<<
>>

§ 5.

Другі з\'езд Саветаў Заходняй вобласці, які адбыўся ў Смаленску ў красавіку 1918 r., у адказ на аб\'яўленне ў акупіраваным Мінску БНР заявіў, што толькі ён сап- раўдны прадстаўнік інтарэсаў беларускіх працоўных.

Бе- ларуская ж Рада, якая выказвае інтарэсы памешчыкаў, «робіць чорную справу здрады і здрадніцтва агульна- расійскіх сацыялістычных інтарэсаў». Яе мэта — утва- рэнне беларускай буржуазнай дзяржавы. Аб магчымасці стварэння беларускай дзяржавы на асновах, прапанава- ных рэзалюцыяй Трэцяга Усерасійскага з\'езда Саветаў, на смаленскім з\'ездзе замоўчвалася. У Смаленску не лічыпі патрэбным у процівагу Радзе БНР заявіць хаця б аб праве беларусаў на самавызначэнне, аб магчымасці ў будучым стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Трэці абласны з\'езд Саветаў\'(Ю—13 верасня 1918 г.) меў справу ўжо з канкрэтнымі прапановамі Беларускага нацыянальнага камісарыята пры Наркамнацы аб наданні Заходняй вобласці аўтаномнага статуса. Прапанова быпа адхілена. Вобласць атрымала новую назву — Заходняя Камуна. У гэтым рашэнні быў выказаны погляд і на бу- дучыню. Kani самавызначэнне Беларусі ў перспектыве (пры ўмове яе вызвалення ад акупацыі) адпадае, то ў якім напрамку павінна развівацца дзяржаўнае бу- даўніцтва? Адказ быў адназначны: і надалей павінна за- хавацца Заходняя вобласць, межы якой у сваёй аснове будуць вызначацца зусім не этнічнымі прыкметамі.

Адхіляючы ў прынцыпе мэтазгоднасць самавызначэння Беларусі, Аблвыканкомзах імкнуўся дабіцца падтрымкі сваёй пазіцыі з боку цэнтральных органаў РСФСР. Гэту падтрымку аказаў Наркамат унутраных спраў, які зай- маўся ў той час і пытаннямі савецкага будаўніцтва. Згодна з яго пастановай, Заходняя вобласць пасля вызвалення

Беларусі ад акупацыі павінна ўключаць Смаленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую губерні і частку Віленскай і Ковенскай з насельніцтвам больш за 15 млн чалавек. Ha карысць гэтага, на думку Наркамата, сведчаць гістарычнае мінулае, гаспадарчая структура рэ- гіёна і яго бытавая аднароднасць, геаграфічньш ўмовы.

Пастанова Наркамата мела для кіраўніцтва вобласці і іншы сэнс. У барацьбе за захаванне і тэрытарыяльнае расшырэнне вобласці Аблвыканкомзах сустракаў проці- дзеянне губернскіх цэнтраў у Магілёве і Віцебску, якія імкнуліся да непасрэдных зносін з цэнтрам. Падобнае назіралася і ў іншых абласных аб\'яднаннях — Маскоў- скім, Уральскім, Паўночным. Аднак у Заходняй вобласці цэнтрабежныя памкненні губернскіх выканкомаў быпі далёкія ад ідэі кансалідацыі нацыянальнай тэрыторыі ў рамках адзінага кіравання, а значыць, будаўніцтва бела- рускай савецкай нацыянальнай дзяржаўнасці. У хуткім часе гэта рашаючым чынам адбілася на фарміраванні тэрыторыі БССР.

«Абласніцтва» як сістэма поглядаў на пшяхі і формы дзяржаўнага будаўніцтва практычна не надавала на- лежнага значэння нацыянальнаму фактару. Гэта ў сваю чаргу абумоўлівала перакосы ў разуменні гістарычных перспектыў развіцця нацыянальных супольнасцей. Cy- працоўніцтва з Белнацкомам адхілялася. Аддзел па справах нацыянальнасцей Аблвыканкомзаха ў Смаленску быў зачынены. Белнацкому не ўдалося наладзіць у Смаленску і выпуск газеты на беларускай мове, як і функцыя- ніраванне інтттых нацыянальных інстытутаў. Белнацком абвінавачваўся ў нацыянал-шавінізме. Рада БНР і Белнацком лічыліся роднаснымі арганізацыямі, таму што ставілі сваёй мэтай «раздрабленне адзінага рэвалюцый- нага фронту працоўных». Аўтарытарны дух публікацый па нацыянальнаму пытанню ў газетах Заходняй вобласці сведчыў аб нецярпімасці аўтаномій да плюралізму думак. Зусім здаровыя імкненні характарызаваліся як праяў- ленне нацыяналізму. Усё гэта не стварала ўмоў для вольнага абмену думкамі па праблемах нацыянальных адносін і нацыянальнай палітыкі ў друку, на з\'ездах Саветаў і г. д. У абласной партыйнай арганізацыі не назіралася прыкметнага руху, на мэце якога бьшо стварэнне рэспублікі.

Пакуль у сіле заставаўся Брэст-Літоўскі дагавор, а тэ- рыторыя Беларусі знаходзілася пад акупацый, не магло адбыцца істотных змен у існуючых формах дзяржаўнага кіравання. Прапанова Белнацкома аб перайменаванні За- ходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую не мела рэальнай падставы, але палеміка выяўляла пазіцыі бакоў, аргумен- таванасць довадаў і, несумненна, так ці інакш уздзей- нічала на фарміраванне грамадскай думкі.

Мірны дагавор з Германіяй, падпісаны 3 сакавіка 1918 r., аказаўся нядоўгім. Псторыя ператварыла ў нітттто несправядлівы трактат, а таксама дадатковы да яго дагавор, заключаны ў жніўні 1918 r., паводпе якога Германія брала на сябе абавязацельства вярнуць частку тэрыторыі Беларусі па меры выплаты ёй кантрыбуцыі. Паражэнне Германіі ў імперыялістычнай вайне і буржуазна-дэмакратычная рэ- валюцыя, што пачалася ў краіне, дазволілі Савецкай Pacii 13 лістапада 1918 г. дэнансаваць Брэст-Літоўскі дагавор.

Рэвалюцьш прыйнша і ў 10-ю нямецкую армію, што знаходзілася ў Беларусі. Ha розных узроўнях тут ствара- ліся салдацкія Саветы, якія аказвалі актыўнае ўздзеянне (асабліва ў першы перьшд) на палітычнае жыццё войск.

10 снежня 1918 г. часці расійскай Чырвонай Арміі ўвайнші ў Мінск. Утварыўся Мінгубрэўком. Рэўком назваў сябе прадстаўніком працоўных Беларусі, г. зн. нацыя- нальнага рэгіёна, хаця сферай яго непасрэднай дзейнасці бьша толькі губерня. Паколькі Мінгубрэўком — прад- стаўнік беларускіх працоўных, то ён лічыў, што мае права ад іх імя заявіць: «Урад беларускіх памешчыкаў і капіталістаў — Беларуская рада — аб\'яўляецца звергну- тым і распушчаным. Усе члены гэтага ўрада і яго агенты падлягаюць арышту і неадкладнай перадачы ў рукі Ваен- на-рэвалюцыйнага камітэта».

K сярэдзіне снежня Заходняя армія выйнша на лінію Дрыса (цяпер Верхнядзвінск) — Вілейка — Маладзечна — Слуцк. У адной з тэлеграм Усерасійскаму Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (УЦВК) паведамлялася, што «адносіны паміж чырвонаармейцамі і нямецкімі салда- тамі наладзіліся самыя цесныя», што «бальшавізм у ня- мецкія войскі пранікае ўсё больш і больш». I сапраўды, праходзілі сумесныя мітынгі чырвонаармейцаў і ня- мецкіх салдат, абмен дэлегацыямі, узаемныя наведванні. Савецкія агітатары нярэдка адкрыта выступалі перад ня- мецкімі салдатамі. Усё залежала ад таго, які ўплыў мелі рэвалюцыйна настроеныя элементы ў нямецкіх часцях.

Проціборства палітьганых сіл у Германіі непасрэдна адбівалася на палітычных працэсах у германскіх арміях на Усходнім фронце.

У нямецкага вярхоўнага каманда- вання і краін Антанты, пераможніц Германіі, быпі свае планы адносна ролі нямецкіх войск на Усходзе. Па меры руху Чырвонай Арміі на Захад не без патрабавання краін Антанты ўзмацнялася агрэсіўнасць і «цвёрды тон» нямецкага камандавання. Узрываліся масты, знішчаліся чыгуначныя пабудовы. Рабілася ўсё, каб вывезці больш нарабаванай маёмасці, харчу, жывёлы, угнаць вагоны, паравозы. Сур\'ёзны канфлікт узнік пры вызваленні чы- гуначнай магістралі Гомель—Мазыр—Лунінец.

Вызваленне ад акупацыі — гэта не толькі ваенная ак- цыя. Задача заключалася ў тым, каб неадкладна стварыць органы савецкай улады розных узроўняў, наладзіць пар- тыйнае кіраўніцтва.

Органы савецкай улады ствараліся і ў нямецкім тьгле. Працэс прыняў па сутнасці характар шырокага народнага pyxy. Да прыходу Чырвонай Арміі бальшавікі-падполь- нгчыкі стварьглі валасныя рэўкомы ў большасці валасцей Бабруйскага павета. Яшчэ да выхаду нямецкіх войск па- чаў функцыяніраваць Слуцкі рэўком. Актыўна дзейнічаў рэўком у Гомелі. У складаным палітычным становінгчы быў выбраны Савет рабочых дэпутатаў у Мінску, які за тыдзень да вызвалення аб\'явіў сябе адзіным органам улады ў горадзе. Большасць месцаў у Савеце належала бальшавікам.

Створаныя бальшавікамі ў нямецкім тьгле органы ўлады, абапіраючыся на партызанскія атрады, дружыны, паўстанцаў, садзейнічалі руху Чырвонай Арміі, пераш- каджалі вывазу акупацыйнымі войскамі народнай маёмасці, процістаялі спробам праціўнікаў бальшавікоў стварыць свае органы ўлады.

Асаблівую актыўнасць праяўлялі прапольскія элементы. Польская дзяржава, адноўленая ў канцы 1918 r., за- явіла аб сваіх прэтэнзіях на беларускія землі. У Варшаве з\'явіўся так званы Камітэт абароны крэсаў. ПольскІ Ге- неральны штаб спрабаваў сфарміраваць атрады самааба- роны ў Беларусі і Літве. Інша вярбоўка выхадцаў з Бела- русі ў польскае войска. Аднак разлікі польскІх палітыкаў і генералаў спыніць рух Чырвонай АрміІ ў Беларусі по- спехаў не мелі.

Да новых гістарьганых умоў прыстасоўваюць сваю тактыку эсэры, Бунд, Паалей-цыён, меншавікі і інш.

Ад- мяжоўваючыся ад Рады БНР, эсэры спрабуюць прыцяг- нуць увагу насельніцтва ідэяй стварэння краявога цэнтра ншяхам склікання беларускага нацыянальнага сходу на самай шырокай шматпартыйнай платформе. Тэрмінова ствараецца Выканаўчы камітэт Савета органаў земскага і гарадскога самакіравання, сацыялістычных партый і прафесіянальных арганізацый Беларускага краю.

Эсэры выступаюць за самавызначэнне Беларусі на падставе аўтаноміі ў складзе дэмакратычнай Pacii. Дзеянні Чырвонай Арміі разглядаліся як умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Эсэраўская газета «Минский голос» за- клікала «зжыць бальшавіцкІя ілюзіі», не давяраць баль- шавікам, таму што ўлада бальшавікоў незаконная, як і ўсё, што яны ўчынілі. Выканком Савета органаў земскага і гарадскога самакіравання, які прысвоіў сабе функцыі нацыянальнага прадстаўніцтва, выказаў пратэст Польшчы аб недапушчальнасці ўмяшання ў справы Беларусі. Эсэры планавалі арганізаваць узброенае супраціўленне Чырвонай Арміі, але аказалася, што для гэтага ў іх няма рэальных сіл.

He дабіўшыся пэўнага адказу ад камандавання 10-й нямецкай арміі, Выканком Савета органаў земскага і гарадскога самакіравання звярнуўся ў Берлін з просьбай аб перадачы яму ўлады.

3 просьбай аб дапамозе звяртаецца ў Берлін, Парыж, Лондан і Рада БНР, але беспаспяхова.

I на новым этапе, калі пачалося вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі, кІраўніцтва вобласці не бачыла прычыны для перагляду сваёй пазіцыі ў сферы нацыя- нальнай палітыкі.

У пачатку снежня 1918 г. пытанне аб формах дзяр- жаўнага будаўніцтва ў Беларусі стала ўжо прадметам разгляду Адміністрацыйнай камісіі пры УЦВК, якая павінна была даць заключэнне аб лёсе абласцей, у тым ліку і Заходняй.

23 снежня 1918 г. на падставе рэкамендацыі Адміністрацыйнай камісіі УЦВК прыняў пастанову аб захаванні Заходняй вобласці, заканадаўча вызначыў яе тэрыторыю. У гэты ж дзень УЦВК разгледзеў пытанне і аб дзяр- жаўным будаўніцтве ў Прыбалтыцы і агульным актам за- цвердзіў раней вьщадзеныя дэкрэты Савета Народных Камісараў аб прызнанні Савецкай Расіяй Эстоніі, Латвіі і Літвы ў якасці самастойных савецкіх рэспублік.

Сваімі актамі УЦВК заканадаўча вызначыў напрамкі дзяржаўнага будаўніцтва на захадзе краіны ў вызваленых ад акупацыі нацыянальных раёнах, захаваўшы, аднак, за Беларуссю статус вобласці — адміністрацыйна-тэрытары- яльнай адзінкі РСФСР.

Аднак пералом наспяваў. Было відавочна, што Беларусь не можа быць выключэннем з агульнага правіла. Пастанова УЦВК аб Заходняй вобласці дысаніравала з працэсамі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, якое разгарнулася ў вызваленых ад нямецкай акупацыі нацыянальных рэгіёнах, з афіцыйна аб\'яўленым агульным курсам ЦК РКП(б) у гэтым пытанні. Асобыя адносіны да Беларусі ставілі пад сумненне шчырасць і паслядоўнасць нацыянальнай палітыкі Савецкай Pacii ўвогуле.

3 улікам становішча Мінгубрэўком, мінуючы Аблвы- канкомзах, накіраваў 20 снежня старшыні УЦВК Я. Свярдлову тэлеграму з прапановай стварыць Белару- ска-Літоўскую працоўную камуну «на федэратыўнай cy- вязі з Саветрасіяй».

Белнацкомаўцаў таксама вельмі цікавілі становішча ў Беларусі, настрой насельніцтва, яго адносіны да ідэі ўтварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Маскоўская беларуская секцыя РКП(б) узяла на сябе ініцыятыву склікання канферэнцыі беларускіх ка- муністычных арганізацый у Pacii для вырашэння надзён- ных пытанняў.

Канферэнцыя беларускіх камуністьганых секцый ад- былася ў Маскве 21—23 снежня. Ha ёй прысутнічала 20 дэлегатаў, якія прадстаўлялі Маскоўскую, Петрафад- скую, Саратаўскую, Тамбоўскую і Мінскую секцыі ка- муністаў-беларусаў, а таксама Невельскі павятовы ка- мітэт РКП(б).

Ha фоне амаль васемнаццацітысячнай партыйнай арганізацыі Заходняй вобласці беларускія камуністьганыя секцыі могуць здацца з\'явай далёка не маштабнай, але тут менш за ўсё падыходзяць колькасныя супастаўленні. Белнацком адстойваў ідэю сацыяльнай справядлівасці, нацыянальнага раўнапраўя. У сутыкненні, проціборстве ідэй перамагаюць у рэшце рэшт тыя, якія адпавядаюць законам грамадскага развіцця, адлюстроўваюць народныя інтарэсы. Жыццё паказала, што беларускія секцыі прыт- рымліваліся больш прагрэсіўных пазіцый, чым кіраўнікі вобласці.

У цэнтры ўвагі канферэнцыі аказалася пытанне аб стварэнні беларускай савецкай дзяржаўнасці. Існуючая сітуацыя патрабавала неадкладнага адказу на яго. Канферэнцыя, пасля таго як падвяла вынікі абмеркавання, прыняла рашэнне: «Усе гэтыя паказальныя факты ўладна вымагаюць стварэння у шчыпьнейшым кантакце з вялі- каю Расійскаю Сацыялістычнаю Федэратыўнаю Рэс- публікаю, моцнага беларускага рабоча-сялянскага ўраду, выяўніка волі беларускай беднаты». Прымаючы гэта рашэнне, канферэнцыя зыходзіла з права нацый на сама- вызначэнне, з гістарычнай тэндэнцыі развіцця нацыя- нальных агульнасцей. Асаблівы акцэнт рабіўся на неаб- ходнаць проціпастаўлення канкрэтных дзеянняў у сферы нацыянальнай палітыкі «падкопам міжнароднага імпе- рыялізму», які выдаваў сябе за прыхільніка нацыянальнай свабоды, за вызваліцеля нацый ад «заняволення іх расійскім бальшавізмам».

Аднак стварэнне беларускага ўрада не лічылася не- адкладнай задачай моманту. Існавала меркаванне, што ўрад будзе створаны на з\'ездзе Саветаў рабочых, ся- лянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі, скліка- ным у Мінску. Каб актывізаваць грамадскую думку, «стварыць» адпаведную атмасферу для склікання з\'езда, патрэбна падрыхтоўчая арганізатарская і растлумачальная работа.

Некаторыя прамоўцы на канферэнцыі беларускіх ка- муністычных секцый сумняваліся ў правільнасці паста- ноўкі пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі і ставілі пытанне, ці не адхіляецца канферэнцыя на або- чыну рэвалюцыйнага працэсу. Нацыянальныя праблемы могуць «пачакаць са сваім вырашэннем».

У святле сусветнага рэвалюцыйнага працэсу ўтва- рэнне савецкіх нацыянальных рэспублік магло здацца нечым трэцярадным і нават такім, што перашкаджае пераможнаму шэсцю сацыялістычнай рэвалюцыі, ад- цягвае рэвалюцыю ад галоўнага. Міжнародныя аб- ставіны ў канцы 1918—пачатку 1919 г. для Савецкай Pacii быпі вельмі спрыяльнымі. Асабліва выраслі надзеі на сусветную рэвалюцыю. Ha закрыцці VlII Усерасійскага з\'езда Саветаў 9 лістапада 1918 г. Я. Свярдлоў сказаў: «Я ніколькі не сумняваюся ў тым, што праз паўгода мы будзем мець моцную Савецкую ўладу. He толькі ў краінах Аўстрыі, Венгрыі і Германіі, але і ў краінах згоды — у Францыі, Англіі і Італіі». Праз тры месяцы, будучы ў Мінску на з\'ездзе Саветаў рэспублікі, Я. Свярдлоў зноў паўтарыў сваю думку аб

Мал. 2. Старшыня першага ўрада БССР 3. Ф. Жьшуновіч

сусветнай рэвалюцыі, пажар якой вось-вось ахопіць увесь свет. «Мы напярэдадні паў- стання ў Англіі, Францыі і Амерьщы», — прадракаў Свярд- лоў.

Канферэнцыя беларускіх секцый выбрала Цэнтральнае Бюро ў складзе 3. Жылу- новіча (старшыня), Ф. Балбе- кі, А. Чарвякова, I. Няцэц- кага, М. Дракона, Я. Дылы. Аб рабоце канферэнцыі быпі інфармаваны не толькі Hap- комнац, але і УЦВК, і Саў- нарком, а праз друк — і шы- рокая грамадскасць.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 5.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -