§ 6.
Пастановы канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый бьші яшчэ адной важнай акалічнасцю, што зрабіла ўплыў на вызначэнне шляхоў дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі. Як было ўжо сказана, 23 снежня Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт у пастанове аб аблас- ным адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні ўзаконіў Заходнюю вобласць у складзе Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў.
A праз дзень, 25 снежня, нарком па справах нацыянальнасцей I. Сталін па тэлеграфу тэрмінова паведаміў старшыні Паўночна-Заходняга абкома партыі А. Мяснікову ў Сма- ленск: «ЦК партыі вырашыў па многіх меркаваннях, аб якіх цяпер гаварыць не даводзіцца, згадзіцца з беларускімі таварышамі на ўтварэнне Беларускага савецкага ўрада. Пытанне гэтае вырашана, і абмяркоўваць ужо не даводзіцца, неабходна толькі зрабіць некаторыя змяненні ў канструкцыі Аблвыканкомзаха»[5].Такім чынам, адбыўся пералом у адносінах да Бела- pyci.
ЦК партыі Bbipambty пытанне аб часе абвяшчэння рэспублікі, лічачы гэтую справу неадкладнай, спосабе ўтварэння ўрада, які павінен быў складацца з дзвюх груп — прадстаўнікоў абласнога цэнтра і беларускіх камуністычных секцый, што знаходзіліся ў Маскве.
Складаным аказалася вызначэнне падыходаў да ства- рэння ўрада, вылучэння асоб на замяшчэнне пасад камісараў. Цяжкасць заключалася ў тым, што трэба быпо ўзгадніць, ураўнаважыць інтарэсы як смаленскага цэнтра, так і белнацкомаўцаў. A яны далёка не супадалі. Давалі аб сабе знаць напластаванні варожасці папярэдняга пе- рыяду.
1 студзеня 1919 r., абапіраючыся на рашэнні ЦК РКП(б) і рашэнні Vl абласной партыйнай канферэнцыі, канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, Усера- сійскага з\'езда беларускіх бежанцаў, рэзалюцыі мітынгаў
і сходаў працоўных, Часовы рэвалюцыйны рабоча-ся- лянскі ўрад на чале з пісьменнікам грамадска-палі- тычным дзеячам 3. Жьшуновічам абвясціў Сацыялі- стычную Савецкую Рэспубліку Беларусі.
Маніфест аб абвяшчанні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі даволі поўна акрэсліваў статус новай дзяржавы. Рэспубліка выдзялялася з саставу РСФСР як самастойная дзяржаўная адзінка. Беларусь аб\'яўлялася свабоднай, незалежнай рэспублікай, а яе народ — сва- бодным і паўнапраўным гаспадаром сваёй дзяржавы. Часовы рабоча-сялянскі ўрад называў сябе ўрадам «Беларускай Савецкай незалежнай рэспублікі». У даку- менце ёсць і такі выраз: «Вольная Савецкая беларуская рэспубліка». Паняцці — «незалежная рэспубліка», «вольная рэспубліка», «свабодная рэспубліка» ў дакументах і публі- кацыях таго часу ўспрымаліся як суверэнная рэспубліка.
Разам з тым суверэннасць зусім не азначала разрыву палітычных, эканамічных, сацыяльных і партыйных су- вязей, якія аб\'ядналі Беларусь і Расію. Патрэбны былі новыя прававыя формы рэалізацыі адносін, што аказа- лася, як паказвае вопыт, справай выключна складанай.
Уся паўната ўлады на тэрыторыі рэспублікі павінна была пераходзіць у рукі Саветаў рабочых, сялянскіх, бат- рацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пастановы нямец- кіх і інтттых акупацыйных улад аб\'яўляліся скасаванымі.
Часовы ўрад Беларусі не мог таксама не выказаць сваіх адносін да палітычных арганізацый, якія прэтэндавалі на дзяржаўнае прадстаўніцтва народа. Праціўнікі сама- вызначэння Беларусі на савецкай аснове ў духу таго часу разглядаліся часткай контррэвалюцыйных сіл ворагамі працоўных Беларусі і «ўсяго свету». Рада БНР аб\'яўля- лася па-за законам. Рэвалюцыйная помста ў адносінах да «буржуяў», памешчыкаў, іх слуг «за векавое прыгне- чанне» ўзносілася на ўзровень рэвалюцыйнага абавязку. Усё гэта было не толькі вынікам лозунгавай запальчывасці, але і арыенцірам практычных дзеянняў. Адхіляліся якія- небудзь альтэрнатыўныя рашэнні нацыянальных праб- лем. Занадта вялікім быў напал класавага процістаяння, каб магчымы быў які-небудзь кампраміс у вырашэнні хаця б чыста культурных нацыянальных праблем.
Мал.
3. Маніфест у «Вестках»Маніфест змяшчаў прававыя ўстанаўленні, вельмі ці- кавыя для разумення эканамічнага суверэнітэту ў сучас- ных умовах, хоць гэты тэрмін тады і не прымяняўся. Лясы, воды і нетры зямлі станавіліся ўласнасцю пра- цоўнага народа Беларусі. Здабыткам народа аб\'яўляліся таксама чыгунка, сродкі сувязі, фабрыкі, заводы, банкі. Такім чынам, рэспубліка станавілася ўласнікам усіх гэтьк нацыяналізаваных прыродных і рукатворных багаццяў.
У маніфесце быў пункт, які датычыўся перадачы Беларускай рэспублікай Расійскай Федэрацыі функцыі абароны Чырвонай Арміяй вялікіх заваёў сацыяльнай рэвалюцыі. Меліся на ўвазе перш за ўсё абарона і арганізацыя сумеснай ваеннай структуры. У Маніфесце Часовы ўрад заявіў таксама аб пашырэнні на БССР дэкрэтаў РСФСР «па забеспячэнню рабочага класа». У прыведзеных палажэннях мы бачым, з аднаго боку, перадачу часткі сваіх суверэнных правоў органам РСФСР, а з другога — перайманне яе заканадаўчага вопыту. Гэтьш два моманты быпі зачаткамі саюзных адносін паміж рэспублікамі.
Закранаўся і міжнародна-прававы аспект суверэн- насці. Абвяшчэнне Беларусі «перад усім светам» неза- лежнай рэспублікай азначала заяўленне аб паяўленні на міжнароднай арэне новага суверэннага суб\'екта міжна- родных адносін, яго гатоўнасць прытрымлівацца агуль- напрызнаных дэмакратычных норм міжнароднага права, дабівацца міжнародна-прававога прызнання.
Такім чынам, Маніфест ад 1 студзеня 1919 r., абвя- шчаючы рэспубліку, у той жа час вызначыў суверэннасць дзяржаўнасці. Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка спецыяльным актам прызнала суве- рэнны статус ССРБ, лічачы гэта прыкладам рэалізацыі прынцыпу «поўнага і сапраўднага самавызначэння пра- цоўных мас усіх краін»[6]. Падкрэслівалася, што факт пры- належнасці Беларусі да быпой царскай імперыі не накладає на ССРБ ніякІх абавязацельстваў.
Еще по теме § 6.:
- Кузнецова Е.И.. Деньги. Учебное пособие. Юнити, М., 2009, 2009
- От автора
- Раздел І. Деньги
- Глава 1. Происхождение и сущность денег. Роль денег в воспроизводственном процессе
- 1.1. Характеристика денег как исторической и экономической категории и их функции
- 1.2. Виды и формы денег, особенности их трансформации
- 1.3. Роль денег и особенности ее проявления при разных моделях экономики
- 1.4. История и развитие фальшивомонетчества
- Контрольные вопросы
- Глава 2. Денежная масса и денежный оборот: содержание и структура
- 2.1. Денежная масса и ее элементы
- 2.2. Денежное обращение и денежный оборот
- 2.3. Налично-денежный оборот в Российской Федерации
- 2.4. Безналичный денежный оборот в Российской Федерации
- 2.5. История денежного обращения в России
- Контрольные вопросы
- Литература