<<
>>

84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб\'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз.

У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб\'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР", артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з\'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

26 жніўня 1991 г. , сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - "Беларусь". Новым сцягам РБ з\'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб "Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь"

Закон аб мовах: ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай РБ з\'яўляецца белару­ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым РБ забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.

Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з\'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб\'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. 10 снежня 1991 г.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.:

  1. 65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
  2. 78. Вызваленне Беларусі ад немцка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.
  3. 6.2. Административно-территориальное устройство БССР. Образование СССР
  4. 64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
  5. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  6. 66. ПАЛІТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА У БССР
  7. 6.5. Судебная система и право в БССР в довоенный период
  8. 7.1. Государственные и советские органы, судебная система в БССР в 50-70-е гг.
  9. 63. Государственные и советские органы БССР по Конституции 1927 г.
  10. 6.4. Государственные и советские органы БССР по Конституции 1937 г.
  11. § 1. Агульны стан эканомікі БССР
  12. § 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР
- Law - Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -