81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
14 красавіка 1978 г. была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР.
Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў.
Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР": ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб\'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.
Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР": гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР. Чацвёрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання": замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Шосты раздзел "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў. Сёмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд": парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.
БССР з\'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68).
Еще по теме 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка:
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
- 88. Канстытуцыя РБ 1994г. : прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, хар-ка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
- § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
- 22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне
- 21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест ізначэнне.
- 62. аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
- 83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
- 10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- 67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі
- 82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.