<<
>>

§ 2. Сгатус ССРБ як удзельніцы перагавораў

Уступіўшы настаянню РСФСР у адносінах самастой- нага ўдзелу Украіны ў дыпламатычных перагаворах, польская дэлегацыя рашуча запярэчыла прызнанню за ССРБ такога ж статуса. У складанай тупіковай сітуацыі 10 верасня 1920 г.

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, які з\'яўляўся ў той час вышэйшым органам улады ў рэс- публіцы, прыняў рашэнне выдаць РСФСР мандат на вядзенне мірных перагавораў з Польшчай перш за ўсё і галоўным чынам для вызначэння граніц ССРБ. Henac- рэдны ўдзел у перагаворах прадстаўнікоў ССРБ нічога б не змяніў. Тэрытарыяльны падзел Беларусі быў прадвы- значаны.

Ha этапе падрыхтоўкі тэксту мірнага дагавора зноў абмяркоўвалася пытанне аб непасрэдным удзеле Беларусі ў перагаворах у Рызе. Але і гэтую прапанову РСФСР польскі бок адхіліў. У паведамленні па прамому проваду ў Мінск нарком Г. В. Чычэрын выклаў довады, чаму не- мэтазгодна настойваць на самастойным удзеле Беларусі ў перагаворах. Па-першае, удзел чацвёртай дзяржавы ўскладніць перагаворы, што абернецца іх зацягваннем. Па-другое, вельмі цяжка пераглядаць састаў удзельнікаў тады, калі ён пасля працяглых спрэчак быў вызначаны ў прэлімінарным дагаворы.

Пазіцыя дыпламатычнага ведамства РСФСР аб немэ- тазгоднасці ўдзелу прадстаўніка ССРБ бьша шчыра вы- кладзена Г. В. Чычэрыным у пісьме Цэнтральнаму Камітэту РКП(б) ад 30 снежня 1920 г. Нарком быў згод- ны з А. Г. Чарвяковым, што юрыдычныя формы адносін паміж ССРБ і РСФСР павінны будавацца на аснове раўнапраўя. Аднак ён лічыў немэтазгодным непасрэдны ўдзел беларускай дэлегацыі ў Рыжскай мірнай канферэн- цыі, бо «яна там перакуліць усе нашы дыпламатычныя камбінацыі».

Прамы ўдзел ССРБ у мірных перагаворах быў непа- жаданы і яшчэ па адной прычыне. Справа ў тым, што далёка не ўся этнічная тэрыторыя, дзе беларусы складалі большасць, у той час уваходзіла ў састаў рэспублікі. Ca- вецкая Расія заклікала кіравацца прынцыпам самавызна- чэння, і ў той жа час гэты прынцып не быў паслядоўна рэалізаваны ёю самою пры самавызначэнні Беларусі.

Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчьша, спрадвеку беларускія тэрыторыі, уваходзілі тады ў састаў РСФСР. Польская дыпламатыя не прамінула б разыграць гэту карту ў сваю карысць.

Так, у адказ на заклік РСФСР кіравацца правам на- цый на самавызначэнне пры ўрэгуляванні міжнародных адносін польскі бок напомніў аб мірным дагаворы Ca- вецкай Pacii з Літвой, па якому літоўцам была перададзе- на значная частка беларускай тэрыторыі, на думку поль- скага боку зусім без прыняцця пад увагу этнаграфічных адносін і без высвятлення волі мясцовага насельніцтва, выключна ва ўгоду дыпламатычным камбінацыям.

У выніку Другі Усебеларускі з\'езд Саветаў (14— 17 снежня 1920 г.) пасля разгляду пытання аб удзеле ССРБ у Рыжскіх мірных перагаворах ратыфікаваў дага- вор аб перамір\'і і прэлімінарных умовах міру і пацвердзіў выдадзены раней Ваенрэўкомам мандат ураду РСФСР на права ўстанаўлення ад імя ССРБ граніц, заключэння мірнага дагавора і звязаных з ім пагадненняў.

У Дагаворы аб перамір\'і і прэлімінарных умовах міру прадстаўнікі РСФСР і УССР складалі адзіную дэлега- цыю, якая дзейнічала ад імя абедзвюх рэспублік, у саставе A. А. Іофэ, С. М. Кірава, Д. 3. Мануільскага і Л. Л. Аба- ленскага. У мірным дагаворы захавалася ранейшая формула, але з дапаўненнем: удзельнікам дагавора значыцца і ССРБ, але не прама, а ўскосна. ССРБ упаўнаважыла прадстаўляць яе інтарэсы РСФСР.

Ha змесце Рыжскага мірнага дагавора, і перш за ўсё яго тэрытарыяльных артыкулаў, рашаючым чынам адбі- ліся неспрыяльныя вынікі бітвы на Вісле ў жніўні 1920 r., якую Ленін вымушаны быў ацаніць як «велізарнае пара- жэнне». I сапраўды, у выпадку ўзяцця Варшавы і саветы- зацыі ў Польшчы гісторыя Еўропы магла пайсці па іншаму рэчышчу. Ha занятай Чырвонай Арміяй польскай тэрыторыі ўжо з канца 1920 г. распачаў актыўныя дзеянні Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт на чале з Ю. Mapx- леўсьам (члены Ф. Дзяржынскі, Ф. Кон, Э. Прухняк, I. Унпшіхт), якІ ствараў свае органы на месцах і «сходу», прытрымліваючыся савецкага вопыту, ажыццяўляў меры палітьганага і сацыяльна-эканамічнага характару.

Па сут- насці Польрэўком быў часовым урадам, які процістаяў адміністрацыі Ю. Пілсудскага, хоць адкрыта аб гэтым пакуль не заяўлялася.

Пералом на фронце ў жніўні 1920 г. выставіў на пер- шы план фактар ваенных магчымасцей ваюючых бакоў. Гэта прама адбілася на пазіцыі савецкага боку на пера- мовах, асабліва ў тэрытарыяльным пытанні.

Рыжскі мірны дагавор замацаваў далучэнне да Полыпчы беларусьах і ўкраінсьах зямель. Дэмакратычны прынцып права нацый на самавызначэнне, які заключаў у сабе глыбокі гістарьганы сэнс і адпюстроўваў сусветную тэндэнцыю ў развіцці міжнацыянальных адносін, ака- заўся нерэалізаваным.

Польскш дыпламаты імкнуліся ўнесці ў тэксты праекта мірнага дагавора тэрміналогію, якая надавала б дагавору прыстойны выгляд і лёгка паддавалася б выгаднаму поль- скаму боку тлумачэнню. Так, у артыкуле II адзначалася: «Абодва дагаворныя бакІ згодна з прынцыпам самавызна- чэння народаў (падкрэслена аўтарамі. — I. /()., В. К.) прызнаюць незалежнасць Украіны і Беларусі, а таксама згаджаюцца і пастанаўляюць, што ўсходнюю граніцу Польшчы, г. зн. граніцу паміж Расіяй, Беларуссю і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, скла- дае лінія...», і далей ідзе на некалькіх старонках падра- бязны пералік населеньи пунктаў, рэк і іншых аб\'ектаў, якія акрэсліваюць савецка-польскую граніцу. Калі прыт- рымлівацца сапраўднага сэнсу ўжытых у тэксце дакумен- та паняццяў, то неабходна будзе прызнаць, што этнічная граніца паміж Полылчай і Беларуссю, згодна з дагаво- рам, праходзіць не на захад ад Брэста, Ваўкавыска, Гродна, а на захад ад Слуцка, Мінска, Полацка.

У развіццё артыкула II мірны дагавор устанаўліваў правіла, што Расія і Украіна адмаўляюцца «ад усякіх пра- воў дамаганняў на землі, размешчаныя на захад ад граніцы».

Бакі адмовіліся ад кантрыбуцыі, але польскі бок спрабаваў дабіцца яе пад іншай прычынай. Польскі міністр замежных спраў Е. Сапега папракаў кіраўніка польскай дэлегацыі на перамовах у Рызе Дамбоўскага ў тым, што ёю не выкарыстана сітуацыя дпя атрымання максімальнай колькасці золата ад бальшавікоў.

Па мірнаму дагавору РСФСР і УССР бралі на сябе абавяза- цельства заплаціць Полыпчы 30 млн рублёў у залатых манетах або злітках як прызнанне «актыўнага ўдзелу Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці быпой Расійскай імперыі».

Амаль палова тэрыторыі Беларусі адынша да Поль- шчы. Палітычна актыўныя слаі грамадства, перш за ўсё інтэлігенцыя, адмоўна рэагавалі на сітуацыю. Асабліва актыўнічалі эсэры. Паўставала пытанне, як здарыпася, што ў граніцах ССРБ аказалася толькі чацвёртая частка, калі не менш, этнічнай тэрыторыі беларусаў. Адбьшіся афіцыйныя растлумачэнні. 3 гэтага пункту гледжання прыцягвае ўвагу артыкул сакратара Кампартыі Беларусі В. Г. Кнорына «Мір і Беларусь» («Звезда», 21 кастрыч- ніка 1920 r.). Асаблівасць яго заключаецца ў тым, што В. Г. Кнорын пазбягаў выкрыцця глыбінных прычын, якія прывялі да расчлянення Беларусі. Паводле яго слоў, Польшча ў парушэнне прынцыпу самавызначэння «дабі- лася польскай дзяржаўнай граніцы якраз пасярэдзіне беларускіх зямель, праз іх сэрца». Але ж дагавор аб папярэдніх. умовах міру падпісалі Савецкая Расія і Украіна і, значыць, прынялі польскія ўмовы, якія супярэчыш агульнапрызнаным прынцыпам мшнароднага права. Такім чынам, сутнасць справы не толькі ў экспан- сіянісцкіх імкненнях Польшчы, але і ў тым, што Чырво- ная Армія аказалася не ў стане адстаяць справядлівыя граніцы. Лідэр беларускіх камуністаў заклікаў «на ўвесь свет» пратэставаць супраць «нечуванага польскага дра- пежніцтва».

У той жа час В. Г. Кнорын прапаноўваў паглядзець на сітуацыю і з пункту гледжання перспектыў сусветнай рэвалюцыі і ў гэтай сувязі параўнаць нацыянальныя інтарэсы з інтэрнацыянальнымі інтарэсамі рабочага класа: «Мы павінны ісці на гэты мір, які патрэбен для перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расій- скай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы гатовы ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі».

Кнорын запэўніваў, што Беларусь будзе адзінай і гэта будзе хутка. Дзе рэвалюцыйны рабочы і селянін, «гам калі не сёння, то заўтра будзе Савецкая ўлада». Падобнае тлумачэнне даў А. Г. Чарвякоў: «...Рэвалюцыя ў Польшчы набліжаецца і верне Беларусі адарваную ад яе частку тэрыторыі». Між тым вопыт савецка-польскай вайны патрабаваў унясення істотных карэктыў у пасту- латы тэорыі сусветнай рэвалюцыі, якая «спатыкнулася» на подступах да Варшавы.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2. Сгатус ССРБ як удзельніцы перагавораў:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -