў. Ён быў і камандуючым арміямі
Заходняго фронту. Ha чале Савета Народных Камісараў быў пастаўлены К. Ландэр, ён жа кіраваў і ўнутранымі справамі. Кіраўніцтва складалася з людзей, якія выпад- кова апынуліся на Беларусі па ваенных акалічнасцях. Яны ігралі значную ролю ў захопе ўлады.
Паколькі Заходняя вобласць аб\'ядноўвала ў сваіх межах тэрыторыі з пераважнай большасцю беларускага на- сельніцтва, у гэтым сэнсе ў адрозненне ад інтттых такіх адзінак, якія ўзніклі ў ходзе ўстанаўлення ўлады Саветаў, яна набывала калі не юрыдычна, то фактычна характар нацыянальнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Характэрнай асаблівасцю мясцовых дзяржаўных орга- наў улады і кіраўніцтва быпа неаднароднасць структур- най пабудовы і паўнамоцтваў. Для Саветаў і рэўкомаў быпі характэрны памкненні да найбольшай самастойнасці ў вырашэнні задач, што стаялі перад імі. Губернскія Саветы Беларусі быпі даволі аўтаномнымі ў адносінах да абласнога Савета. Асабліва слабыя быпі сувязі Мінска з Віцебскам губернскім цэнтрам. Прадстаўнікі Віцебскай губерні не ўдзельнічалі ў стварэнні Аблвыканкомзаха ў лістападзе 1917 г.
Сам цэнтр заклікаў мясцовыя органы, насельніцтва да праяўлення «максімуму самастойнасці». «Асаблівых ды- рэктыў не чакайце, — гаварыпася ў пісьме ЦК партыі ад 4 лістапада 1917 г. на імя Аршанскай партыйнай ap- ганізацыі, — рабіце згодна рэзалюцый ЦК, апубліка- ваных у «Правде». Умацоўвайце і замацоўвайце заваёвы, наладжвайце ўрадавы апарат».
3 Петраграда ў правінцыі накіроўваліся камісары Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, упаўна- важаныя УЦВК, НКУС. Яны дапамагалі ўстанаўленню савецкай улады і на Беларусі.
Ствараючы дзяржаўны апарат, бальшавікі ліквідавалі старьш дзяржаўныя ўстановы. У першую чаргу лікві- даваліся тьш яго ключавыя звенні, якія аказвалі ці маглі аказаць узброенае супраціўленне пераходу ўлады да Ca- ветаў і рэўкомаў. Зацяжны характар прыняў працэс ліквідацыі органаў мясцовага самакіравання — дум і зем- стваў, якія займаліся пад наглядам новых улад чыста мясцовымі справамі.
У сваіх першых прававых актах і заявах Саветы і рэўкомы заклікалі насельніцтва захоўваць рэвалюцыйны парадак. Ha гэтым пшяху для новай улады, якая зна- ходзілася ў стадыі станаўлення, існавалі немальш цяж- касці. Раскрадалася і знішчалася маёмасць дзяржавы і фронту. Асабліва пацярпелі былыя панскія маёнткі і лясы. Усё гэта называлася «разгулам дробнабуржуазнай стыхіі».
Еще по теме § 2. Утварэнне Заходняй вобласці:
- 54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]
- § 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- 61. Літоўска – Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
- 6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI
- 65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
- 85. утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.)
- 75. Пачатак Другой сусветнай вайны, разгром Польскай дзяржавы.
- § 5.
- 56. Брест-літоускі мірны договор. Абвяшчэнне БНР. Устауныя граматы.