<<
>>

69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.

Крымінальнас права БССР, замацаванас ў Крымінальным кодэксе 1928 года, з пачаткам калсктывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская фор­мула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, у выніку ўчыняліся жорсткія меры пакарання, усяляк парушаліся правы чалавека.

Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 27 студзеня 1930 года ў Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 94, якім пра­дугледжвалася крымінальнас пакаранне за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку за продаж або забойства сваей жывёлы (кароў, коней, свіней). У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускі Крымінальны кодэкс уносяцца толькі тыя артыкулы, якія папярэдне былі

прыняты вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі орга­намі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць "ворагаў народа", "шкоднікаў", "дыверсантаў" і "раскрадальнікаў" сацыялістычнай маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 года "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці", паводле якога нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 гадоў. У 1933г. быў выдадзсны закон СССР "Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты", па якім ні ў чым невінаватых людзей аб\'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі жорсткімі мерамі. Яшчэ больш суровым быў закон, прыняты 1 снежня 1934г. "Аб асобым парадку раследавання і рязгляду крымінальных спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнікаў Савецкай улады". Асобы, абвінавачаныя па гэтым законе, пазбаўляліся права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць прыгавор у касацыйным парадку і нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі і іншымі агульнасаюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій супраць невінаватых людзей.

Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў планавалася і колькасць людзей, якіх павінны былі рэпрэсіраваць мясцовыя органы і НКУС.

Разгляд такіх спраў праводзіўся часцей за усе несудовымі органамі: “тройкамі”, “двойкамі”, асобымі нарадамі НКУС і інш. , дзе галоўным доказам былі паказанні закатаванных людзей або увогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці.

<< | >>
Источник: Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. 2016

Еще по теме 69. крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -