§ 4. Другі Усебеларускі кангрэс
У насаджэнні акупацыйных парадкаў нямецкія фа- шысцкія ўлады, што зусім зразумела, спрабавалі знайсці апору ў асяродцзі насельніцтва захопленых раёнаў. Больш таго, яны імкнуліся стварыць надзейныя фармі- раванні, які б ваявалі супраць Чырвонай Арміі і партызан, падаўлялі б супраціўленне насельніцтва акупацыйнаму рэжыму.
У акупаванай Беларусі з дазволу немцаў ствараюцца розныя арганізацыі, вядучую ролю сярод якіх заняла Беларуская Цэнтральная Рада. Рада, «статут» якой у 1943 г. зацвердзіў гаўляйтэр В. Кубэ, атрымала некаторыя адміністрацыйныя паўнамоцтвы.Магутнае наступленне Чырвонай Арміі, якое пача- лося летам 1944 r., прымусіла нямецкія войскі да хуткага адступлення з Беларусі. Літаральна за некалькі дзён да ўступлення Чырвонай Арміі ў Мінск, 27 чэрвеня 1944 г. у горадзе збіраецца так званы Другі Усебеларускі кангрэс. Здавалася б, якая ў ім неабходнасць? З\'езд ніяк не мог паўплываць на ход ваенных падзей і палітьганую сітуацыю. Было зразумела, што вайна Германіяй прайграна і канчатковы разгром гітлераўскай ваеннай машыны — справа часу. Але ў арганізатараў кангрэса былі свае разлікі. Паколвкі немцы адыходзяць, то настаў момант (вядома, з іх ухвалення) аб\'явіць аб пераходзе ўлады ў Беларусі органу, створанаму нібы самімі беларусамі. Гэтая акцыя павінна была зрабіць «высакароднымі» палітычныя групы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнай нямецкай адміністрацыяй, сведчыць аб тым, што ў канчатковым выніку імі ставілася высокая мэта — стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці ў процівагу БССР. Супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі ўладамі — толькі тактычны сродак на гэтым ншяху. Ускпадаліся надзеі і на разлад у антыгітлераўскай кааліцыі. Нямецкае кіраўніцтва бачьша ў скліканні кангрэса і для сябе пэўныя выгады: яно ж не перашкаджае самавызначэнню Беларусі, паважае і створаныя тут дзяржаўныя інстытуты.
У спешцы сабраны кангрэс (засядаў адзін дзень) прыняў рэзалюцыю з чатырох пунктаў у форме нарматыўнага дакумента без якойсьці прэамбулы, якая б тлумачьша матывы, мэты яго прыняцця.
Вось яго сэнс. Рэзалюцыя аб\'яўляла (і гэта яе зыходны пункт), што «адзіным праўным прадстаўніком беларускага народа і ягонага краю з\'яўляецца сёння Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзідэнтам Радославам Астроўскім на чале»1.
Паколькі вярхоўная ўлада пераходзіла БЦР, то патрабавалася вызначыць адносіны да беларускай савецкай дзяржаўнасці. Наконт гэтага аб\'яўлялася: «Пацвердзіць, што Беларускі народ ніколі не прызнаваў, не прызнае цяпер і ніколі не прызнае ў будучыні за форму сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці навязаную яму бальшавіцкімі захопнікамі — форму БССР»[37] [38].
Kani БЦР — суверэнная ўлада, то сама логіка рэчаў патрабавала вызначэння і міжнароднага аспекту яе «статуса». Наконт гэтага заяўлялася: «Паведаміць усе ўрады і народы свету, што ўсякі голас Масквы і CCCP у беларускіх справах не мае юрыдычнай сілы, а ўсе створаньш Масквою- нібыта беларускія ўрады — не маюць ніякай юрыдьганай кампетэнцыі, бо не прызнаюцца
Беларускім народам»[39]. Кангрэс лічыў пры гэтым неабходным спецыяльна агаварыць, што ён не прызнае савецка-польскіх дамоўленасцей па тэрытар ы ял ьна му пытанню, што датычацца Беларусі, роўна як і пагад- ненні, якія могуць быць у будучым.
Аб\'яўляючы БЦР адзіна законнай вышэйшай уладаю ў Беларусі, кангрэс не абышоў пытання аб сваім радаводзе, які меў месца ў мінулым, г. зн. аб спробах стварэння беларускай дзяржаўнасці ў процівагу Саветам. Быпа прызнана правільнай і зноў пацверджана 3-я Статутная грамата БНР «аб канчатковым разрыве Беларусі з балылавіцкаю Масквою і расейскай дзяржавай ва ўсіх яе формах». Пры гэтым сцвярджалася, што паўнамоцтвы на выдзяленне Беларусі з састава Pacii Рада БНР нібыта атрымала ад Першага Усебеларускага кангрэса. Taidx pa- шэнняў кангрэс 1917 г. не прымаў. Наадварот, мяркуючы па падрыхтаваных праектах рэзалюцый, як ужо адзнача- лася, меркавалася аб\'явіць Беларусь аўтаноміяй у Савец- кай дэмакратычнай Pacii.
Бясспрэчны факт, што ідэя склікання «кангрэса» і характар мяркуемых рашэнняў былі ўзгоднены з вы- шэйшымі нямецкімі ўладамі ў Берліне.
Прадстаўнікі Te- неральнага камісарыяту Беларусі былі гасцямі з\'езда. У парадку рэчаў была і прывітальная тэлеграма «правадыру Вялікай Нямеччыны Адольфу Гітлеру», адпраўленая ў Галоўную кватэру з запэўненнямі аб вернасці саюзу ў барацьбе з бальшавікамі.Ha кангрэсе, як адзначаецца ў афіцыйнай справа- здачы, сабралася больш за тысячу чалавек. Ніхто іх не выбіраў. Кангрэс «складаўся» з «нацыянальна-свядомых» асоб, з «палітьганага актыву».
Удзельнікі кангрэса не прадстаўлялі, ды і не маглі прадстаўляць беларускі народ. Яго жаданне — хутчэй пазбавіцца ад жудаснага кашмару, які прынеслі заваёў- нікі. У акупаванай Беларусі фашызм праявіў сябе ў асабліва зверскіх формах. Варварскае абыходжанне з ваеннапалоннымі, генацыд, лютая расправа з праціў- нікамі рэжыму, спальванне вёсак разам з жыхарамі, заложніцтва, угон моладзі ў Германію на прымусовыя работы, грабеж нацыянальных багаццяў, голад, эпідэміі — вось рэаліі жыцця, якія фарміравалі ўяўленні народа аб акупантах.
Большасць удзельнікаў кангрэса былі з Мінска і Заходняй Беларусі. За ўсе тры гады акупацыі Германіі не ўдалося распаўсюдзіць сваю ўладу на ўсю Беларусь. Да 1944 г. палова яе тэрыторыі кантралявалася парты- занамі.
Праз некалькі дзён пасля кангрэса Чырвоная Армія вызваліла Мінск, а неўзабаве і ўсю Беларусь.
Асобы, якія супрацоўнічалі з нямецкімі ўладамі, мелі дачыненне да ўстанаўлення «новага парадку» і добра ведалі, што іх чакае, калі вернецца савецкая ўлада, накі- раваліся на захад.
БЦР, што асела ў Берліне, прымала нейкія захады, каб прыстасаваць сваю дзейнасць да новых умоў. Беспаспяховымі аказаліся яе намаганні стварыць баяздольныя беларускія фарміраванні для ўдзелу ў баях з англа-амерыканцамі. Масавае дэзерцірства разлагала гэтыя фарміраванні. Тысячы выхадцаў з Беларусі пасля заканчэння сусветнай вайны па розных прычынах адмовіліся вярнуцца ў CCCP. Сярод іх удзельнікі ваен- ных фарміраванняў на баку фашысцкай Германіі, асобы, якія служылі ў органах акупацыйнай адміністрацыі, а таксама рознага роду бежанцы, вязні нацысцкіх лагераў, пагнаныя на прымусовыя работы ў Германію, і інтттыя так званыя прымусовыя перасяленцы.
Бежанцы, якія апыну- ліся ў лагерах для прымусовых перасяленцаў у Заходняй Германіі і Аўстрыі (яны ствараліся па нацыянальнаму прынцыпу), імкнуліся да стварэння арганізацый, якія б маглі дапамагчы вырашэнню іх праблем.Зразумела, што тая частка незваротнікаў, якая ў той ці іншай ступені бьша звязана з дзейнасцю нямецкага акупацыйнага апарату і ідэалагічнымі службамі, нацыя- нальным рухам, больш за ўсіх быпа зацікаўлена ў стварэнні аб\'яднанняў, якія маглі б згуртаваць іх на пэўнай палітьганай платформе, дапамаглі б прыстаса- вацца да новых нялёгкіх жыццёвых абставін. «Халодная вайна», якая распачалася неўзабаве пасля капітуляцыі
Германіі, актывізавала гэты працэс, вызначьша напрамкі і асаблівую жорсткасць канфрантацыі.
Нічога выпадковага не бьшо ў тым, што «палітычна актыўная» частка беларускіх эмігрантаў, варожых да бальшавізму і камунізму, звярнулася да выпрабаваных лозунгаў барацьбы за вольную, незалежную Беларусь. Ha парадак дня стала пытанне стварэння арганізацыі, якая б магла прэтэндаваць на агульнанацыянальнае палітычнае прадстаўніцтва. Ініцыятыву ў гэтай справе ўзялі на сябе групы эмігрантаў, якія праявілі сябе ў акупаванай Беларусі як праціўнікі савецкай улады. Узнік нават не адзін, а адразу два цэнтры, якія канкурыравалі паміж сабой: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і Цэнт- ральная Беларуская Рада.