<<
>>

§6. Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі над гітлераўскай арміяй пад Арлом і Курскам Савецкая Армія працягвала наступленне на захад і ў канцы верасня 1943 г. вызваліла ад немцаў два бела- русьая гарады Камарын (23 верасня) і Хоцімск (26 верасня).

У Хоцімску адразу пачалі працаваць ЦК Кам- партыі Беларусі і ўрад рэспублікі. У хуткш часе немцы быпі выгнаны з Навабеліцы і неўзабаве з Гомеля, куды пераехалі ўсе дзяржаўныя ўстановы рэспублікі. Такім чынам, Гомель стаў часовай сталіцай Беларускай CCP.

21—24 сакавіка 1944 г. у Гомелі адбылася сесія Вярхоўнага Савета БССР, на якой абмяркоўвалася пытанне аб вызваленні беларускіх зямель, далейшых задачах барацьбы беларускага народа супраць нямецьах захопнікаў і бліжэйшых задачах адбудовы народнай гаспадаркі Беларускай CCP. Ha сесіі былі прыняты законы: аб бюджэце рэспублікі на 1944 г. і аб утварэнні саюзна-рэспубліканскіх народных камісарыятаў абароны і замежных спраў. У вызваленых гарадах і вёсках пачалі працаваць фабрыкі, заводы, машынна-трактарныя станцыі, саўгасы, калгасы, аднаўлялі работу школы, бальніцы, кінатэатры і іншьш ўстановы культуры.

Летам 1944 г. пачалося новае наступленне Чырвонай Арміі, у выніку якога ўся Беларусь была вызвалена ад акупантаў. Разгром немцаў на Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з найбольш выдатных вайсковых перамог у час другой сусветнай вайны. Важнае значэнне для поспеху баёў за Беларусь мелі ўдары партызан па нямецкІх тылах і дарогах. Пад ударамі чатырох франтоў, 1, 2, З-га БеларускІх і l-ra Прыбалтыйскага, нямецкая абарона паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была знішчана на працягу аднаго тыдня. 3 ліпеня 1944 г. Чырвоная Армія ўвайнша ў Мінск, а яшчэ праз два тыдні была вызвалена ад гітлераўцаў уся Беларусь. У ходзе баёў за Беларусь у 1944 г. немцы страцілі больш за 500 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі салдат і афіцэраў. Амаль поўнасцю была знішчана групоўка нямецкІх армій «Цэнтр», што ў 1941 г.

прайнша на Усход. Перамогі, атрыманыя ў 1944 r., кардынальна змянілі ўвесь ход вайны, наблізілі поўную перамогу над ворагам, прыспешылі адкрыццё другога фронту ў Заходняй Еўропе.

Адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх за- хопнікаў беларускІ народ прыступіў да самаадданай працы па адбудове жылля, прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркІ, гарадоў і вёсак, устаноў культуры, школ, бальніц, устаноў дзяржаўнай улады і кІраўнічага апарату. Разам з аднаўленнем дзяржаўнага апарату і ўстаноў культуры інша татальная русіфікацыя ўсіх уста- ноў. Значная частка беларускай нацыянальнай свядомай інтэлігенцыі была вынішчана ў 30-я гады сталінскага ге- нацыду, а тыя, хто тады ўцалеў, былі знішчаны гітлераўцамі. Грамадзяне, якія працавалі пры нямецкай акупацыі ў школах або інптых культурных установах, вы- мушаны былі уцякаць з роднай зямлі з немцамі ад баль- шавіцкага тэрору. У такіх абставінах кіруючыя кадры ў БССР камплектаваліся з людзей, якІх накІравалі ў рэс- публіку з Масквы, гэта называлася «дапамогай кадрамі». Так, толькі ў канцы 1943 і 1944 г. у Беларускую CCP былі накІраваны з РСФСР 2 124 кіраўнічьш работнікІ. Сярод іх 9 сакратароў абкомаў, 64 сакратары райкомаў, 23 стар- тттыні райвыканкомаў, 16 сакратароў абкомаў камсамола і іншыя кІруючьш работнікі[40]. Такое становішча з кІруючымі кадрамі працягвалася і ў наступныя гады. Ha- прыклад, у 1951 г. ва ўрадзе Беларускай CCP беларусы складалі толькі 1/3 частку ўсіх міністраў. Падобная сітуацьш назіралася і ў абласных партыйных і савецкіх установах. Усё гэта прывяло да таго, што ў пасляваенны час асабліва хутка беларуская мова быпа пазбаўлена дзяржаўнага становішча і ўсе дзяржаўныя і партыйныя ўстановы карысталіся толькі рускай мовай, яна стала ўрадавай мовай, што і прывяло да ўсеагульнай русіфі- кацыі краю ў наступныя дзесяцігоддзі.

Матэрыяльнае становішча насельніцтва Беларусі было асабліва цяжкім, бо працягвалася вайна, а найболыл працаздольная частка насельніцтва была вынітттчана нем- цамі (2,2 млн чалавек) або знаходзілася ў арміі.

Асабліва цяжкІм было становішча сялян, значная частка якіх была пазбаўлена сваіх хат, спаленых немцамі. Сяляне, якія працавалі ў калгасах, за сваю працу амаль нічога не ат- рымлівалі, акрамя «палачак» у табелі, і вымушаны былі яшчэ здаваць дзяржаве абавязковыя пастаўкІ мяса, мала- ка, воўны і іншых прадуктаў. Дзейнічалі вельмі жорсткІя крымінальныя законы, па якіх за некалькі каласкоў з калгаснага поля або некалькі кілаграмаў бульбы чалавека, больш за ўсё галодных жанчын, засуджвалі на многа год зняволення. Але і пры такіх цяжкіх умовах жыцця ў 1944 г. былі дасягнуты першыя станоўчыя поспехІ па наладж- ванню ўмоў для існавання чалавека. Сялянам выдзяляўся лес на пабудову дамоў, а ў гарадах даваўся танны крэ- дыт.

У выніку перамог Чырвонай Арміі і армій ЗША, Англіі, Францыі і іншых саюзнікаў на захадзе Еўропы ў 1945 г. гітлераўская Германія 8 мая 1945 г. падпісала акт аб поўнай капітуляцыі, што сведчыла аб заканчэнні вай- ны ў Еўропе. У акце аб капітуляцыі гаварылася:

«1. Мы, нижеподписавшиеся, действуя от имени Германского Верховного Командования, соглашаемся на безоговорочную капитуляцию всех наших вооруженных сил на суше, на море и в воздухе, а также всех сил, находящихся в настоящее время под немецким командованием, — Верховному Главнокомандованию Красной Армии и одновременно Верховному Командованию Союзных экспедиционных сил...

6. Этот акт составлен на русском, английском и немецком языках. Только русский и английский тексты являются аутентичными.

Подписано 8 мая 1945 года в гор. Берлине»[41].

3 падпісаннем акта аб капітуляцыі Германіі другая сусветная вайна не скончылася, бо працягвалася вайна на Далёкім Усходзе з Японіяй. Савецкі Саюз уступіў у вайну з Японіяй 9 жніўня 1945 г. і закончыў яе 2 верасня, калі быў падпісаны акт аб капітуляцыі Японіі.

3 заканчэннем другой сусветнай вайны 4 верасня Прэзідыум Вярхоўнага Савета CCP выдаў Указ, у якім гаварыпася: «В связи с окончанием войны и прекращением чрезвычайного положения в стране признать, что дальнейшее существование Государственного Комитета Обороны не вызывается необходимостью, в силу чего Государственный Комитет Обороны упразднить и все его дела передать Совету Народных Комиссаров СССР»2.

Перамога народаў Савецкага Саюза i яго арміі над гітлераўскай Германіяй i мілітарысцкай Японіяй у вайне 1941 — 1945 гг. мела сусветна-гістарычнае зна- чэнне. Многія народы Еўропы былі выратаваны ад каланіяльнага рабства або нават ад поўнага зні- шчэння. Пераход да мірнай працы на Беларусі патра- баваў ад людзей самаадданай працы і цяжкіх высілкаў. Разам з аднаўленнем прамысловых прад- прыемстваў у гарадах пачалося будаўніцтва новых за- водаў і фабрык, школ, тэхнікумаў і інтттых устаноў асветы і культуры.

Пасля перамогі ў вайне людзі спадзяваліся, што сталінскі таталітарны рэжым хоць трохі аслабне, але на Беларусі зноў пайпші арышты і высылкі ні ў чым не вінаватых людзей. Найбольш жорсткія рэпрэсіі пра- водзіліся супраць нацыянальна свядомай інтэлі- генцыі, настаўнікаў, якія працавалі ў школах пад час акупацыі.

Гераічная барацьба беларускага народа з гітлераўскай Германіяй садзейнічала павышэнню аўтарытэту Белару- скай CCP на міжнароднай арэне.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме §6. Вызваленне Беларусі:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -