55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.
Усебеларускі з\'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — першы ў гісторыі прадстаўнічы форум беларускага народу.
Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года ў Мінску.
З\'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў.На І Усебеларускім з’езде прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва. З грамадскіх і палітычных груповак на з’езде выявіліся наступныя: земляцтвы (беспартыйныя) – магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г. з. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як: земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб’яднанні, вайсковыя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.
З\'езд абвясціў права беларускага народу на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада) і т. зв. "абласнікамі" (Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў), якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі.
Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.
Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі: "Першы Усебеларускі З’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем". Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з\'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя.
Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.
Еще по теме 55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.:
- Глава 1 РАСІЙСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. I НАЦЬШНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ САМАВЫЗНАЧЭННЕ БЕЛАРУСІ
- § 4. Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Дапаўненні да Каіісіьггуцыі
- § 7. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце Канстыгуцыі
- ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.)
- 59. Першы з’езд саветаў Бел. Дэкларацыі з’езда.
- В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА», 2000
- 76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
- 9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст. ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- § 4. Другі Усебеларускі кангрэс
- 2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
- ФЕВРАЛЬСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ 1917 r. ВЕРХОВНАЯ ВЛАСТЬ C МАРТА ПО ОКТЯБРЬ 1917 r.
- § 3. Беларускі з’езд (кангрэс)
- § 1. Спробы камса.іітацыі сіл
- 57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.
- 63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
- § 6. Активные операции коммерческих банков в 1914—1917 г.г. — Ухудшение, наступившее в положении" банков в связи с их участием в финансировании войны. — * 7. Национализация банков. — Декрет от 14 дек. 1917 г. — Ход ликвидации акционерных коммерческих банков.
- Окупаційний режим. Спроби національно-державного будівництва. Рух опору
- 2.2. Конституційні ідеї 20-40-х років ХХ століття та спроби їх реалізації в практиці державотворення