<<
>>

§ 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі

Пасля таго як прайпші з\'езды Саветаў у валасцях і паветах, 13—17 снежня адбыўся Другі УсебеларускІ з\'езд Саветаў. Ha з\'ездзе прысутнічала 218 дэлегатаў з раша- ючым голасам. За невялікІм выключэннем, гэта былі камуністы.

Па нацыянальнаму складу беларусаў бьшо 111, рускіх — 42, яўрэяў — 36, палякаў — 8, інтттых на- цыянальнасцей — 21.

З\'езд сабраўся амаль праз два гады пасля абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай РэспублікІ Беларусі. У гэты перыяд адбьшіся падзеі, якія азнаменавалі крутьш павароты ў гісторыі краіны, звязаныя з савецка-польскай вайной. У кастрычніку 1920 г. настала перамір\'е на ca- вецка-польскІм фронце. Адкрьшася перспектыва мірнага будаўніцтва. У рашэннях Другога Усебеларускага з\'езда Саветаў знайпші адлюстраванне вынікІ пераўтварэнняў у дзяржаўным і грамадскІм жыцці і пшяхі вырашэння праблем, якія паўсталі перад рэспублікай.

З\'езд разгледзеў шэраг пытанняў. Па існуючай трады- цыі з\'езды Саветаў прымалі чыста палітычныя дакументы (звароты, прывітанні і інш.), рэзалюцыі, нарматыўныя і ненарматыўныя дакументы і г. д.

Разглядаемыя з\'ездам пытанні можна згрупаваць наступным чынам: а) ацэнка дзейнасці Рэўкома ССРБ; б) прававы статус беларускай нацыянальнай дзяржаў- насці; в) Беларусь і савецка-польскія адносіны (міжнародная правасуб\'ектнасць ССРБ); г) зямельныя адносіны; д) аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі і інттт.

Ужо адзін пералік пытанняў сведчыць аб шырыні і важнасці пытанняў, якімі павінны бьші займацца органы ўлады.

З\'езд Саветаў станоўча ацаніў работу Ваенрэўкома, які ў складанай палітычнай абстаноўцы ажыццяўляў «правільную, адпавядаючую прынцыпам савецкай улады і інтарэсам працоўных палітьганую лінію», па меры магчымасці вырашаў «гаспадарчыя пытанні краіны і арганізацыйнага будаўніцтва». Ваенрэўком падрыхтаваў скліканне рэспубліканскага з\'езда Саветаў. Партыйнае кіраўніцтва рэспублікі ставіла сабе ў заслугу, што яно намячала і вызначала палітьганую лінію дзеянняў Рэў- кома ССРБ, ніводзін дзяржаўны акт якога «не здзейсніў- ся без папярэдняй санкцыі ЦК КПБ».

Сваімі рашэннямі з\'езд быў накіраваны ў будучыню. Адкрывалася перспектыва мірнага будаўніцтва. У актах з\'езда знайпшо адлюстраванне шырокае кола пытанняў дзяржаўнага, эканамічнага і сацыяльнага характару.

Хоць гэтае пытанне прама не стаяла на парадку дня, аднак з\'езду неабходна было выказаць свае адносіны да прававога статуса адноўленай беларускай дзяржаўнасці. 3 ім было звязана пытанне аб міжнароднай права- суб\'ектнасці ССРБ і яе стасункамі з РСФСР. Па гэтаму пытанню не было адзінай думкі ў вышэйшых партыйных і савецкіх колах рэспублікі.

Трэці з\'езд Камуністычнай партыі Беларусі (22—25 лі- стапада 1920 r.), які адбыўся напярэдадні рэспублікан- скага з\'езда Саветаў, у «тэзісах па арганізацыйнаму пытанню» лічыў неабходным выказаць сваю пазіцыю па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і суверэнітэту ССРБ. Заяўлялася, што «ССРБ з\'яўляецца састаўной часткай РСФСР». Гэтадырэктываз\'езда(падакладуВ. Кнорына) іпша ўразрэз з Дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 чэрвеня 1920 г. Беларусі вызначалася роля аўтаноміі ў складзе Pacii. З\'езд указваў, што «ўсе ўстановы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР». Самадзейнасць дапускалася толькі ў пытаннях, якія тычыпіся мясцовага жыцця.

Аднак на з\'ездзе кардынальныя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва вырашаліся іначай, хоць і з некаторымі ўступкамі «аўтанамізатарам». Гэта быпо сведчаннем таго, што ідэя самастойнай дзяржаўнасці беларускага народа знаходзіла ўсё больш шырокі водгук у грамадстве, асабліва сярод інтэлігенцыі,

Ідэя незалежнасці, суверэннасці Беларусі быпа вы- яўлена ў шэрагу дакументаў, якія зыходзілі ад з\'езда. Так, у звароце «Да працоўнага народа Беларусі» падкрэсліва- лася, што з\'езд сабраўся дзеля таго, «каб замацаваць незалежнае існаванне нашай краіны». Адзначаючы заслугі Ваенрэўкома, А. Чарвякоў гаварыў, што «першай справай Ваенрэўкома бьша ўрачыстая заява аб незалежнасці Беларусі». Асабліва выразна ідэя незалежнасці, ідэя раўнапраўнага саюза трох братніх славянскіх народаў (рускага, украінскага і беларускага) бьша выказана ў прывітаннях Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў

РСФСР i УССР: «II з\'езд Саветаў Беларусі заяўляе, што ў аснову ўсіх далейшых узаемаадносін паміж ССРБ і РСФСР павінналегчы прызнанне незалежнасці ССРБ».

З\'езд Саветаў пасля абмеркавання пытання аб удзеле ССРБ у мірных перамовах з Польшчай пацвердзіў мандат, вьщадзены Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам ураду РСФСР «на права ўстанаўлення ад імя ССРБ межаў, заключэння міру і звязаных з заключэннем міру дагавораў эканамічных, аб абмене ваеннапалоннымі і інтттых». Фактычна пытанне аб межах быпо вырашана на полі бою. Ходам падзей беларускаму народу быпо суджана страціць палову сваёй тэрыторыі, без уліку іншых незлічоных страт, якія ён панёс за шэсць гадоў ваенных дзеянняў на яго тэрыторыі.

Перад Другім з\'ездам Саветаў стаяла задача далей- шага развіцця на канстытуцыйных асновах беларускай дзяржаўнасці. З\'ездам быпі прыняты «Дапаўненні да Канстытуцыі CCP Беларусі». Як адзначалася ў папя- рэдніх раздзелах, Канстытуцыя ССРБ быпа кароткай, не ўкпючала многіх пытанняў, якія падлягаюць канстыту- цыйнаму рэгуляванню. I на гэты раз «Дапаўненні да Канстытуцыі CCP Беларусі» ўтрымлівалі артыкулы аб структуры і паўнамоцтвах толькі цэнтральных органаў. He было раздзела аб мясцовых органах улады, выбарчым праве, судовай сістэме, пракуратуры. Заставалася нязмен- най уводная частка Канстытуцыі — Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа.

Па Канстытуцыі 1919 г. функцыі ўрада выконваў Вялікі і Малы прэзідыумы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. У адпаведнасці з новым законам прадугледж- валася ўстанаўленне ўрада — Савета Народных Камісараў.

Па сутнасці з\'езд абнавіў Канстытуцыю. Дакумент утрымліваў нормы аб структуры і паўнамоцтвах «цэнтральных органаў савецкай улады ССРБ»: аб з\'ездзе Саветаў Беларусі, Цэнтральным Выканаўчым Камітэце Беларусі, Прэзідыуме ЦВК Беларусі, Савеце Народных Камісараў.

З\'езд Саветаў Беларусі, які з\'яўляўся вышэйшым органам улады ў рэспубліцы, павінен быў складацца з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў з разліку адзін дэпутат ад

2 тысяч выбаршчыкаў і прадстаўнікоў ад валасных і павятовых Саветаў — адзін дэпутат ад 10 тысяч жы- хароў.

З\'езд Саветаў, згодна Дапаўненням, выбірае ЦВК Бе- ларусі ў складзе 60 чалавек, які з\'яўляецца паміж з\'ездамі Саветаў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кант- рольным органам ССРБ.

Прэзідыум ЦВК Беларусі выбі- раецца сесіяй ЦВК у складзе старшыні і чатырох членаў, да якога ў перыяд паміж сесіямі ЦВК пераходзяць функ- цыі і правы ЦВК. Аднак агульнапалітычныя пытанні вялікай важнасці ўносяцца на зацвярджэнне сесіі ЦВК,

Згодна Палажэнню аб Прэзідыуме ЦВК Саветаў Беларусі, прынятаму ў студзені 1921 r., ЦВК ССРБ выбі- раўся ў складзе старшыні, сакратара і пяці членаў.

Савету Народных Камісараў належала агульнае кіраў- ніцтва справамі ССРБ. CHK «прымае меры, неабходныя для правільнай і хуткай плыні дзяржаўнага жыцця».

Уводзілася правіла, згодна якому пра ўсе свае паста- новы і рашэнні CHK неадкладна павінен паведамляць ЦВК. ЦВК быў у праве адмяніць ці прыпыніць пастановы або рашэнні CHK. Усе пастановы і рашэнні CHK, «якІя маюць агульнапалітьганае значэнне, падля- галі разгляду і зацвярджэнню ЦВК», хоць у абодвух органаў быў агульны старшыня.

Члены CHK узначальвалі органы галіновага кіра- вання. Дапаўненні да Канстытуцыі зацвярджалі народныя камісарыяты па замежных справах, па ваенных справах, унутраных справах, юстыцыі, працы, сацыяль- ным забеспячэнні, народнай адукацыі, фінансах, земляробстве, народнай сувязі, ахове здароўя, а таксама Савет народнай гаспадаркі, Рабоча-сялянская інспекцыя, Надзвычайная камісія.

Старшыня ЦВК адначасова з\'яўляўся і старшынёй Саўнаркома. Заканадаўчыя акты агульнадзяржаўнага зна- чэння мелі права выдаваць не толькі з\'езды Саветаў, a і ЦВК, яго прэзідыум, CHK. Аднак акты, прынятыя па ініцыятыве Прэзідыума ЦВК і CHK, падлягалі зацвярджэнню ЦВК.

Стварэнне Канстытуцыі аказалася складаным і пра- цяглым працэсам. Толькі ў 1927 г. была прынята Кан-

стытуцыя рэспублікі ў поўным сэнсе гэтага слова, з axo- пам усіх важнейшых пытанняў дзяржаўнага ладу.

Другі з\'езд Саветаў прыняў мноства дакументаў роз- нага характару. Сярод іх пераважалі рэзалюцыі. У пра- мым сэнсе слова законам былі толькі «Дапаўненні да Канстытуцыі CCP Беларусі».

Патрабаваўся час, каб вызначьшіся формы закона- творчага працэсу. Гэта дзяржаўная функцыя знаходзілася ў стадыі свайго станаўлення.

Дынамізм жыцця, ломка складзеных грамадскіх адносін і зацвярджэнне новага ўкпаду жыцця краіны, якая выходзіла са стану вайны, крайне ўскладнілі законатворчы працэс. Аднак трэба падкрэсліць, што рэзалюцыі, асабліва тыя, якія ў кан- крэтных формах вызначалі накірункі работы органаў ула- ды і кіравання, мелі дырэктыўны характар і, значыць, выконвалі, як і законы, рэгулюючьш функцыі. Гэтьш да- кументы служыпі кіраўніцтвам для норматворчай дзей- насці Прэзідыума ЦВК, Саўнаркома, камісарыятаў і інтттых ведамстваў.

Важнае значэнне мелі «Тэзісы па аграрнаму пытан- ню», якія на справе з\'яўляліся законам, што рэгуляваў формы землекарыстання, і выкладалі неадкладныя меры па ўзняцці сельскагаспадарчых калектыўных аб\'яднан- няў, кіраўніцтву народнымі маёнткамі.

Між тым «Тэзісы па аграрным пытанні», нягледзячы на своеасаблівасць сваёй назвы, па свайму зместу і форме з\'яўляліся нарматыўным юрыдычным актам у поўным сэнсе гэтага слова. Тэзісы быпі прапанаваны з\'езду Саве- таў Камісарыятам земляробства. З\'езд пастанавіў: «Прызнаць іх і зацвердзіць».

Артыкул 7 «Тэзісаў» сведчыў: «Знішчаецца ўсялякая прыватная ўласнасць на зямлю». Артыкул 29: «...Савец- кая ўлада не дапусціць гвалтоўных дзеянняў у адносінах да шырокіх пластоў працоўнвіх сялян, а толькі ca- дзейнічае і заахвочвае сельскагаспадарчьш аб\'яднанні, якія добраахвотна арганізуюцца, прадастаўляючы неабходныя плошчы зямлі, а таксама аказваючы агранамічную сель- скагаспадарчую дапамогу».

Устанаўлівалася, што прамысловасць Беларусі павін- на развівацца па тых жа прынцыпах, што і прамысло- васць Pacii. Новыя ўлады браліся за арганізацыю вытвор- часці.

У харчовым пытанні захоўваліся ранейшыя прынцы- пы харчразвёрсткі. Нарыхтоўка харчпрадуктаў разгляда- лася ў якасці «адной з вайнейшых турбот дзяржаўнай улады». Рэзалюцыя пацвярджала ўстаноўленыя прынцы- пы харчовай палітыкі: абавязковая здача лішкаў сельска- гаспадарчых прадуктаў дзяржаве «ў парадку дзяржаўнай павіннасці», захоўвалася дзяржаўная манаполія на ac- ноўныя віды прадуктаў прамысловай і сельскагаспадар- чай вытворчасці.

Прадукты харчавання, якія падлягаюць здачы дзяржаве, нарыхтоўваюцца пшяхам развёрсткі, што праводзіцца на аснове класавага прынцыпу, і пералажэння яе «галоўным чынам на багатае, а потым на сярэдняе сялянства».

Дзяржаўным органам прапаноўвалася весці ўзмоц- неную барацьбу са спекуляцыяй, якая падрывала ўста- ноўлены парадак нарыхтоўкі і размеркавання харчпра- дуктаў. У гэтай сувязі лічылася неабходным весці энергічную работу па далейшай нацыяналізацыі гандлю з улікам вопыту РСФСР.

У рашэннях павятовых з\'ездаў Саветаў і Усебелару- скага з\'езда Саветаў няма яшчэ бачных прыкмет таго, што наспела неабходнасць глыбокіх змен у харчовай палітыцы. Так, з\'езд Саветаў Мазырскага павета не бачвіў альтэрнатывы харчразвёрстцы. Ён заклікаў усіх «свядо- мвіх таварышаў сялян» «раз і назаўсёды адмовіцца ад сва- боднага гандлю і свабоднага рынку», здаць лішкі прадук- таў харчавання дзяржаве, весці бязлітасную барацьбу з кулакамі-спекулянтамі. I тут жа прызнавалася, што ўзамен прадуктаў харчавання вёска не атрымала «прадукты фаб- рычна-заводскай прамысловасці ... за ўвесь час існавання савецкай улады». Другі Усебеларускі з\'езд Саветаў пац- вердзіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадук- таў сельскагаспадарчай і фабрычна-заводскай вытворчасці і абавязковую здачу лішкаў сел вс кагаспадарч віх прадуктаў дзяржаве ў парадку дзяржаўнай павіннасці. Больш таго, з\'езд пацвердзіў парадак правядзення харчразвёрсткі на аснове класавага прынцыпу.

У метадах, формах і напрамках дзейнасці рэўкомаў знаходзіў адлюстраванне рэжым «ваеннага камунізму», які, аднак, не меў нічога агульнага з мадэллю грамадства, што абяцаў чалавецтву марксізм. Гэта вельмі вострае кла- савае процістаянне, камандны стыпь дзяржаўнага кіравання, мабілізацьш ўсіх сіл і сродкаў на вайну, харч- развёрстка, найвастрэйшы дэфіцыт надзённых прадметаў народнага спажывання, голад, галеча, жорсткае па- даўленне праціўнікаў рэжыму.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -