<<
>>

§ 5. Партызанскі рух

Тэрор і зверствы гітлераўцаў не запалохалі беларусаў, наадварот, выклікалі масавую барацьбу з акупантамі. Чым больш лютавалі нямецкія карнікі, тым больш узра- стала нянавісць да фашысцкіх захопнікаў, мацнеў партызанскі pyx.

Ha тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі дзейнічала больш за 370 тыс. партызан і каля 70 тыс. падпольшчыкаў, якіх падтрымлівала большасць на- сельніцтва Беларусі.

Новыя арганізацыйныя формы партызанскі рух набыў з вясны 1942 г. Партызанскія атрады пачалі аб\'яд- ноўвацца ў партызанскія брыгады і злучэнні. Узніклі цэлыя раёны, ачышчаныя ад акупантаў і іх адміністрацыі. У маі 1942 г. па пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абаро- ны CCCP пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны штаб партызанскага pyxy. Ha- чальнікам штаба быў прызначаны Першы сакратар ЦК КПБ(б) П. К. Панамарэнка, што сведчыла аб прызнанні вялікай ролі беларускіх партызан у агульнай барацьбе з ворагам. Затым у верасні 1942 г. быў утвораны Беларускі штаб партызанскага pyxy, падпарадкаваны Цэнтральнаму штабу партызанскага руху. Беларускі штаб партызанскага руху каардынаваў дзейнасць партызанскіх брыгад і злу- чэнняў як паміж сабой, так і з баявымі дзеяннямі Савец- кай Арміі, дапамагаў партызанам у забеспячэнні іх збро- яй, боепрыпасамі, сродкамі сувязі, медыкаментамі.

Асабліва стратэгічна значнымі бьші дзве «рэйкавыя вайны» партызан, калі яны адначасова пачалі ўзрываць рэйкі на ўсім абшары акупаванай Беларусі. Першая па- чалася 3 жніўня 1943 r., у час контрнаступлення савецкіх войск пад Курскам і доўжылася да сярэдзіны верасня 1943 г. Другая пачалася 19 верасня 1943 г. і працягвалася да самага вызвалення Беларусі. Партызаны ў час сваіх баявых дзеянняў на акупаванай тэрыторыі Беларусі забілі або паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, падарвалі і пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. паяздоў, падарвалі і знішчылі больш за 18 тыс. аўтамашын, пашкодзілі 300 тыс.

чыгуначных рэек, падбілі больш за 1300 танкаў і бронемашын, знішчылі 939 варожых складоў і нанеслі ворагу іншыя страты. Гэтьш баявьш вынікІ сведчаць аб вялікім укладзе партызан Беларусі ў агульную справу — справу перамогі над гітлераўскай ваеннай машынай.

Перабудова дзяржаўных органаў на ваенны лад. Пер- шымі заканадаўчымі актамі, якімі былі ўнесены змены ў структуру і кампетэнцыю органаў дзяржаўнага кІравання, быпі агульнасаюзньш. Так, 22 чэрвеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP «О военном положении» ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў справе абароны, забеспячэння грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі ўскладаліся на ваенныя саветы франтоў, армій, ваенных акруг, а там, дзе не было ваеннвіх саветаў, — вышэйшаму камандаванню вайсковых злучэнняў.

Згодна з гэтым указам, у мясцовасцях, аб\'яўленых на ваенным становішчы (а ўся Беларусь аб\'яўлялася на ва- енным становішчы), ваенным уладам надавалася права: 1) прыцягваць грамадзян да працоўнай павіннасці для выканання абаронных работ і ўдзелу ў барацьбе з пажа- рамі; 2) уводзіць ваенна-кватэрную павіннасць; 3) адбі- раць транспартныя сродкІ; 4) рэгуляваць гадзіны працы ўстаноў, прадпрыемстваў, тэатраў, кшо і г. д., забараняць з\'яўленне на вуліцах пасля акрэсленага часу, праводзіць вобыскі, затрымліваць падазроных асоб; 5) рэгуляваць гандаль; 6) забараняць выезд і заезд у мясцовасці, якія аб\'яўлены на ваенным становішчы; 7) высяляць у адміні- страцыйным парадку з мясцовасцей, якія аб\'яўлены на ваенным становішчы; 8) у мясцовасцях, якія аб\'яўлены на ваенным становішчы, усе справы аб крымінальных злачынствах, накіраваных супраць абароны, грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі, павінны перадавацца на разгляд ваенных трыбуналаў. Прыгаворы ваенных трыбу- налаў касацыйнаму абскарджванню не падлягаюць.

Гэты указ па сутнасці надзяляў вайсковае каманда- ванне вельмі шырокімі паўнамоцтвамі, якімі раней кары- сталіся рэпрэсіўныя органы НКУС у мірны час без за- конных падстаў. Таму насельніцтва ўспрыняла яго як неаб- ходную меру і выконвала ўсе загады ваеннага камандавання.

3 мэтай сканцэнтравання ўсёй паўнаты ўлады ў адной установе Прэзідыум Вярхоўнага Савета CCCP, Цэн- тральны Камітэт ВКП(б) і Савет Народных Камісараў CCCP 30 чэрвеня 1941 г. утварыпі Дзяржаўны Камітэт Абароны. Яму быпі падпарадкаваны ўсе ваенныя, пар- тыйныя, савецкія і грамадскш ўстановы, а таксама і ўсе грамадзяне павінны бьші выконваць яго пастановы і распа- раджэнні. Старшыня ДКА I. Сталін адначасова займаў пасады Генеральнага сакратара ЦК ВКП(б), Старшыні CHK CCCP, а з 8 жніўня стаў Вярхоўным Галоўна- камандуючым і ўзначаліў Стаўку Вярхоўнага Галоўна- камандавання, якая быпа ўтворана ў чэрвені 1941 г. Паўнамоцтвы ДКА і СтаўкІ значна адрозніваліся. ДКА быў дырэктыўнай установай і здзяйсняў агульнае ьараў- ніцтва збройнай барацьбой, а Стаўка быпа выканаўчым вайсковым органам, падпарадкаваным ДКА.

Дзяржаўны Камітэт Абароны ьараваў мабілізацьшй усіх эканамічных, вайсковых і людсьах рэзерваў, работай па забеспячэнню арміі зброяй, вайсковай тэхнікай і яе вытворчасцю, эвакуацыяй на ўсход прамысловых прад- прыемстваў і людзей. Адначасова з ДКА дзейнічалі і кан- стытуцыйныя органы дзяржаўнай улады і кіравання. Ane на Беларусі ў сувязі з акупацыяй яе тэрыторыі вышэй- шыя органы ўлады вымушаны былі эвакуіравацца ў Расію, а мясцовыя — часова прыпынілі сваю дзейнасць.

У эвакуацыі працягвалі сваю дзейнасць толькі Прэ- зідыум Вярхоўнага Савета і Савет Народных Камісараў БССР. Але і іх дзейнасць была значна абмежаванай. JIe- там 1942 г. заканчваліся паўнамоцтвы дэпутатаў Вяр- хоўнага Савета Беларускай CCP, выбраных у 1938 r., але ў сувязі з немагчымасцю правядзення новых выбараў пад час вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пра- доўжыў іх паўнамоцтвы да правядзення новых выбараў.

Савет Народных Камісараў Беларускай CCP працяг- ваў сваю працу ў эвакуацыі, якая насіла абмежаваны xa- рактар. Так, у красавіку 1942 г. у складзе CHK быў утво- раны новы аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Бела- русі насельніцтва. Работнікі гэтага аддзела павінны былі наладзіць сувязі з эвакуіраванымі людзьмі, дапамагаць ім уладкоўвацца на працу, аказваць матэрыяльную дапамогу тым, хто меў ў ёй патрэбу. CHK праводзіў падрыхтоўчую працу па падбору кадраў для вяртання на радзіму, як толькі пачнецца вызваленне Беларусі.

Пад час вайны не праводзіліся і выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Прэзідыум Вярхоўнага Савета рэспублікі прадоўжыў паўнамоцтвы дэпутатаў аблас- ных, раённых, гарадскіх, раённых у гарадах, сельсьах і пасялковых Саветаў да снежня 1944 r., а потым яшчэ раз прадоўжыў іх паўнамоцтвы да снежня 1945 r., да часу, на які быпі прызначаны выбары ў мясцовыя Саветы.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 5. Партызанскі рух:

  1. 77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
  2. Фонди підприємства та їх рух у виробництві
  3. РОЗДІЛ 38. МІЖНАРОДНИЙ РУХ КАПІТАЛУ
  4. Глава 3 НАЦЫЯНАЛЬНА-АДРАДЖЭНСКІ РУХ У НОВЫХ УМОВАХ
  5. Національно-демократичний рух і громадсько-політичні об’єднання в Україні у XIX ст.
  6. Окупаційний режим. Спроби національно-державного будівництва. Рух опору
  7. Міжнародний рух капіталу. Суть, причини і форми вивезення капіталу
  8. § 2. Узброеньш ам іысавецкія фарміраванні
  9. Необхідність кредиту.
  10. Основні поняття до теми 4
  11. Циклічність як форма розвитку національної економіки. Теорії циклів
  12. 1. Кругообіг та обіг капіталу підприємства.
  13. Системи автоматизації діловодства та документообігу
  14. Поняття грошового обігу як процесу руху грошей.
  15. Методичні вказівки
  16. 1.1 ПОНЯТТЯ ТА ЕЛЕМЕНТИ ГРОШОВИХ СИСТЕМ
  17. 14. Фінансові ресурси як матеріальні носії фінансових відносин.
  18. 5. Кругооборот капіталу. Форми капіталу (промисловий, торговий, банківський). Основний та оборотний капітал.
  19. ТЕМА 3. СВІТОВИЙ ФІНАНСОВИЙ РИНОК ТА ЙОГО СТРУКТУРА
  20. Юридичні передумови реалізації автономії Закарпаття
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -