<<
>>

§ 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР

Формы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — гэта адзін з найбольш важных элементаў дзяржаўнай аргані- зацыі, які ўказвае на яе цесную сувязь з тэрыторыяй, рассяленнем людзей, размяшчэннем вытворчасці і іншымі фактарамі.

Кожная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з\'яўляецца прасторавай сферай дзейнасці мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Таму адміністрацыйна- тэрытарыяльнае дзяленне — гэта абумоўленыя патрэб- насцямі і задачамі дзяржаўнага кіравання межы прасторавай кампетэнцыі мясцовых органаў дзяржаўнай улады.

Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР сведчыць аб яго непарыўнай сувязі з задачамі гас- падарчага і культурнага будаўніцтва, са структурай і функ- цыямі дзяржаўнага апарату. Kani прасачыць яго гісто- рыю, можна выдзеліць шэраг самастойных этапаў, якія не заўсёды супадаюць з агульнагістарычнай перыядыза- цыяй. Кожны з этапаў мае свае спецыфічныя асаблівасці, характэрны тымі або іншымі змяненнямі ў развіцці фор- маў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры.

У перыяд устанаўлення савецкай улады ў Беларусі ва- ласныя, павятовьш і губернскія Саветы і рэўкомы ства- раліся ў рамках адміністрацыйнага дзялення, якое склалася ў царскія часы. Калі стары дзяржаўны апарат быў зломлены ў ходзе ўзяцця Саветамі ўлады, то для замены адміністрацыйнага дзялення патрабаваліся час, мірныя ўмовы жыцця, сур\'ёзныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Аднак не выключаліся частковыя, часам даволі істотныя змяненні.

Напачатку ў адпаведнасці з дэкрэтам Савета Народ- ных Камісараў РСФСР ад 27 студзеня 1918 г. мясцовыя Саветы мелі права змяняць межы валасцей, паветаў, ry- берняў і абласцей і нават утвараць новыя адміністра- цыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Пазней у гэтую вялікую справу быпа ўнесена неабходная цэнтралізацыя.

Як ужо адзначалася ў першай главе, не ламаючы па- куль старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Беларусі, рэвалюцыя ўнесла ў яго істотнае но- ваўвядзенне.

Па мясцоваму пачыну ўзнікла Заходняя во- бласць, якая аб\'ядноўвала Мінскую, Магілёўскую, Віцеб- скую і неакупіраваныя паветы Віленскай губерні. Яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла Заходняе аб\'яднанне Саветаў. Гэта быў прыфрантавы рэгіён. Таму не выпадкова, што ў яго межах яшчэ пры ўладзе Ча- совага ўрада ўзнікла Заходняе абласное аб\'яднанне Ca- ветаў з цэнтрам у Мінску. Ha гэтай жа тэрыторыі дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны цэнтр баль- шавікоў.

Пасля захопу Германіяй у лютым—сакавіку 1918 г. новых раёнаў Беларусі Заходняя вобласць працягвала існаваць, але ўжо ў інтттых тэрытарыяльных рамках. Ус- ходнія паветы Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія засталіся не акупіраванымі, былі аб\'яднаны са Смален- скай губерняй. Цэнтрам вобласці стаў Смаленск. Дэмар- кацыйная лінія, устаноўленая пасля падпісання Брэст- Літоўскага дагавора, расчляніла шэраг паветаў і валасцей. Таму ў неабходных выпадках адбывалася зліццё астатняй часткІ іх з суседнімі валасцямі і паветамі.

Для вывучэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР у плане пошуку яго новых формаў ма- юць цікавасць рашэнні I з\'езда Камуністычнай партыі Беларусі, які адбыўся 30—31 снежня 1918 г. З\'езд, які прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння БССР, вы- значыў і новыя формы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублікі. Пастанова гэта прыкметная тым, што ўяўляла сабой спробу перабудаваць старое адміні- страцыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Замест губерняў на тэрыторыі рэспублікі прадугледжвалася стварэнне сямі раёнаў. У сваю чаргу раёны меркавалася разбіць на пад- раёны.

Як ужо адзначалася, у 1919 г. пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі тэрыторыя Беларусі аказалася падзеленай паміж гэтай рэспублікай і РСФСР. Магілёўская вобласць расійскай уладаю была скасавана. Яе паветы ўвайпші ў састаў нанава створанай Гомельскай губерні.

Ha міжведамаснай нарадзе пры Народным Каміса- рыяце замежных спраў РСФСР з удзелам прадстаўнікоў Літбел і Украіны было вырашана перадаць у састаў Гомельскай губерні Рэчыцкі павет Літоўска-Беларускай рэспублікІ і шэраг паветаў Чарнігаўскай губерні Украін- скай CCP.

Часова, да вызвалення Беларусі ад польскай акупацыі, у састаў Гомельскай губерні былі ўключаны МазырскІ павет і свабодныя ад акупацыі часткІ Бары- саўскага, Бабруйскага і Ігуменскага паветаў Мінскай гу- берні.

Па саставу насельніцтва Гомельская губерня аказалася шматнацыянальнай. Тут жылі беларусы, рускія, ук- раінцы і прадстаўнікі інтттых нацыянальнасцей. Асноўную масу насельніцтва складалі беларусы.

Змяненні адбыліся і ў адміністрацыйным дзяленні Віцебскай губерні. Значная частка тэрыторыі губерні па мірнамудагавору, заключанаму 11 жніўня 1920 r., адынша да Латвіі. У пачатку 1923 г. адбылося ўзбуйненне павято- вага дзялення: Сенненскі, Гарадоцкі, Дрысенскі паветы былі скасаваны.

Буйнейшымі гарадамі губерні былі Віцебск (88 тыс. чалавек), Орша (18 тыс. чалавек), Полацк (18 тыс. ча- лавек).

Неадпаведнасць старога адміністрацыйна-тэрытары- яльнага дзялення пераўтваральным мэтам новай улады стала асабліва адчувальная пасля пераходу да мірнага бу- даўніцтва.

Ha пачатак 1923 г. адміністрацыйная камісія пры Эканамічнай нарадзе Беларусі шмат зрабіла па распра- цоўцы праекта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення БССР. VII з\'езд Кампартыі Беларусі, які адбыўся ў сакавіку 1923 r., паставіў пытанне аб узбуйненні Бела- рускай рэспублікі і пераглядзе яе адміністрацыйнага дзялення. Кіруючыся гэтай пастачовай, ЦВК Беларускай CCP прызнаў, што «праектаванне адміністрацыйна- гаспадарчага дзялення не можа быць ажыццёўлена ў межах тэрыторыі сучаснай Беларусі без змянення яе ўсходніх граніц».

Мал. 7. Карта Беларускай CCP пасля далучэння да яе ўсходніх раёнаў Беларусі ў 1924 і 1929 гг.

Такім чынам, рэформа адміністрацыйна-тэрытары- яльнага дзялення ў БССР, якая наспявала, цесна пера- пляталася з другой важнай праблемай — неабходнасцю вяртання ў граніцы рэспублікі тэрыторый РСФСР з пераважаючым беларускім насельніцтвам. Генеральны перагляд тэрытарыяльнай будовы Беларусі немэтазгодна быпо пачынаць да ўстанаўлення яе новых граніц.

Перагляд граніц паміж БССР і РСФСР увайшоў у гісторыю як узбуйненне БССР. Ha справе ж размова ітттла аб новым этапе нацыянальна-дзяржаўнага сама- вызначэння Беларусі, не рэалізаванага ў поўнай меры па розных прычынах у 1919—1920 гг.

Узбуйненню БССР папярэднічала велізарная падрых- тоўчая работа партыйных і савецкіх органаў. Працавалі розныя камісіі, пытанне разглядалася на губернскіх з\'ездах Саветаў у Гомелі і Віцебску, на У і Vl з\'ездах Саветаў Беларусі і ЦВК БССР, ва Усерасійскім Цэнт- ральным Выканаўчым Камітэце, а таксама ў Прэзідыуме Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта CCCP.

3 сакавіка 1924 г. у адпаведнасці з дасягнутым паміж дзвюма рэспублікамі пагадненнем выйпша пастанова УЦВК аб перадачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтвам. 7 сакавіка 1924 г. змяненне граніцы паміж БССР i РСФСР было зацверджана Прэзі- дыумам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта CCCP, які ахарактарызаваў узбуйненне БССР як «найвялікшы акт узаемнага даверу народаў» і як акт, на думку аўтараў, выпраўлення ў вядомай меры дапушчанай гісторыяй несправядлівасці ў адносінах да беларусаў, якія апыну- ліся ў межах БССР, РСФСР і Польшчы. У састаў БССР увайнші 15 паветаў і некаторыя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

Адначасова бьша зменена ў некаторых месцах граніца паміж БССР і УССР. Галоўны матыў удакладненняў — ліквідацыя выступаў, якія моцна ўклініліся. У новых граніцах тэрыторыя БССР склала 110 584 км2, а колькасць насельніцтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек.

Пасля ўзбуйнення БССР пытанне аб перабудове адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення стала яшчэ больш надзённым.

Правядзенне рэформы адміністрацыйна-тэрытарыялънага дзялення рэспублікі

Узбуйненне БССР азначала стварэнне ў межах рэспублікі адзінага раёна, які б вызначаўся сваімі этнічнымі, эканамічнымі, культурнымі, гістарычнымі і іншымі асаблівасцямі. Гэта, вядома, па-новаму ставіла ўсю праб- лему адміністрацыйнага раяніравання. VI Усебеларускі Надзвычайны з\'езд Саветаў даручае ЦВК на аснове ўліку эканамічных, гаспадарчых і іншых патрэб насельніцтва «распрацаваць план новага адміністрацыйнага дзялення Беларусі і правесці ўсе падрыхтоўчыя работы да раяніравання і ажыццявіць раяніраванне не пазней пачатку новага бюджэтнага года, прыцягваючы да гэтай работы PBK, валвыканкомы, само насельніцтва».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў гэты час праводзілася па ўсім CCCP. Абмен вопытам паміж рэс- публікамі дапамагаў знайсці мэтазгодныя рашэнні.

Каб стварыць новую сістэму адміністрацыйна-тэрыта- рыяльнага дзялення, трэба было сфармуляваць асноўныя прынцыпы, вызначыць адпраўныя пункты ў разнастайнай і складанай рабоце па падрыхтоўцы рэформы. Камісія па раяніраванню БССР перш за ўсё улічвала: 1) колькасць насельніцтва і памеры тэрыторыі адміністрацыйных адзінак, якія ўтвараліся; 2) эканамічнае цягаценне таго ці іншага населенага пункта; 3) эканамічную важкасць адпаведнай тэрыторыі; 4) яе гаспадарчую цэласнасць;

5) стан і напрамак пшяхоў зносін; 6) нацыянальны састаў насельніцтва; 7) расходы на дзяржаўнае кіраванне. Пры складанні праекта таксама браліся ў разлік і іншыя, ужо менттт важныя абставіны, як, напрыклад, магчымасці размяшчэння дзяржаўных устаноў, колькасць будынкаў і жылых памяшканняў і г. д.

Для правільнага ўліку ўсіх гэтых фактараў трэба было мець разнастайныя статыстычныя звесткі. Зусім не вы- падкова, што Цэнтральную камісію па раяніраванню ўзначальваў старшыня Цэнтральнага статыстычнага бюро Беларусі. Вельмі карысным аказаўся статыстычны матэ- рыял гарадскога перапісу 1923 r., які ахапіў усе мястэчкі, а таксама даныя падворнага перапісу 1916—1917 гг. Ma-

тэрыялы гэтага перапісу дапамаглі пры вызначэнні pae- наў эканамічнага цягацення да гарадоў і мястэчкаў.

Праводзімая рэформа ў афіцыйных дакументах таго часу называлася адміністрацыйна-гаспадарчым раяніра- ваннем. Гэтым як бы падкрэслівалася значэнне эка- намічных фактараў у стварэнні новай адміністрацыйна- тэрытарыяльнай сістэмы і яе роля ў гаспадарча-арганіза- тарскай дзейнасці дзяржаўных органаў.

Пасля дэталёвага вывучэння розных праектаў камісія па раяніраванню прыйпша да высновы аб неабходнасці падзелу тэрыторыі БССР на 10 акруг з такім разлікам, каб кожная акруга мела ў сярэднім 400—450 тыс. на- сельніцтва, а плошчу — 10—11 тыс. км2. Адміністрацый- нымі цэнтрамі акруг намячаліся быпыя губернскш і павя- товыя гарады.

Паколькі тэрыторыя рэспублікі быпа не- вялікай, пытанне аб арганізацыі абласцей адпадала.

Раёны планаваліся з насельніцтвам 25—50 тыс. чалавек і плошчай у 1000 км2. Пры такіх памерах аддаленасць ад раённага адміністрацыйнага цэнтра складала 20—25 км.

Цэнтрамі раёнаў станавіліся галоўным чынам мяс- тэчкІ, якІх у БССР было даволі многа. Кожны павет меў тры-чатыры такія мястэчкі, да якІх прыцягваліся бліжэй- шьш сёлы. У мястэчках жылі рамеснікі, тут наладжваліся кірмашы, функцыяніравалі базары, размяшчаліся ўстано- вы культуры. Камісія па раяніраванню запланавала пер- шапачаткова 103 раёны, па 7—12 раёнаў у кожнай ак- рузе.

Работа, распачатая камісіяй Дзяржплана, спалучалася з работай у паветах і валасцях, дзе ствараліся праекты дзялення на сельсаветы і раёны.

17 ліпеня 1924 г. 2-я сесія ЦВК БССР скасавала паве- ты і воласці і стварыла акругі і раёны. У прэамбуле закону ўказвалася, што гэты акт прымаецца «з мэтай боль- шай адпаведнасці адміністрацыйнага дзялення БССР эканамічным асаблівасцям раёнаў, а таксама для спраш- чэння, падзешаўлення і набліжэння да насельніцтва ca- вецкага апарату».

Закон, прыняты ЦВК БССР, пералічваў назвы акруг і раёнаў. Значыць, гэты акт не прадугледжваў канчатковае ўстанаўленне ўсіх звёнаў новай адміністрацыйнай сістэмы. Заставаліся яшчэ сельсаветы. Акрамя таго, маг- чымы бьші істотныя ўдакладненні тэрыторыі раёнаў, што дапускалася.

Пытанне аб нізавым звяне мясцовых органаў улады пакуль вырашалася ў самай агульнай форме. Гаварылася толькі аб тым, што раёны павінны быць падзелены на сельсаветы, указваліся два галоўныя крытэрыі, якімі не- абходна было пры гэтым кіравацца: радыус тэрыторыі сельсавета павінен быць роўны ў сярэднім пяці кіла- метрам, а колькасць насельніцтва — 2—4 тыс. чалавек. Адступленне ад гэтых нормаў дапускалася для маланасе- леных раёнаў. Там норма насельніцтва магла быць зніжана да 500 жыхароў.

Савет Народных Камісараў абавязаны быў забяспе- чыць заканчэнне ўсіх работ па адміністрацыйна- гаспадарчаму дзяленню да пачатку новага бюджэтнага года, г. зн. да 1 кастрычніка 1924 г. Да таго часу павінны былі быць «сканструяваны часовыя акруговыя і раённыя выканкомы і ўтвораны сельскія Саветы».

Сесія ЦВК даручыла Саўнаркому ў канчатковым npa~ екце адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення праду- гледзець магчымасць утварэння самастойных нацыяналь- ных адміністрацыйных адзінак у мясцовасцях з перава- жаючым рускім, польскш, яўрэйскім, латышскім, літоў- сьам і ўкраінскім насельніцтвам.

Яшчэ да канчатковага ўвядзення ў рэспубліцы новага адміністрацыйнага дзялення 2-я сесія ЦВК БССР за- цвердзіла «Палажэнне аб акруговых з\'ездах Саветаў і іх выканаўчых камітэтах», «Палажэнне аб раённых з\'ездах і іх ввіканаўчвіх камітэтах» і «Палажэнне аб сельскіх Саветах».

Канчаткова новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР ЦВК і CHK рэспублікі бьшо зацверджана 2 студзеня 1925 г. Пастанова давала пералік усіх акруг, раёнаў і сельсаветаў.

У выніку перабудовы была створана новая трохзвёна- вая сістэма мясцовых дзяржаўных органаў — акруга, pa- ён, сельскі Савет. Вяліьоя правы атрымалі раённыя выканкомы, былі значна пашыраны правы сельскІх Саветаў. Істотна скараціліся расходы на ўтрыманне мясцовага дзяржаўнага апарату.

Да раяніравання налічвалася 3505 адміністрацыйна- тэрытарыяльных адзінак: 15 паветаў, 218 валасцей і 3272 сельсаветы. У выніку перабудовы іх колькасць ска- рацілася больш чым удвая. Штат служачых зменшыўся з 7836 да 3786 чалавек, а фонд заработнай платы (нягле- дзячы на павышэнне акладаў работнікаў мясцовых саве- таў) скараціўся з 2 023 506 да 1 385 067 руб.

Заканадаўчае замацаванне сістэмы новых адміністра- цыйна-тэрытарыяльных адзінак не выключала ўдаклад- ненняў іх межаў. Больш таго, гэтыя ўдакладненні мерка- валіся, бо лічыліся непазбежнымі. Уся далейшая работа па ўдакладненню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзя- лення ЦВК і Саўнаркомам БССР ускладалася на Народны Камісарьшт унутраных спраў рэспублікі. Да 1 студзе- ня 1925 г. НКУС павінен быў прадставіць свае мерка- ванні аб тых зменах, якія неабходна было правесці па ўдакладненню межаў. У выніку было арганізавана 29 сельсаветаў, 7 скасавана, у 37 выпадках перанесены цэн- тры. Апрача таго, 109 сельскІх населеных пунктаў былі перададзены з адной акругі ўдругую, 113 — з раёна ў pa- ён і 537 — з сельсавета ў сельсавет.

Новае расшырэнне тэрыторыі БССР.

Далейшыя крокі наўпарадкаванню адміністрацыйна- тэрытарыяльнага дзялення [12]

скасаваў губерню. Астатнія тры паветы — Клінцоўскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі — увайпші ў састаў Бран- скай губерні.

Канчатковую мяжу паміж РСФСР і БССР павінна была вызначыць камісія з прадстаўнікоў зацікаўленых рэспублік пад старшынствам прадстаўніка ЦВК CCCP.

Далучаныя паветы захоўвалі ў аснове яшчэ старую сістэму адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Да пачатку рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў БССР сетка паветаў, валасцей і сельсаветаў Го- мельскай губерні прыкметна змянілася. Вялікае значэнне надавалася таму, каб павятовыя цэнтры маглі аказваць «дзейсны пралетарскі ўплыў» на сялянскія масы. Bbty ліквідаваны Мглінскі павет, а яго тэрыторыя перададзена Пачэпскаму і Клінцоўскаму паветам. Чавускі павет быў зліты з Магілёўскім і Горацкім, а тэрыторыя Быхаўскага павета падзелена паміж Магілёўскім, Рагачоўскім і Чэры- каўскім паветамі. У 1924 г. адбылося аб\'яднанне Чэрнікаўскага і Клімавіцкага паветаў.

Перабудова закранула не толькі паветы. Узбуйняліся воласці і сельсаветы. У 1923 г. у выніку ўзбуйнення коль- касць валасцей скарацілася з 157 да 85, а колькасць сель- саветаў — з 2923 да 2054.

Для невялікай Беларускай рэспублікі далучэнне двух новых паветаў, у тым ліку г. Гомеля, са значна развітой прамысловасцю азначала ўзмацненне яе эканамічнай базы і павышэнне ўдзельнай вагі ў маштабах Саюза.

ЦВК і CHK БССР у пастанове ад 30 снежня 1926 г. устанавілі прынцыпы ўвядзення нарматыўных актаў БССР у Рэчыцкім і Гомельскш паветах. Усе акты РСФСР, якія дзейнічалі на тэрыторыі пазначаных акруг, да 1 студзеня 1927 г. захоўвалі юрыдычную сілу. Законы БССР, прынятыя да 31 снежня 1926 r., уводзіліся ў новых акругах толькі на падставе асобай у кожным выпадку пастановы заканадаўчых органаў БССР. Законы РСФСР маглі быць адменены альбо спецыяльным актам, альбо ўступленнем у дзеянне закону БССР.

Трохзвёнавая сістэма мясцовых дзяржаўных органаў Беларусі — сельсавет, раён, акруга, створаная ў 1924 r., выпрабоўвалася практыкай кіравання. Высветліліся, на- прыклад, буйныя недахопы ў акруговым дзяленні. Акругі аказаліся дробнымі. Менавіта да гэтага вываду прыйшоў у красавіку 1927 г. YIII УсебеларускІ з\'езд Саветаў, які палічыў мэтазгодным у бліжэйшы час ліквідаваць Барысаўскую, Слуцкую, Калінінскую і Рэчыцкую акругі. Ураду рэспублікі даручалася адначасова скасаваць і не- калькі раёнаў, існаванне якіх быпо немэтазгодным з эка- намічнага, культурнага і адміністрацыйнага пункту гле- джання. Гарадскш Саветы ў цэнтрах акруг, якія ліквідаваліся, прапаноўвалася падпарадкаваць непасрэдна акруговым выканаўчым камітэтам. Узбуйненне акруг ма- тывавалася, па-першае, неабходнасцю ўзмацнення ролі раённага звяна і сельсаветаў; па-другое, патрэбнасцю спрашчэння і падзешаўлення дзяржаўнага апарату.

9 чэрвеня 1927 г. у выкананне рашэнняў VIII з\'езда Саветаў ЦВК і CHK БССР прынялі спецыяльную паста- нову аб скасаванні чатырох указаных акруг. У сувязі з гэтым значна расшырыпася тэрыторыя Мінскай, Полац- кай, Аршанскай, Бабруйскай, Магілёўскай, Гомельскай і Мазырскай акруг. Па сутнасці атрымалася новае акруго- вае дзяленне.

Сетка раёнаў засталася ў асноўным ранейшай. У Гомельскай акрузе, дзе раёны ўзніклі на базе валасцей, у выніку ўзбуйнення было скасавана восем раёнаў. Па ўсіх астатніх сямі акругах колькасць раёнаў зменшылася толькІ на дзевяць адзінак.

У канцы 1927 г. у Гомельскай акрузе была перагле- джана і сетка сельсаветаў. Ix колькасць зменшылася з 463 да 217.

Адным з зыходных пачаткаў, якІя ўлічваліся пры раяніраванні, быў нацыянальны прынцып. У пастанове 2-й сесіІ ЦВК БССР чацвёртага склікання

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 2. Удасканаленне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. Узбуйненне БССР:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -