83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Восенню 1944 г.
праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі (Парыжская мірная канферэнцыя 1946).
Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. На гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны канвенцыі аб паляпшэнні лёсу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.
У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. - у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г. д.
Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця.
Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагу дакументаў па раззбраенні. Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры.
Пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.