<<
>>

§ 7. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце Канстыгуцыі

Адна з першачарговых задач Часовага ўрада Беларусі заключалася ў тым, каб арганізаваць выбары і склікаць з\'езд Саветаў рэспублікІ — вярхоўны орган улады, які б вырашыў надзённыя пытанні далейшага развіцця на- цыянальнай дзяржаўнасці, грамадскІх пераўтварэнняў.

Першы з\'езд Саветаў Беларусі адбвіўся 2—3 лютага 1919 г. Ha ім прысутнічала 230 дэлегатаў: 213 камуністаў і 17 спачуваючвіх. Найболыпая колькасць дэлегатаў быпа ад Мінскай губерні — 121 чалавек. Гродзенскую губерню прадстаўлялі 11 дэлегатаў, Магіпёўскую — 10, Віленскую — 25, Смаленскую — 49. Ад Віцебскай губерні прадстаў- нікоў не быпо.

У цэнтры ўвагі з\'езда быпі пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, якія вынікалі з самога факта абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці. Прыняццем Канстытуцыі з\'езд вызначыў важнейшыя моманты прававой асновы дзяр- жаўнага і грамадскага жыцця рэспублікі. У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Асноўны Закон Беларускай рэспуб- лікі ўключаў толькі 32 артыкулы: уводная частка, агульныя палажэнні, структура цэнтральных органаў, дзяржаўныя сімвалы. Зацвярджапася афіцыйная назва дзяржавы — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Бела- pyci. Канстытуцыя, такім чынам, заканадаўча зама- цавала акт нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі.

Аднак быў яшчэ і іншы бок самавызначэння — гэта канстытуіраванне адносін з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. З\'езд лічыў неабходным аб\'яднанне на федэратыўнай аснове ўсіх савецкіх рэспублік, якія ўжо ёсць і якія будуць утвораны. Будаўніцтва федэрацыі ўяўлялася як працэс глабальнага маштабу, бо лічыпася, што грамадскі пераварот у Pacii — гэта пачатак сусветнай рэвалюцыі. Таму, «толькі злучыўшыся і згуртаваўшыся. ў адну працоўную сям\'ю, рабочыя і сяляне ўсіх краін, дзе перамагла пралетарская рэвалюцыя, змогуць пранесці сацыялістычны сцяг цераз усю Еўропу і сальюцца ў адзі- ным Савецкім Саюзе з рабочымі і сялянамі — працаўнікамі ўсяго свету»[7].

Ход гісторыі быў іншым, але быпа прадугадана назва будучай федэрацыі — Савецкі Саюз.

Як вярхоўная ўлада з\'езд заклікаў «усе народы і іх урады неадкладна ўступіць у непасрэдныя дыплама- тычныя адносіны з Беларускай Сацыялістычнай Савец- кай Рэспублікай».

3 многіх сфер грамадскіх адносін, якія патрабавалі прававога рэгулявання, I Усебеларускі з\'езд Саветаў закрануў толькі аграрнае пытанне. У развіццё Кансты- туцыі, якая аб\'явіла зямельны фонд агульнадзяржаўным набыткам, быпо прызнана, што ў мэтах павышэння прадукцыйнасці працы арганізацыя сельскай гаспадаркі на сацыялістычных асновах мае патрэбу ў пераходзе ад аднаасобных форм землекарыстання да камунальна- калектыўных. Меліся на ўвазе саўгасы, камуны, rpa- мадскія заворванні. Гэтым пацвярджаліся палажэнні, якія ўжо мелі сілу закону ў РСФСР.

У той жа час разам з дакументамі, што замацоўвалі нараджэнне беларускай дзяржаўнасці, з\'езд прызнаў «неабходным неадкладнае зліццё» ў адно дзяржаўнае ўтварэнне Беларускай і Літоўскай савецкіх рэспублік.

Хаця акт абвяшчэння ССРБ адбыўся, дыскусія аб пшяхах дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі працягвалася. Саветы, партьгйньш арганізацыі выказваліся за выхад асобных губерняў з саставу БССР і нават ставілі пытанне аб мэтазгоднасці самога самавызначэння Беларусі.

Мал. 4. Дэкларацыі Першага з\'езда Саветаў

Сур\'ёзныя цяжкасці ўзніклі пры фарміраванні Цэнтральнага Вьжанаўчага Камітэта (ЦВК) рэспублікі, бо зусім нядаўна ў газетах Заходняй вобласці сугірацоўнікаў Белнацкома абвінавачвалі ў нацыяналізме, што стварала вакол іх атмасферу падазронасці, недавер\'я. Напружаныя адносіны захоўваліся ўнутры Часовага ўрада ССРБ, які складаўся з дзвюх груп — прадстаўнікоў быпога аблас- нога цэнтра і беларускіх камуністьганых секцый.

У адрозненне ад РСФСР па Канстытуцыі ССРБ 1919 г. функцыі ўрада ў ССРБ павінен быў выконваць Вялікі прэзідыум ЦВК Беларусі. Схема пабудовы органаў улады і кіравання нагадвала абласную структуру.

У Заходняй

вобласці функцыяніраваў Выканком, Вялікі і Малы прэзідыумы Выканкома.

Каб стаць членам урада, трэба бьшо быць дэлегатам з\'езда, і не толькі дэлегатам, але і быць выбраным у ЦВК, а затым у склад яго Вялікага прэзідыума. Уста- ноўлены канстытуцыйны парадак утварэння ўрада не пакідаў ніякай надзеі белнацкомаўцам захаваць свае пасады. Кожная кандьщатура, намечаная для выбрання ў ЦВК, папярэдне абмяркоўвалася на пасяджэнні каму- ністычнай фракцыі з\'езда. Гэта амаль усе яго дэлегаты. Годнасць кандыдата вымяралася жорсткімі крытэрыямі. Прадстаўнік цэнтра паведамляў у Маскву, што канды- датуры падвяргаліся сур\'ёзнаму абмеркаванню. Безда- корны партыйны стаж і працяглая прыналежнасць да бальшавізму патрабаваліся ад выбіраемых у ЦВК, самая малая няяснасць у палітьганым мінулым, асабліва сувязь з нацыяналізмам, быпі прычынай многіх адводаў. 3 асаблівым скандалам, шумам, усеагульным хваляваннем і абурэннем правальваліся кандыдатуры беларусаў: стар- шыні ўрада Жылуновіча, камісара працы Дылы і камісара замежных спраў Фальскага, якія не атрымлівалі ніводнага голасу.

Абвінавачванні ў нацыяналізме былі паўторам нага- вораў, якія гучалі са старонак абласных газет яшчэ да абвяшчэння рэспублікі, калі нацыяналізмам кляйміліся дзеянні, якія па сутнасці нічога агульнага не мелі з гэтай з\'явай. Ha з\'ездзе адбывалася вострая барацьба паміж прьвольнікамі былога абласнога кіраўніцтва і прад- стаўнікамі беларускіх камуністьганых секцый, якіх кляй- мілі «нацыяналістычным крылом». Гэтыя «нацыяналісты» пярэчылі супраць адарвання Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў ад БССР, даказвалі мэтазгоднасць самавызначэння Беларусі, стварэння савецкай федэ- рацыі, адстойвалі неабходнасць культурнага адраджэння беларусаў, адхілялі нападкі на мову і культуру свайго народа, іншымі словамі, прытрымліваліся пазіцыі, якая раней атрымала адлюстраванне на старонках газеты «Дзянніца» — органа Белнацкома і беларускіх камуні- стычных секцый.

У новы склад урада рэспублікі, г. зн. у Вялікі прэ- зідыум ЦВК, увайнші толькі два белнацкомаўцы: I.

Пу- зыроў (камісар па справах аховы здароўя) і Д. Чарнушэвіч (камісар па справах сацыяльнага забеспячэння), якія раней бьші членамі Часовага ўрада. А. Чарвякоў, які займаў пасаду камісара па справах асветы, стаў намеснікам камісара.

Невыбранне 3. Жьшуновіча ў ЦВК бьшо своеасаблі- вай ацэнкай яго папярэдняй дзейнасці як кіраўніка Цэнтральнага Бюро беларускіх камуністычных секцый, ініцыятара стварэння Беларускай рэспублікі, кіраўніка Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэдактара «Дзянніцы». Але 3. Жьшуновіч мог ганарыцца ўжо тым, што пры яго актыўным удзеле адбыўся акт сама- вызначэння Беларусі[8].

Узначаліў новы ўрад з 17 чалавек А. Мяснікоў. Яго ядро складалася з былых абласных кіраўнікоў. Па сут- насці бьша праігнаравана парада У. I. Леніна знайсці аснову для супрацоўніцтва з камуністамі-беларусамі — «малодшымі братамі», якія адстойвалі ідэю адраджэння беларускай культуры, стварэння і развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці. «Малодшыя браты» бьші адхілены ад урада. Групавыя і асабістьш інтарэсы, імкненне захаваць уладу бралі верх над меркаваннямі ўзважанага, гібкага ажыццяўлення партыйнай лініі ў нацыянальным пытанні.

Безумоўна, А. Мяснікоў разумеў своеасаблівасць свайго новага становішча, бо зусім нядаўна рашуча выступаў супраць утварэння БССР, а праз нейкі час стаў кіраўніком яе ўрада, старшынёй ЦБ КП(б)Б, аб\'яднаўшы ў сваёй асобе партыйную і дзяржаўную ўладу. Маючае адбыцца зліццё Беларускай і Літоўскай савецкіх рэс- публік так ці інакш павінна бьшо паставіць пытанне і аб лідэры аб\'яднанай дзяржавы, аб замяшчэнні адказных урадавых і партыйных пасад.

Прыведзеныя факты аб рабоце Першага Усебела- рускага з\'езда Саветаў і прынятых ім рашэннях — яшчэ адно сведчанне цяжкасцей станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Таму натуральна ўзнікае пы- танне: чаму такім складаным, супярэчлівым, драма- тычным аказаўся працэс самавызначэння Беларусі? Відавочна, што тлумачэнне гэтаму трэба шукаць не толькі ў складаным знешнепалітычным становішчы, тагачаснай сітуацыі ўвогуле, але і ў мінулым, у пры- ватнасці ў гісторыі фарміравання беларусаў як нацыі.

У руху народа за стварэнне дзяржаўнасці знаходзіць выяўленне гістарычная і нацыянальная самасвядомасць. Фарміраванне беларускай нацыі праходзіла ў вельмі спецыфічных умовах. Беларус у Расійскай імперыі, як правіла, не ведаў сваёй гісторыі і не вучыўся грамаце на роднай мове. Цёмны, забіты, ён не ведаў і сваіх мысліцеляў, пісьменнікаў, герояў, якімі б мог па праву ганарыцца. У гэтых умовах лёгка прывіваліся ідэі аб тым, што беларуская мова не мова, а дыялект і таму ёсць нешта непаўнацэннае. Адсюль — чаго варта і ўсё створанае на гэтай мове. A калі няма мовы, то ці можа ісці размова аб самастойнасці беларусаў як нацыі? Абарону беларускай культуры можна было лёгка выдаць за інтрыгі памешчыкаў, буржуазіі і г. д.

Спецыфічным быў і нацыянальны pyx у Беларусі. Здавалася б, нацыянальнае і зямельнае пытанні най- больш вострыя і найбольш блізкія для сялян. У Беларусі расійскія сацыялістычныя партыі зневажалі нацыяналь- ную культуру, падтрымлівалі эсэраўскую ідэю вобласці ў саставе РСФСР. Адмаўлялася самастойнасць беларускай мовы.

Прадстаўнікі ад беларускіх губерняў на Усерасійскім сялянскім з\'ездзе таксама прытрымліваліся эсэраўскіх поглядаў. 3. Жылуновіч у сваіх артыкулах пра беларускі нацыянальны pyx, у якім ён актыўна ўдзельнічаў, адзна- чаў, што эсэры, крытыкуючы Беларускую сацы- ялістычную грамаду, заадно ганілі і паганілі беларускую мову.

Сярод бальшавікоў Заходняга фронту пашыранай была думка, што беларусы не ўяўляюць самастойнай нацыі, самі прызнаюць сябе за рускіх, таму прынцып нацыя- нальнага самавызначэння Беларусі непрымальны. Гэта меркаванне, якое культывавалася ў мінулым дзяржавай, школай, царквой, прэсай, знаходзіла сабе месца ў на- цыянальнай і гістарьганай свядомасці беларускага народа. Такой своеасаблівай сітуацыі, відаць, не было ні ў адным рэгіёне рознапляменнай Расійскай імперыі. Час, гісторыя наклалі свой адбітак на характар нацыянальнага руху ў Беларусі.

Нацыянальны нігілізм знаходзіў сабе апраўданне ў веры ў ідэю пераможнага шэсця сусветнай сацы- ялістычнай рэвалюцыі.

Нацыянальна-дзяржаўнаму ада- сабленню проціпастаўляліся лозунгі: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», «Рабочьш не маюць айчыны» і інттт. У святле гэтых ідэй самавызначэнне нацый, стварэнне савецкіх нацыянальных рэспублік здавалася справай трэ- цяраднай, калі нават не шкоднай, таму што яна вядзе да ўзвядзення штучных бар\'ераў на пшяху сусветнай рэвалюцыі.

Партызанскі і падпольны pyx у акупіраванай ня- мецкімі войскамі Беларусі ў 1918 г. разгарнуўся пад лозунгам уз\'яднання захопленай Германіяй тэрыторыі з Ca- вецкай Расіяй, аднаўлення ўлады Саветаў. Гэта было ад- казам і на сепаратызм арганізацый, што абвясцілі Бела- рускую Народную Рэспубліку. Устаноўчы з\'езд Кампар- тыі Літвы і Беларусі (кастрычнік 1918 г.) назваў права нацый на самавызначэнне дробнабуржуазным лозунгам, утопіяй, фікцыяй. Адсюль бальшавікам не пасуе прапа- гандаваць гэту чужую для пралетарскага інтэрнацыя- налізму ідэю.

У снежні 1918 г. з-за тэрміновасці склікання абласной партканферэнцыі мясцовьш Саветы не паспелі выказаць свае адносіны да нацыянальнага самавызначэння. Тэрыторыя Заходняй вобласці з некаторымі папраўкамі і стала тэрыторыяй рэспублікі.

Трэба ўлічваць і такую акалічнасць: ідэя вылучэння Беларусі ў самастойную дзяржаву многіх палохала. I ca- праўды, ці зможа Беларусь самастойна развівацца?

Эканамічная разруха, найвастрэйшы харчовы крызіс, недахоп самых надзённых прадметаў народнага спа- жывання нагадвалі аб тым, што сваімі ўласнымі сіламі Беларусь не ў стане справіцца з узнікшымі цяжкасцямі. Незалежнасць памылкова разумелася як эканамічная ізаляванасць, як аслабленне існуючых гаспадарчых су- вязей Беларусі з Расіяй, Украінай і іншымі рэгіёнамі. Мала хто (нават сярод кіраўнікоў, ды не толькі вобласці) меў тады больш-менш яснае ўяўленне аб формах адносін паміж рэспублікамі, якія ўтвараліся на савецкай аснове.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 7. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце Канстыгуцыі:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -