<<
>>

57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.

У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секциях погляды на перспективы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі.

Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынствам І. В. Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утва-рэннем БССР. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыкан­камзаха, Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Белнацкама. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым партыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз. Ф. Жылуновічу і А. Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Бе­ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магі-лёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб\'явіла сябе I з\'ездам КП(б)Б. ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз. Ф. Жылуновічам.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.:

  1. 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
  2. 59. Першы з’езд саветаў Бел. Дэкларацыі з’езда.
  3. 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
  4. 65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
  5. 84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
  6. Чтобы проснулись таланты, надо разбудить правое полушарие мозга!
  7. § 7. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце Канстыгуцыі
  8. 58. Першы урадіБеларускай ССР і яго маніфест.
  9. 66. ПАЛІТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА У БССР
  10. 55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.
  11. § 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі
  12. § 3. Беларускі з’езд (кангрэс)
- Law - Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -