<<
>>

§ 1. Агульны стан эканомікі БССР

За гады новай эканамічнай палітыкі ў БССР бьші ад- ноўлены прамысловасць і сельская гаспадарка. У прамы- словасці значнае месца займалі дрэваапрацоўчая, гарбар- на-абутковая, будаўнічых матэрьшлаў, тэкстыльная і харчовая галіны.

Удзельная вага металаапрацоўчай, хімічнай, машынабудаўнічай і інтттых высокатэхнічных галін пра- мысловасці быпа нязначнай. Энергетычную базу прамы- словасці складалі маламагутныя электрастанцыі, якія працавалі на торфе або на прывазным паліве.

У снежні 1927 г. адбыўся XV з\'езд ВКП(б), які за- цвердзіў Дырэктывы па складанню першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі CCCP. Згодна з імі быў распрацаваны і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР (1928—1933), што быў зацверджаны K УсебеларускІм з\'ездам Саветаў у маі 1929 г. План прадугледжваў павелічэнне аб\'ёму прамыс- ловай вытворчасці за пяцігодку ў параўнанні з 1927/28 годам у 3,8 раза. За гады пяцігодкі ў рэспубліцы было пабудавана 78 буйных і 460 дробных прадпрыемстваў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і інтттых гарадах.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі па прамысловасці 6bty выкананы датэрмінова за 4 гады і 3 месяцы. У гэты ж час з-за вялікіх падаткаў ліквідаваліся прыватныя прамысловыя і гандлёвьш прад- прыемствы. Партыйныя дырэктывы былі накіраваны на канчатковую ліквідацыю прыватнага сектара ў прамысло- васці і гандлі. Bbty узяты курс на паскарэнне тэмпаў сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны і цэнтралізацыі кіраўніцтва прамысловасцю, у сувязі з чым некаторыя прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі бьші падпарад- каваны непасрэдна наркаматам CCCP.

Згодна з Пастановай ЦК ВКП(б) ад 5 снежня 1929 г. «О реорганизации управления промышленностью», CHK БССР 24 студзеня 1930 г. прыняў пастанову аб рэаргані- зацыі ВСНГ БССР, у сувязі з чым знізілася доля пра- мысловых прадпрыемстваў, падпарадкаваных ВСНГ БССР.

Затым 3 красавіка 1932 г. ЦВК і CHK БССР вьщалі пастанову «Аб рэарганізацыі Вышэйшага Савета Народнай ГаспадаркІ БССР», згодна з якой ВСНГ пера- ўтвараўся ў Народны Камісарыят лёгкай прамысловасці, а прадпрыемствы цяжкай прамысловасці ўваходзілі ў сістэму цяжкай прамысловасці СССР. Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці ўвайшлі ў сістэму Наркамлеса CCCP.

Ha пачатку 1932 г. XVlI канферэнцыя ВКП(б) зацвердзіла дырэктывы другога пяцігадовага плана раз- віцця народнай гаспадаркі CCCP (1933—1937), згодна з якім і быў распрацаваны план развіцця БССР у другой пяцігодцы. Галоўнай задачай пяцігодкі была канчатковая ліквідацыя капіталістьганых элементаў у эканоміцы, завяршэнне рэканструкцыі ўсёй народнай гаспадаркі, у тым ліку і завяршэнне калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

У сярэдзіне 20-х гадоў сельская гаспадарка на Беларусі перажывала значны ўздым. Былі павялічаны зямельныя надзелы сялян беднякоў, прадастаўлены крэдыты на набыццё сельскагаспадарчага інвентару і машын. Паспяховае правядзенне зямельнай, падатковай і крэдытнай палітыкі садзейнічала таму, што сяляне ўтваралі розныя кааператыўныя суполкі, якія не перашкаджалі весці самастойныя гаспадаркі. Калі ў 1925 г. усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі было ахоп- лена толькі 18,2% сялянскіх гаспадарак, то ў 1928 г. — 50%, а ў калгасах — каля 1%. Але, згодна з дырэктывамі XV з\'езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 r., пачалася масавая прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспа- дарак. У сялян адбіралі зямлю і прымушалі ўступаць у калгасы праз турэмнае зняволенне, падаткі, канфіскацыю маёмасці, а найбольш працавітых і заможных сялян аб\'яўлялі «кулакамі», у якіх адбіралася ўся маёмасць, a іх саміх разам з сем\'ямі высылалі ў Сібір ці інтттыя мясцовасці.

Для паскарэння тэмпаў калектывізацыі на падмогу мясцовым партыйным органам былі накіраваны так званыя дваццаціпяцітысячнікі з розных гарадоў Беларусі і Pacii. Толькі з аднаго завода «Чырвонае Сормава» ў БССР было накіравана 99 рабочых.

Прымусовая калектывізацыя прывяла да таго, што на Беларусі ў 1932—1933 гт. быў голад. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі змяніла карэнным чынам прававое і сацыяльнае становішча сялян. Яны перасталі быць уласнікамі сродкаў вытворчасці і прадуктаў сваёй працы, не мелі права выбіраць сабе іншае месца жыхарства, бо ім не выдаваліся пашпарты.

Функцыі дзяржаўных органаў па кіраванню калгасамі ў значнай ступені выконвалі машынна-трактарныя станцыі (MTC) і ўтвораньш ў 1933 г. пры іх палітаддзелы, якія дзейнічалі на правах райкомаў партыі.

Палітаддзелы пры MTC дзейнічалі камандна- загаднымі метадамі. Яны праводзілі «чысткі» ў калгасах, саўгасах і мясцовых органах савецкай улады, знішчалі любьш спробы дэмакратыі ў калгасах, пераўтвараючы іх у дзяржаўныя прадпрыемствы пад лозунгам «збліжэння вёскі з горадам».

Цяжьая страты сялянству нанеслі рэпрэсіі, якія пачаліся ў 1929—1931 гт. і доўжыліся ўсе наступныя гады. Няспынныя «чысткі» і рэпрэсіі дэзарганізавалі ўсю сельскагаспадарчую вытворчасць.

Пастановай CHK БССР і ЦК КП(б)Б ад 21 і 22 снеж- ня 1932 г. пяць раёнаў (Талачынскі, Горацкі, Кармянскі, Дубровенскі, Асвейскі) і 19 сельсаветаў за невыкананне дзяржаўнага задання былі змешчаны на «чорную» дошку. Завоз тавараў у гэтыя раёны быў спынены, наяўныя тавары з дзяржаўных і кааператыўных крамаў былі тэрмінова вывезены, калгасны гандаль забаронены, а ўсе падаткі і плацяжы спагнаны датэрмінова, у тым ліку і за кошт адабрання размеркаванага сярод калгаснікаў ураджаю па працаднях. Партыйныя, савецкія і калгасныя кіруючьш органы азначаных раёнаў падпадалі неад- кладнай чыстцы. Райвыканкомам бьшо нададзена права высяляць за межы рэспублікі сялянскія гаспадаркі, якія не выканалі дзяржаўныя заданні. Наркамфін БССР і яго мясцовыя органы атрымалі права накладаць на сялян падаткі ў індывідуальным парадку з такім разлікам, каб селянін не мог выканаць гэтых «індывідуальных за- данняў», што было падставай да арышту і зняволення ў лагерах Сібіры або інтттых паўночных мясцінах. Усе гэтыя метады прымусу прывялі да таго, што большасць сялянскіх гаспадарак у 1934 г. была калектывізавана. За поспехі ў калектывізацыі і індустрьшлізацыі Беларуская CCP 15 сакавіка 1935 г. пастановай Прэзідыума Цэнт- ральнага Выканаўчага Камітэта CCCP была ўзнагаро- джана ордэнам Леніна. Узнагароды атрымалі і кІруючыя работнікі ЦК КП(б)Б, ЦВК і Савета Народных Камі- сараў БССР.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 1. Агульны стан эканомікі БССР:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -