<<
>>

63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.

У ліпені 1920 г. , калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з\'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г.

, аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх войскаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацаванымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з\'езда КП(б)Б і ў Дэк­ларацыі ад 31 ліпеня 1920 г. ).

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія высту­пал! за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.

Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з\'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З\'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з\'езда з\'явіліся фундаментам далейшага прававога бу-даўніцтва ў Беларускай ССР.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 г. , занялі значную частку Беларусі. РСФСР вы-мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога, а 18 сакавіка 1921 г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам болыш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставапіся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.

Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, белару­скую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх вырашаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцыяніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэ­тым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далейшых этапах перагавораў\'.

П Усебеларускі з\'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі асноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г. , але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Дэлегацыя Савецкай Расіі была супраць удзелу Беларусі ў перагаворах у Рызе. Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах прымала ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ, якая імкнулася да аднаўлення адзінства сваей тэрыторыі перш за ўсё за кошт заходняй часткі Беларусі.

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага (1921 г. ) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з Польшчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перавагу расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой царскай Расіі; раскол і слабасць нацыянальнага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным узроўні.

Працэс станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.

Нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэальнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу СССР з прычыны самой логікі развіцця цэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі балынавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці таталітарнай дзяржавы.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.:

  1. § 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі
  2. 59. Першы з’езд саветаў Бел. Дэкларацыі з’езда.
  3. 82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
  4. 64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
  5. § 7. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце Канстыгуцыі
  6. 88. Канстытуцыя РБ 1994г. : прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, хар-ка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
  7. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  8. 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
  9. 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
  10. 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
  11. 83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
  12. 67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі
  13. 62. аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
  14. 69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
  15. 70. грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
  16. 57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.
  17. 65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -