<<
>>

§ 1.

Міждзяржаўныя войны заканчваюцца мірнымі трак- татамі, якія падводзяць вынікі проціборства. 18 сакавіка 1921 г. паўнамоцныя прадстаўнікІ РСФСР і УССР з аднаго боку і Польскай рэспублікі з другога падпісалі ў Рызе, як сказана ў прэамбуле дагавора, «канчатковы, ганаровы і заснаваны на ўзаемным пагадненні мір», якІ спыняў стан кровапралітнай, разбуральнай вайны.

Ззаду быпі амаль два гады ваенных дзеянняў. Польскія арміі дайнші да Бярэзіны і Заходняй Дзвіны, а затым адкаціліся да Віслы, зноў рушылі на ўсход і да- сягнулі Мінска. Бітвы, за выключэннем трох тыдняў жніўня 1920 r., адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Разбу- раныя гарады, спаленыя вёскІ, тысячы загінуўшых у тыле і на фронце, усеагульнае разарэнне і галечу, да канца падарваную прамысловую вытворчасць пакІнула пасля сябе вайна.

ГрувасткІ мірны трактат, які ўключаў 26 асноўных артыкулаў і дзесяць дадаткаў, што датычыліся ўрэгуля- вання розных сфер пасляваеннага супрацоўніцтва бакоў, якія дамаўляліся, грунтаваўся ў цэлым на заключаным 12 кастрычніка 1920 г. Дагаворы аб перамір\'і і прэлімі- нарных умовах міру, аб чым ужо гаварылася раней. Патрабавалася пяць месяцаў, каб дыпламаты знайшлі ўзаемапрымальныя формулы спрэчных пытанняў і пераклалі на мову міжнародна-прававых нормаў увесь комплекс адносін, што вынікалі з факта спынення вайны.

Перагаворы аб устанаўленні міру мелі дзве фазы: а) жнівень—кастрычнік 1920 г. — распрацоўка і падпісан- не прэлімінарнага дагавора; б) лістапад 1920 г.—сакавік 1921 г. — распрацоўка і падпісанне мірнага дагавора.

3 самага пачатку перагавораў вьшвіліся два розныя падыходы ў вызначэнні яго ўдзельнікаў. У заяве УЦВК па пытанню аб асновах пагаднення з Польшчай (23 верасня 1920 г.) падкрэслівалася, што, зыходзячы з прынцыпу самавызначэння, РСФСР «безумоўна і без усяьах абмежа- ванняў прызнала незалежнасць і суверэннасць Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы».

Значыць, зыходнай асновай дагавору павінна быць пацвярджэнне як Польшчай, так і Расіяй «незалежнасці Украіны, Літвы, Беларусі». Дарэчы, у Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ ад 31 ліпеня 1920 г. адзначалася, што канчатковыя заходнія граніцы рэспублікі павінны быць вызначаны па этнаграфічнаму прынцыпу.

Паколькі польскі бок не задавальняла прапанаваная РСФСР формула, якая зводзілася да таго, каб у аснову вызначэння пасляваенных граніц пакласці прынцып самавызначэння народаў, што абавязвала Польшчу лічыцца з фактам існавання Беларускай і Украінскай савецкіх рэспублік. Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю, польскія дып- ламаты заяўлялі, што ССРБ утворана штучна, што ca- вецкІ лад у Беларусі створаны не мясцовым насель- ніцтвам, а «ўладамі РСФСР», што насельніцтва не мела магчымасці выказаць сваю волю, паколькІ было пазбаў- лена «свабоды слова і сумлення», і, значыць, самастой- насць Беларусі з\'яўляецца не болей чым мясцовым ca- макІраваннем, датаго ж навязаным РСФСР.

Ha перамовах Польшчы хацелася б мець справу толькі з РСФСР. У такім выпадку тэрытарыяльныя і іншыя правы Беларусі і Украіны засланяліся б спрэчкай Польшчы і РСФСР з-за зямель, аднятых у Рэчы Пас- палітай у выніку падзелаў гэтай дзяржавы ў XVlII ст. Значыць, мэта мірнага дагавора павінна заключацца ў тым, каб аднавіць «парушаную гістарычную несправядлі- васць». У сакрэтнай дырэктыве, дадзенай Саветам абароны дзяржавы польскай дэлегацыі для кіраўніцтва пры заключэнні перамір\'я і прэлімінарных умоў міру,

ставілася стратэгічная задача: дагавор павінен увасобіць ідэю заканчэння векавой барацьбы паміж Полыпчай і Расіяй за спрэчныя землі.

I ўсё ж цяжка бьшо ігнараваць рэаліі жыцця, велізарнейшыя змены, якія адбыліся ў свеце з канца XVIII ст. Сама ж Польская дзяржава адраджалася пад сцягам аднаўлення правоў палякаў на самастойнае дзяржаўнае існаванне. Нельга было не ўлічваць неадоль- нага імкнення народаў да нацыянальнай незалежнасці, дзяржаўнай самастойнасці. Таму ў адступленне ад агуль- най дырэктывы рабілася агаворка, хутчэй для дыплама- тычнага лавіравання, чым для ажыццяўлення, якая прадугледжвала і «справядлівае ўрэгуляванне спрэчных нацыянальных пытанняў».

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -