§ 1. Агульны стан эканомікі і культуры
Да пачатку 1921 г. народная гаспадарка Беларускай CCP бьша амаль што зруйнавана. У ходзе вайны нямецкай і польскай акупацыяй знішчаны былі прамысловыя прад- прыемствы, разрабавана сельская гаспадарка, перасталі працаваць школы і іншыя культурна-асветніцкія ўстано- вы.
Зруйнаванню эканомікі ў значнай ступені садзейні- чала палітыка так званага «ваеннага камунізму», што пра- водзілася на савецкай частцы Беларусі, калі бьші нацыя- налізаваныя не толькі буйныя, але і дробныя прамысловыя прадпрыемствы, што вяло да безгаспадарчасці. Сельскую гаспадарку руйнавалі грабяжы розных харчатрадаў і харчразвёрстка, у выніку чаго пасяўныя плошчы ска- раціліся ў два разы.Разбуранымі былі грашова-крэдытная сістэма і ган- даль. Харчразвёрстка і забарона прыватнага гандлю пры- вялі да таго, што вытворца тавараў не быў зацікаўлены ў вырабе сваёй прадукцыі. Дзяржаўнага гандлю не было, дзейнічала сістэма адміністрацыйна-бюракратычнага раз- меркавання. ТакІ стан эканомікі прывёў да таго, што ў 1920—1921 гг. у Pacii і часткова ў Беларусі пачаўся голад. У такіх абставінах у Маскве ў сакавіку 1921 г. адбыўся Дзесяты з\'езд РКП(б), які прыняў пастанову аб пераходзе ад палітыкі ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі (нэп).
21 сакавіка 1921 г. быў выдадзены дэкрэт УЦВК «Аб замене харчовай і сыравіннай развёрсткі натуральным падаткам», затым былі выдадзены пастановы CHK БССР, паводле якіх сялянам дазвалялася свабодна распараджацца сваёй прадукцыяй пасля выканання абавязковай здачы харчпадатку, што стьшулявала развіццё сельскай гаспадаркі.
Важнае значэнне ў аднаўленні сельскай гаспадаркі, а разам з ёю і ўсёй эканомікі меў закон Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 верасня 1922 г. аб працоўным землекары- станні. Сялянам дазвалялася самім выбіраць формы зем- лекарыстання з правам выхаду на хутары, надзяленнем малазямельных і беззямельных сялян дадатковай зям- лёй.
У гарадах была дазволена прыватная прадпры- мальніцкая дзейнасць, адчыняліся прыватныя прадпры- емствы, ажывіўся прыватны гандаль. Усё гэта прывяло да таго, што пачаўся хуткі ўздым усіх галін эканомікі рэс- публікі. У канцы 1923 г. быў утвораны Вышэйшы савет народнай гаспадаркі БССР, які каардынаваў і накіроўваў развіццё народнай гаспадаркі. Да пачатку 1925 г. сельская гаспадарка і прамысловасць дасягнулі даваеннага ўзроўню. У 1925/26 гаспадарчым годзе валавая пра- дукцыя цэнзавай прамысловасці БССР перавысіла ўзро- вень 1913 г. на 28,5%. За аднаўленчы перыяд у цэнзавай прамысловасці было пабудавана 106 і перабудавана 97 фабрык і заводаў. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў 1925/26 гаспадарчым годзе перавысіла даваенны ўзровень на 12,2%, пасяўныя плошчы павялічыліся на 7,9%. ХуткІ рост эканомікі і дабрабыту асноўнай масы грамадзян працягваўся да канца 1928 г.
Правядзенне нэпа садзейнічала і развіццю беларускай культуры, адкрыліся новыя школы, тэхнікумы, БеларускІ дзяржаўны універсітэт і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1929 г. была ўтворана Акадэмія навук. Вялі- кая работа праводзілася па ліквідацыі непісьменнасці ся- род дарослага насельніцтва рэспублікі. У гэты ж час пра- водзіліся мерапрыемствы па стрымліванню русіфікацыі дзяржаўных устаноў і пераводу іх на беларускую мову. Згодна з Пастановай ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 г. «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыя- нальнай палітыкІ», усе дзяржаўныя ўстановы Беларускай CCP абавязаны бьші сваё справаводства перавесці на беларускую мову на працягу трох гадоў.
У перыяд нэпа бьші выпрацаваны новьш тэарэтычныя і практьганьш асновы спалучэння камандна-адміністра- цыйнай сістэмы з гаспадарчаразліковай, што давала маг- чымасць і дзяржаўным прадпрыемствам удзельнічаць у таварна-рыначных адносінах, праяўляць ініцьштыву ў правядзенні рэнтабельнай гаспадаркі. 3 ліквідацыяй нэпа сталі абмяжоўвацца гаспадарчаразліковыя адносіны і пе- раважаць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. Асабліва адмоўна гэта адбілася на сельскай гаспадарцы, дзе рэзка ўпала вытворчасць збожжа, мяса, малака і інтттых прадуктаў. У сувязі з гэтым у рэспубліцы была ўведзена карткавая сістэма размеркавання хлеба, цукру, масла, круп і інтттых прадуктаў харчавання. 3 кан- цом нэпа скончылася і беларусізацыя рэспублікі.
Еще по теме § 1. Агульны стан эканомікі і культуры:
- § 1. Агульны стан эканомікі БССР
- 5.1. Духовна культура як основа професійної культури юриста
- 81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
- Глава 9 ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА BA ЎМОВАХ ШМАТУКЛАДНАСЦІ ЭКАНОМІКІ I ЛІБЕРАЛІЗАЦЫІ IІА ІГГЫЧІIAI A РЭЖЫМУ (1921-1929)
- Глава 2. Анализ формирования делового кредо в системе организационной культуры и его внедрение в практику управления (на примере организационной культуры зарубежных компаний).
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- Сучасний стан ліквідності банківської системи України
- 1.1. Стан земельних відносин в Україні
- Сучасний стан соціально-економічного розвитку малих міст
- Сучасний стан соціально-економічного розвитку малих міст
- РОЗДІЛ 5.ЕВОЛЮЦІЯ ТА СУЧАСНИЙ СТАН КРЕДИТНИХ СИСТЕМ
- 1.2 Стан проблеми бухгалтерського обліку кредитів банку
- 2.1. Сучасний стан законодавства щодо охорони ґрунтів
- 1.1. Стан розробки проблеми та характеристика джерел дослідження
- Стан наукових робіт щодо теми дослідження
- 1.3 Сучасний стан рецидивної злочинності жінок в Україні