§ 4. Акупацыя Германіяй Беларусі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Вькад нямецкіх войск у лютым—сакавіку 1918 г. да Дняпра і Брэст-Літоўскі мірны дагавор, які быў заключаны 3 сакавіка 1918 г. паміж Расіяй і Германіяй, карэн- ным чынам змянялі сітуацыю ў Беларусі і не толькі ў Беларусі.
Савецкія ўстановы з Мінска спешна эвакуіра- валіся ў Смаленск. Заходняя вобласць, аднак, працягвала існаваць. Яе новая тэрыторыя складалася са Смаленскай і неакупіраваных частак Магілёўскай і Віцебскай губерняў.Лідэры беларускіх сацыялістычных партый вырашьші, што настаў час рашучых дзеянняў, бо спадзяваліся, што ў рэалізацыі сваіх планаў яны знойдуць разуменне Германіі.
Выканаўчы камітэт Рады Беларускага з\'езда 21 лютага 1918 г. прыняў Першую статутную грамату да народаў Беларусі і стварыў Народны сакратарыят — часовы ўрадавы орган да склікання беларускага Устаноўчага сходу. Сам выканком прысвоіў сабе функцыі вышэйшай улады
Беларусі. Гэта быў пачатковы крок у серыі актаў абвя- шчэння дзяржаўнасці.
Змест Другой статутнай граматы ўказваў на тое, што абвяшчаецца самастойная, суверэнная Беларуская Народная Рэспубліка з дэмакратычнымі правамі грамадзян, з адменай прыватнай уласнасці на зямлю. 3 тэкста граматы вынікала, што Беларусь дзяржаўна адасабляецца ад Pacii, у саставе якой (калі весці адлік ад апошняга падзе- лу Рэчы Паспалітай у 1795 г.) яна знаходзілася больш за 120 гадоў.
Трэцяя статутная грамата ад 25 сакавіка 1919 г. змя- шчала спецыяльную заяву аб незалежнасці Беларусі ад Pacii: «Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залеж- насці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА АБВЯШЧАЕЦЦА НЕЗАЛЕЖ- ELAH I ВОЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВАЙ»[4]. Трэцяя грамата, якая пацвердзіла папярэднія, вызначыла адносіны Беларусі і Pacii. Еэта быў па сутнасці ўжо дадатковы дакумент, які меў сваёй галоўнай мэтай дэклараванне нераспаўсю- джання юрысдыкцыі Pacil на Беларусь.
Магчымасць уста- наўлення сувязей з Расіяй на новай аснове не выключа- лася.Аднак прыхільнікІ БНР апынуліся ў даволі складаным становітттчы. Беларусь аб\'яўлялася вольнай і незалежнай дзяржавай, тады як большая частка тэрыторыі, на якую распаўсюджвалася ўлада БНР, была захоплена Еерманіяй, якая ўзаконіла гэты захоп рабаўніцкІм Брэст-ЛітоўскІм мірным дагаворам. Усходняя частка Беларусі знаходзілася пад юрысдыкцыяй Савецкай Pacii.
Урад Еерманіі разглядаў ваенныя, палітычныя і эка- намічньш аспекты існуючай сітуацыі з пазіцыі ўмаца- вання акупацыйнага рэжыму, выцягвання на фінішы cyc- ветнай вайны сыравінных і харчовых рэсурсаў з Беларусі, каб пазбегнуць паражэння. Еерманія не збіралася з кім бы там ні было дзяліць уладу ў акупіраванай ёю Беларусі, хоць і не праследавала Раду і сакратарыят БНР.
Каб заваяваць рэальную ўладу, трэба бьшо размаўляць з нямецкімі заваёўнікамі з пазіцый сілы, але такіх маг- чымасцей у Рады БНР не было. Партызанскі і падполь- ны pyx, які зараджаўся, з самага пачатку знаходзіўся пад кіраўніцтвам балыпавікоў.