§ 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і прыняцце яго першай Канстытуцыі ў 1924 г. унеслі значныя перамены ў дзяржаўна-палітычнае становішча Беларускай CCP, садзейнічалі пашырэнню аўтарытэту рэспублікі.
Разам з тым узнікла неабходнасць унясення некаторых змен у канстытуцыйнае права БССР.Канстытуцыя CCCP 1924 г. акрэсліла асноўныя пала- жэнні структуры і кампетэнцыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Саюза CCP і саюзных рэспублік. У ёй замацоўвалася палажэнне, згодна з якім суверэнітэт ca- юзнай рэспублікІ абмяжоўваўся толькі ў граніцах, што акрэсліваліся кампетэнцыяй агульнасаюзных органаў, у сувязі з чым значна пашырыпіся правы Беларускай CCP. Вышэйшыя органы ўлады БССР пазбавіліся ад апекІ так званых аб\'яднаных наркаматаў РСФСР і юрьщычна сталі раўнапраўнымі з імі.
У сакавіку 1924 г. адбыўся Vl УсебеларускІ Надзвы- чайны з\'езд Саветаў, на якім бьшо даручана ЦВК БССР падрыхтаваць у адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCP праект новай Канстытуцыі БССР. Апрача таго, у паста- нове з\'езда гаварыпася:
«а) Утварыць Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саве- таў БССР у колькасці 120 сяброў і 30 кандыдатаў, выбіраемых на з\'ездзе Саветаў;
б) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт выбірае свой Прэзідыум у складзе: Старшыні ЦВК, Сакратара ЦВК і сямі сяброў;
в) 2-і пункт Палажэння аб Прэзідыуме ЦВК аб тым, што Старшыня ЦВК — адначасна Старшыня Саўнарко- ма, адмяняецца;
...д) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт утварае свой выканаўчы орган — Савет Народных Камісараў»[13].
Пастанова з\'езда затым быпа ўкпючана ў праект Канстытуцыі БССР. Але праект Канстытуцыі БССР, падрвіхтаванві ў 1924—1925 rr., што замацоўваў шырокія паўнамоцтвы вышэйшых органаў рэспублікі, быў адхі- лены. Ha пачатку 1927 г. па рашэнню Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі была ўтворана канстытуцыйная камісія, якая і падрыхтавала патрэбны праект Канстытуцыі, што быў адобраны Бюро ЦК КП(б)Б.
Паколькі ўсе важнейшыя заканадаўчыя акты рэспублікі кантраляваліся адпаведнымі партыйнымі структурамі ў Маскве, то і праект Канстытуцыі БССР папярэдне абмяркоўваўся ў камісіі фракцыі УКП(б) Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза CCP. Канчаткова праект Канстытуцыі БССР быў зацверджаны VIII Усебеларускім з\'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 11 красавіка 1927 г. Канстытуцыя складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў.
У першай главе «Агульньш палажэнні» гаварылася, што Канстытуцыя «мае сваёй задачай гарантаваць дыкта- туру пралетарыяту», а Беларуская CCP з\'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай «дыктатуры пралетарьшту» (арт. 1, 2).
Беларуская CCP прызнавала працу абавязкам усіх грамадзян і лічыла ахову працы сваёй асабліва важнай задачай (арт. 7). Затым у гэтай жа главе абвяшчаліся розныя дэмакратычныя свабоды: сходаў, саюзаў, друку, рэлігійнай і антырэлігійнай прапаганды і іншыя. Але ў артыкуле 19 было запісана: «Кіруючыся інтарэсамі працоўных, Беларуская CCP пазбаўляе некаторых асоб і некаторыя групы асоб правоў, каторымі яны карыстаюцца са шкодай для інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі». Таму гэты артыкул у спалучэнні з прын- цыпам дыктатуры пралетарыяту фактычна абмя- жоўваў усе дэмакратычныя свабоды народа і даваў прастору для самавольства партыйных і савецкіх чыноўнікаў.
У Канстытуцыі абвяшчалася аб роўнасці правоў усіх грамадзян незалежна ад іх расавай і нацыянальнай пры- належнасці. У сувязі з тым што значная большасць насельніцтва БССР належыць да беларускай нацыяналь- насці, беларуская мова прызначалася як мова, «пераваж- ная для ўзаемаадносін паміж дзяржаўнымі, прафесіяналь- нымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі» (арт. 22).
Абнародванне важнейшых заканадаўчых актаў павінна бьшо выконвацца на беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай мовах (арт. 23).
Главы 2, 3, 4, 5 і 6 былі прысвечаны вышэйшым органам дзяржаўнай улады і кіравання, парадку іх утва- рэння і кампетэнцыі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з\'езд Саветаў, які камп- лектаваўся з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 2 тыс.
выбаршчыкаў і акружных з\'ездаў Саветаў з разліку адзін дэпутат ад 10 тыс. жыхароў (арт. 26). У перыяд паміж з\'ездамі вышэйшым органам улады з\'яўляўся Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Беларускай CCP. Асабовы састаў ЦВК акрэсліваўся Усебеларускім з\'ездам. Так, на VIII з\'ездзе ў састаў ЦВК быпо выбрана 230 правадзейных сяброў і 74 кандыдаты, у 1929 г. на K з\'ездзе быпі выбраны 254 сябры і 88 кандыдатаў у ЦВК. У 1931 г. на X з\'ездзе быпі выбраны толькі 288 правадзейных сяброў, кандьщаты не выбіраліся. Ha той час старшынёй ЦВК БССР быў выбраны A. Р. Чарвякоў.У перыяд паміж сесіямі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады Беларускай CCP з\'яўляўся Прэзідыум ЦВК, які выбіраўся на сесіі ЦВК БССР. Для непасрэднага ьаравання асобнымі галінамі дзяржаўнага жыцця рэспублікі ЦВК БССР утварыў Савет Народных Камісараў у саставе старшыні Савета Народных Камі- сараў, яго намеснікаў, камісараў. У састаў CHK БССР уваходзілі таксама ўпаўнаважаныя народных каміса- рьштаў Саюза CCP па замежных справах, па ваеннай і марской справах, ншяхоў зносін, пошты і тэлеграфаў (арт. 45).
Главы 7, 8, 9 і 10 рэгламентавалі парадак утварэння і дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і ьаравання. Вышэйшым органам улады ў межах акругі або раёна з\'яўляўся акруговы або раённы з\'езд Саветаў рабочых, сялянсьах і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Ix выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з\'ездамі Саветаў былі асноўнымі органамі ўлады на сваёй тэрыторыі, а для вырашэння бягучых спраў выбіралі прэзідыумы.
Ніжэйшымі адзінкамі мясцовых органаў улады былі гарадскія, местачковыя і сельскія Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Для вырашэння бягучых спраў гэтыя Саветы выбіралі са свайго складу выканаўчьш органы.
У главе 11 замацоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Права выбіраць і быць выбраным мелі грамадзяне Беларускай CCP, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў (арт.
70). Пазбаўляліся выбарчых правоў: «а) асобы, якія карысталіся наёмнаю працай у мэтах атрымання прыбытку; б) асобы, якія жылі на не працоўны даход, як-то: працэнты з капітала, даходы з прадпрыемстваў, прыбыткі з маёмасці і да т. n.; в) прыватныя гандляры, гандлёвыя і камерцыйныя па- срэднікі; г) манахІ і духоўньш служыцелі рэлігійных культаў усіх спавяданняў і абрадаў; д) служачыя і агенты быпой паліцыі, асобнага корпуса жандармаў і ахоўных аддзелаў, асобы цараваўшага ў Pacii дома, а таксама асобы, якія кіравалі дзейнасцю паліцыі, жандармерыі і карных органаў; е) асобы, якія быпі прызнаныя ва ўстаноўленым парадку псіхічна хворымі або вар\'ятамі; ж) асобы, асуджаньш за карыслівыя і ганебныя злачын- ствы на акрэслены законам або судовым прыгаворам тэрмін» (арт. 71).Тым самым гэты артыкул Канстытуцыі пазбаўляў значную частку грамадзян Беларускай CCP выбарчых правоў. Апрача таго, выбары праводзіліся на агульных сходах па прадпрыемствах, быпі шматступенчатымі, а галасаванне быпо адкрытым. Выпучэнне кандыдатаў у дэпутаты праводзілася толькі па дырэктывах партыйнага кіраўніцтва КП(б) Беларусі, што адпавядала палажэнням аб «дыктатуры пралетарьшту» і сведчыпа аб значным аб- межаванні дэмакратыі.
Глава 12 «Правядзенне выбараў» мела толькі два ap- тыкулы, у якіх гаварыпася, што парадак выбараў ак- рэсліваецца Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР або яго Прэзідыумам, а дні выбараў устанаўліваюцца мясцовымі Саветамі або іх выканаўчымі камітэтамі.
У апошняй 13 главе гаварыпася пра герб, флаг і сталіцу Беларускай CCP.
Прыняцце Канстытуцыі БССР мела на мэце ўнармаваць дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і ак- тывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх уз- роўняў, бо ў выбарах у Саветы ў 1926—1927 гт. у бела- pycidx вёсках удзельнічала ўсяго 46% выбаршчыкаў[14]. Ад- нак часовы дэмакратызм Канстытуцыі быў хутка заменены адміністрацыйна-камандным метадам у грамадска- палітычным жыцці рэспублікі. У 1929 г. пачалася прыму- совая калектывізацьш сельскай гаспадаркі, рэпрэсіі суп- раць «кулакоў», «нэпманаў» і іншых слаёў насельніцтва, што прывяло да значных парушэнняў Канстытуцыі з боку дзяржаўных органаў.
Еще по теме § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.:
- 71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
- 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
- § 5. Канстыгуцый CCCP 1936 г. і Кансгыгуцый Беларускай CCP 1937 г.
- § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- 63. Государственные и советские органы БССР по Конституции 1927 г.
- 60. Першая канстытуцыя БССР.
- ФРАНЦИЯ И РЕСТАВРАЦИОННЫЕ РАБОТЫ: ЛЕТО 1927 ГОДА
- Глава 8 ССРБ - ДЦНА 3 3ACHABAfI Ь HIЦ САЮЗА CCP
- § 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- Глава 11 БЕЛАРУСКАЯ CCP ПДЦ ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939- 1945)
- ФЕДЕРАЛЬНЫЙ ЗАКОН О СТАТУСЕ ГОСУДАРСТВЕННЫХ СЛУЖАЩИХ[4] (от 30 июня 1927 г., по состоянию на 25 июля 2000 г.)