64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва ўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі з РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г.
Прэзідыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларускай ССР.1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб\'яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага союзу рэспублік.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады і кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася незадаволенасцю сялян харчразвёрсткай. У сувязі з гэтым пераход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвёрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўленню народнай гаспадаркі рэспублікі.
У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з\'езда Саветаў, Цэн-тральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А. Р. Чарвякоў. СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г . д.
У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Не задавальняючыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з\'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.
Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г. , ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся "незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было", і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюзу ўрады абедзвюх рэспублік аб\'яўляюць аб аб\'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб\'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з\'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з дзейнасцю аб\'яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г. , у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб\'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.
14 снежня 1922 г. Усебеларускі з\'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб\'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У ёй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і натрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакументаў па стварэнні саюзу з\'езд выбраў дэлегацыю.
30 снежня I з\'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік.
Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з\'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з\'ездзе Саветаў.У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.
Згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР. Пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна.
Рыжскі Мірны дагавор
18 сакавіка 1921 года – Рыжскі Мірны дагавор (Рыга). З савецкага боку дагавор падпісалі прадстаунікі РСФСР і Украіны. (Канец Вайны, незалежнасць Украіны і Беларусі і акрэс. мяжа, Заходняя часка Беларусі да Польшчы (польчша забяспеч. Выкананне правоў народаў якія знаходзіліся на яе тэрыторыі. ) БНР – выступіла супраць.
- 6 студзеня 1921 – рабоча-сялянскі дагавор паміж БССР і РСФСР (прэамбула і 7 артыкулаў). З дагавора відаць, што ён павышаў дзяржаўна-прававое становішча БССР, але не з’яўляўся раўнапраўным, бо ўсе найбольш важныя пытанні гаспадарчай дзейнасці Беларускай ССР павінны былі вырашацца ў СНК РСФСР.
- Рэзалюцыя “Аб чарговых задачах партыі па нацыянальным пытанні” (10 з’езд РКП(б)) (аб вопыце іншых краін соц. Блока……перальманне).
- Пагадненне урадаў РСФСР і БССР аб фінансавым пытанні (19 студзеня 1922).
- Дэкрэт Прэзідыума і СНК БССР “Аб правамоцтве для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР.
- Пасановы СНК РСФСР.
Отношенія характерізуются как федератівные (открытіе предстовітельства в Россіі БССР 1921).
Еще по теме 64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.:
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- 85. утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
- § 3. Прэлімінарны (папярэдні) Рыжскі дагавор
- Глава 5 МІРНЫ ДАГАВОР
- ДЕКРЕТ ВЦИК OT 22 МАЯ 1922 r. «ОБ ОСНОВНЫХ ЧАСТНЫХ ИМУЩЕСТВЕННЫХ ПРАВАХ, ПРИЗНАВАЕМЫХ B РСФСР, ОХРАНЯЕМЫХ EE ЗАКОНАМИ И ЗАЩИЩАЕМЫХ СУДАМИ РСФСР». ГРАЖДАНСКИЙ КОДЕКС РСФСР 1922 r.
- § 1. Прававыя формы ўзаемаадносін ССРБ і РСФСР да ўтварэння CCCP
- 82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
- 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
- 84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
- УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС РСФСР 1922 г. ОСНОВНЫЕ НАЧАЛА УГОЛОВНОГО ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА CCCP И СОЮЗНЫХ РЕСПУБЛИК 1924 r. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС РСФСР 1926r.
- Разработка и принятие Конституции РСФСР 1918 г. Основные положения Конституции РСФСР 1918 г.
- 5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.
- 62. аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
- 83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
- 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка