<<
>>

§ 3. Беларускі з’езд (кангрэс)

У складаных да пачатку лістапада 1917 г. умовах ба- рацьба за ўладу набыпа новыя формы. Сілы, якІя про- цістаялі бальшавікам на Беларусі, не гублялі спадзяван- няў на ўстанаўленне ў краі сваёй улады.

Ім здавалася, што бальшавікІ доўга не ўтрымаюцца. Заходні фронт раз- вальваўся. 3 заключэннем перамір\'я з нямецкім каманда- ваннем была афіцыйна аб\'яўлена дэмабілізацыя рускай арміі. Арганізавана і самавольна цэлыя часці пакІдалі свае пазіцыі. Мірныя перагаворы ў Брэсце прадстаўнікоў Савецкай Pacii і Германіі зацягваліся. He выключалася магчымасць, што нямецкі бок выкарыстае спрыяльную для яго сітуацыю і паспрабуе захапіць новыя тэрыторыі на ўсходзе. Дэзарганізацыя гаспадарчага жыцця ўзмац- нялася. Асабліва пагаршалася забеспячэнне харчамі арміі

і гарадоў.

Ha значнай тэрыторыі (трохкутнік Бабруйск-Рага- чоў—Магілёў) мяцежны польскі корпус, які насаджаў свае парадкі, жорстка распраўляўся з тымі, хто замах- ваўся на памешчыцкія землі і маёмасць у маёнтках.

Ba ўсіх нацыянальных рэгіёнах Pacii і асабліва на Украіне актывізаваліся арганізацыі, якія распачалі ба- рацьбу за стварэнне нацыянальнай улады, утварэнне ў той ці іншай форме нацыянальнай дзяржаўнасці, што пагражала распаду Расійскай дзяржавы. Узнікла Укра- інская Народная Рэспубліка (УНР), якая была афіцыйна прызнана Расіяй як самастойная дзяржава. Пачаліся ва- енныя дзеянні паміж войскамі гэтай рэспублікі і Чырво- най гвардыяй. У процівагу УНР у Харкаве была абве- шчана Украінская Савецкая Рэспубліка.

Мал. 1. Мінскі тэатр, дзе ў снежні адбыўся Усебеларускі з\'езд

Прыклад Украіны натхняў арганізацыі, якія група- валіся вакол Вялікай Беларускай Рады. Нарадзілася ідэя склікаць з\'езд для вырашэння пытання аб арганізацыі нацыянальнай улады на Беларусі. Скліканне гэтага з\'езда з прадстаўнікоў розных арганізацый планавалася на 5 снежня 1917 г.

Адносна месца яго правядзення былі рознагалоссі: у Мінску — цэнтры палітычнага жыцця Беларусі ці ў Рагачове, далей ад абласных улад.

Аднак у Вялікай Беларускай Рады з\'явіўся моцны канкурэнт — Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны ў Петраградзе ў лістападзе 1917 года з прадстаўнікоў бе- ларуекіх губерняў на ўсерасійсьах з\'ездах сялянскіх дэпу- татаў, з дэпутатаў, абраных ва Усерасійскі ўстаноўчы сход, і некаторых інтттых арганізацый. Адным з яго ap- ганізатараў быў Яўсей Канчар, відны палітычны дзеяч. У камітэт уваходзілі левыя і правыя эсэры, сацыял- дэмакраты і прадстаўнікі іншых партый. Свае мэты і праграму БАК выклаў у спецыяльнай дэкларацыі. «Мы стаім перад фактам нацыянальна-тэрытарыяльнага драб- лення Расіі», — гаварыпася ў дакуменце. Члены камітэта, якія называлі сябе сацыялістамі, што імкнуцца да светлай будучыні, скептычна ставіліся да таго, што ў складанай сітуацыі «ва ўмовах грамадзянскай вайны і разбурэння дзяржаўнасці, без дастатковай падрыхтоўкІ народных мас

і без неабходнага грамадска-эканамічнага развіцця наро- даў Pacii і нават Еўропы можна ажыццявіць поўнасцю сацыялізм»[1]. Таму і ў праяўленні нацыянальнага пачуцця народаў, у іх тэрытарыяльна-нацыянальным самавызна- чэнні і ў цесным саюзе паміж сабой ім бачыпася зарука выратавання Pacii як магутнай і незалежнай дзяржавы

БАК урачыста аб\'явіў, што ён узяў на сябе гістарыч- ны пачын утварэння аўтаномнай Беларусі як часткі Расійскай Федэрацыі. Як бачна, праграма не супярэчыпа аб\'яўленаму савецкай упадай праву нацыі на самавызна- чэнне.

Беларускі абласны камітэт быў падтрыманы савецкім урадам. Яму быпі вьщадзены сродкі на правядзенне з\'езда.

Такім чынам, узніклі два цэнтры, якія ў аднолькавай ступені прэтэндавалі на кіраўніцтва нацыянальным рухам. Камітэт пасля доўгіх спрэчак ва ул ьты матыўнай форме патрабаваў ад Вялікай Беларускай Рады прызнан- ня яго ролі лідэра. У адной з тэлеграм у Мінск камітэт патрабаваў, каб сход, прызначаны Радай на 5 снежня, быў названы нарадай. I далей ставілася яшчэ адна ўмова: «Ніякіх рашэнняў не выносіць, іначай будуць ракавыя наступствы».

У тэлеграмах на месцы паведамлялася, што «па выкліку Вялікай Рады на 5 снежня яўка не абавяз- кова».

Беларускі з\'езд пачаў свае пасяджэнні 5 снежня, але яго асноўная праца пачалася 15 снежня. Па свайму складу з\'езд быў сацыяльна неаднародны. У працы з\'езда ўдзельнічала каля 2 тыс. чалавек, з іх 1175 дэлегатаў мелі права рашаючага голасу. У адрозненне ад з\'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, склад якіх фарміраваўся па класаваму прынцыпу, Беларускі з\'езд уключаў прадстаўнікоў ад разнастайных арганізацый. Гэта прадстаўнікі губернскіх, павятовых і валасных земстваў, гарадскіх самакіраванняў, зямельных камітэтаў, настаў- ніцкіх аб\'яднанняў, прафсаюзаў, харчовых, бежанскіх і дарожных камітэтаў. Запрашаліся таксама прадстаўнікі

Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Шырока бьші прадстаўлены салдаты-беларусы воінскіх часцей. Права на ўдзел у з\'ездзе прадастаўлялася членам БАК, Вялікай Беларускай Рады, Цэнтральнай вайсковай рады.

Розным быў з\'езд па свайму партыйнаму складу. Пе- раважалі эсэры (правыя і левыя). 10 сваіх дэпутатаў пас- лала на з\'езд Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Яе лідэр — А. Г. Чарвякоў, будучы старшыня Рэўкома БССР, затым ЦВКрэспублікі.

Нарада, якая адкрыпася 5 снежня, прыняла наступны парадак дня:

1. Сучаснае палітычнае становішча і лёс Беларусі.

2. Унутранае становішча Беларусі.

3. Аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі. Правы і вольнасці беларускага народа і на- цыянальных меншасцей краю.

Потым парадак дня быў перагледжаны і выглядаў ужо інакш:

1. Мэта і задачы з\'езда.

2. Палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі.

3. Бежанскае пытанне.

4. Дэмабілізацыя арміі.

I ў тым і ў іншым выпадку ў цэнтры ўвагі апынулася пытанне арганізацыі краявой нацыянальнай улады ў процівагу Аблвыканкомзаху і яго Саўнаркому.

У ноч з 17 на 18 лістапада Беларускі з\'езд быў разаг- наны па загаду Аблвыканкомзаха пры дапамозе спецы- яльна выпучанага ўзброенага атрада якраз у той момант, калі ён прыняў агульную рэзалюцыю.

Гэта акцыя быпа праведзена начальнікам гарнізона па рашэнні Саўнар- кома Заходняй вобласці. Абласньш ўлады быпі добра інфармаваны аб ходзе з\'езда, яго партыйным і сацыяль- ным складзе, мяркуемых рашэннях.

Неабходна заўважыць, што да моманту разгону з\'езда і вывадзе яго ўдзельнікаў з залы пасяджэння быў выбраны свой орган улады — Савет з\'езда i прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі «Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе». У апублікаваных крыніцах ён даецца ў розных рэдакцыях, але сутнасць адна і тая ж: «... замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абве- шчанае Расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэс- публіканскі дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і абароны яго ад падзелу і адарвання ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі 1-ы Усебеларускі З\'езд пастанаўляе: неадклад- на ўтварыць са свайго складу орган краявой улады ў aco- бе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, каторы часова ставіцца на чале кіравання краем»[2].

З\'езд выказаўся за цесную сувязь Беларусі і Pacii. Ён прызнаў цэнтральную ўладу, але не прызнаў ужо існуючую ўладу ў Беларусі ў асобе Аблвыканкомзаха.

У абвешчанай на з\'ездзе рэзалюцыі прадугледжвалася склікаць у бліжэйшы час Другі Усебеларускі з\'езд і Бела- рускі ўстаноўчы сход, вывесці з Беларусі і расфарміра- ваць польскі корпус, а таксама перадача зямлі без выкупу працоўнаму сялянству праз зямельныя камітэты, уста- наўленне кантролю над вытворчасцю і гандлем, ap- ганізацыя беларускага войска, ахова народнай маёмасці ад раскрадання.

Краявой уладзе даваўся наказ дэлегаваць сваіх прад- стаўнікоў у цэнтральныя агульнарасійскія органы, інтттыя рэспублікі Расійскай Федэрацыі, а таксама для ўдзелу ў мірных перамовах з Германіяй «для адстойвання цэлас- насці, непадзельнасці Беларусі і неадрывання яе ад Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі».

Краявы орган улады павінен быў забяспечыць пра- вільную і плённую працу мясцовых дэмакратычных op- ганаў земскага і гарадскога самакіравання.

Пасля разгону Беларускага з\'езда Савет старэйшын з\'езда (каб не прыпыніць беларускі нацыянальна- рэвалюцыйны pyx) аб\'явіў сябе Радай з\'езда, г. зн. выка- наўчым органам з\'езда. Ha яе ўскладаліся абавязкі пра- вядзення ў жыццё рашэнняў Усебеларускага з\'езда. У прыватнасці, ён павінен быў склікаць Другі Усебеларускі з\'езд.

Таксама вьшучаны быў Прэзідыум Рады. Да заняцця Мінска нямецкімі войскамі Рада з\'езда і яе Прэзідыум знаходзіліся на нелегальным становішчы. 3 прыходам немцаў Рада, лічачы сябе органам улады, аб\'явіла аб стварэнні беларускага ўрада.

Пытанне аб разгоне Беларускага з\'езда ў студзені 1918 г. узнікла на III Усерасійскш з\'ездзе рабочых, салдацьах і сялянсьах дэпутатаў. З\'езд падтрымаў акцыю Саўнаркома Заходняй вобласці. Справа ў тым, што палітьганая накі- раванасць Беларускага з\'езда не адпавядала задачам і мэ- там пераходу ўлады да Саветаў, яьамі ьаравалі бальшавіьа, духу Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Так закончылася гэта цудоўная старонка — старонка найвышэйшага ўздыму беларускага нацыянальна-рэва- люцыйнага pyxy.

3 прычыны важнасці і дыскусійнасці пытання неаб- ходна адзначыць, што ў розных публікацыях, навуковых і прапагандысцьах, даецца рознае тлумачэнне гісторыі БНР, якая, на думку іх аўтараў, ўяўляла сабой рэальнае дзяржаўнае ўтварэнне. У найбольш разгорнутым выглядзе гэта пазіцыя атрымала адлюстраванне ў такш грунтовым выданні, як «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (Мн., 1993. С. 386—390). У артыкуле пра БНР сабраны найбольш істотныя факты, якія тычацца дадзенага пытання.

Беларуская Народная Рэспубліка разглядаецца як «беларуская дзяржава, аб’яўленая ў 1918 годзе». Падра- бязна і, трэба сказаць, аб\'ектыўна паказана стаўленне нямецьах акупацыйных упад да Рады БНР і яе Народнага сакратарыята.

У першы час акупацыі нямецьая ўлады нават заба- ранілі дзейнасць Народнага сакратарыята, але потым ад- носіны палепшыліся і немцы перадалі ў кампетэнцыю БНР гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету і культуру. Аднак дакладней было б сказаць, што акупа- цыйная адміністрацыя, якая трымала пад сваім кантро- лем усе важныя сферы грамадскай жыццядзейнасці, не перашкаджала думам, земствам, а таксама Народнаму сакратарыяту займацца пералічанымі пытаннямі.

Аўтар артыкула «Беларуская Рада» сцвярджае, што «ў губернях, паветах, мястэчках, валасцях і сёлах паралельна» з органамі нямецкай акупацыі фарміраваліся і мясцовыя беларускія рады» (C. 398). Магчыма, у некаторых месцах і ўзнікалі такія рады, але яны не мелі, як сведчаць даку- менты, ніякіх уладных паўнамоцтваў. Пасля выдання дэкрэта Савета Народных Камісараў РСФСР ад 29 жніўня 1918 r., у якім гаварылася, што «ўсе дагаворы і акты, што былі заключаны ўрадам былой Расійскай імперыі з урадамі Каралеўства Прускага і Аўстра-Венгерскай імперыі, што датьгаыліся падзелаў Польшчы, у сувязі з іх супярэчлівасцю прынцыпу самавызначэння нацый і рэвалюцыйнай пра- васвядомасці рускага народа, прызнаўшага за польскім народам неад\'емнае права на самавызначэнне і адзінства, — адмяняюцца гэтьш дэкрэтам беспаваротна»[3]. Гэтьш дэкрэ- там урад Pacil адмаўляўся ад тэрыторый, забраных ад Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 rr., і тым самым прызна- ваў права на самавызначэнне Беларусі, Літвы і Польшчы.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 3. Беларускі з’езд (кангрэс):

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -