§ 2
Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з\'яўляецца «сацьшлі- стычнай дзяржавай дыктатуры пралетарьшту» (арт. 2), у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Каму- ністьганая партьш бальшавікоў.
Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны быпі выконваць дырэктывы і пастановы пар- тыйных з\'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Адбыпося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькІ камуністы, якія зацвярджаліся ў партый- ных камітэтах. Напрыклад, кІруючыя работнікі Беларускай CCP зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікІ і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акружнымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з\'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні — чэрвені 1930 r., у склад ЦК партыі бьші выбраны старшыня ЦВК БССР A. Р. Чарвякоў, старшыня CHK БССР М. М. Га- ладзед, а на X з\'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Taid парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 r., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.
Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай CCP, згодна з Канстытуцыяй 1927 r., абвяшчаўся Усебеларускі з\'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з\'ездамі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай CCP. Але фактычна як з\'езд, так і ЦВК павінны быпі выконваць дырэктывы вышэй- тттых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай CCP праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў.
Так, XV з\'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 r., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.Да выключнай кампетэнцыі усебеларускіх з\'ездаў Саветаў адносіліся: а) вызначэнне, дапаўненне і змя- ненне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, прынятых Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР у перыяд паміж усебеларускімі з\'ездамі Саветаў; б) змяненне меж рэспублікі; в) выбары ЦВК БССР; г) выбары прадстаў- нікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасці ЦВК CCCP.
Да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з\'езда Саве- таў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў пад- лягалі: агульнае кіраўніцтва ўсёй палітыкай і народнай гаспадаркай; устанаўленне адміністрацыйна-тэрытары- яльнага падзелу рэспублікі; устанаўленне, згодна з заканадаўствам СССР, плана ўсёй народнай гаспадаркі і яе асобных галін; вызначэнне, згодна з заканадаўствам CCCP, дзяржаўных і мясцовых падаткаў, збораў і непадатковых даходаў; заключэнне знешніх і ўнутраных пазык; зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР; аб\'яўленне агульнай і частковай амністыі, а таксама рэабілітацыя на тэрыторыі БССР асоб, асуджаных судамі БССР; адмена пастаноў акружных з\'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстытуцыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР.
Ha Усебеларускі з\'езд дэпутаты выбіраліся на гарад- cidx і акруговых з\'ездах Саветаў, з разліку адзін дэпутат ад 2 тыс. гарадскіх выбаршчыкаў і ад акруговых з\'ездаў — адзін дэпутат ад 10 тыс. жыхароў. Усебеларускі з\'езд павінен 6bty склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з\'езды не склікаліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з\'езд адбыўся ў лютым 1931 r., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.
Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непа- вагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з\'езды Саветаў. Так, Vl Усесаюзны з\'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 r., a VlI — толькі ў 1935 r., хаця па Канстытуцыі CCCP 1924 г.
з\'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).Усебеларускш з\'езды Саветаў склікаліся для выра- шэння і практьганага ажыццяўлення задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі з\'ездамі ВКП(б) і КП(б)Б, а таксама вышэйшымі органамі ўлады CCCP. Выконваючы дырэктывы ВКП(б), IX Усебеларускі з\'езд Саветаў, які адбыўся ў маі 1929 r., падсумаваў вынікі індустрыялізацыі рэспублікі, перабудовы сельскай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры Беларус- кай CCP.
Для дзейнасці Саветаў і іх выканкомаў мела важнае значэнне нарада, якая праводзілася ЦВК Саюза CCP у студзені 1930 r., на якой быў распрацаваны праект пастановы «Аб новых задачах Саветаў у сувязі з шырока разгорнутай калектывізацыяй на сяле». Гэты праект 25 студзеня 1930 г. зацвердзіў Прэзідыум ЦВК CCCP. У тым жа накірунку быпа прынята пастанова аб\'яднанага пленума ЦК і ЦКК ВКП(б) у снежні 1930 r., у якой гаварылася, што Саветы павінны кіраваць калгасным будаўніцтвам, прыцягваць да працы ў Саветах рабочых і сялян. Ідэі, запісаныя ў рэзалюцыі Пленума, былі пакла- дзены ў аснову пастаноў VI Усесаюзнага з\'езда Саветаў, які адбыўся ў сакавіку 1931 г.
Усебеларускія з\'езды Саветаў выбіралі сваіх Прад- стаўнікоў у Савет Нацыянальнасцей Цэнтральнага Вы- канаўчага Камітэта CCCP і дэпутатаў на ўсесаюзныя з\'езды Саветаў з разліку адзін дэпутат на 125 тыс. жыхароў. X з\'езд Саветаў БССР выбраў пяць прад- стаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР, дэлегацыю на Vl Усесаюзны з\'езд Саветаў у складзе 65 чалавек з рашаючым голасам і шэсць чалавек з дарадчым. Усебеларускія з\'езды Саветаў выбіралі Цэнт- ральны Выканаўчы Камітэт Беларускай CCP. Колькасць членаў ЦВК вызначалася з\'ездам Саветаў кожны раз па- рознаму. Так, VlII з\'езд у 1927 г. выбраў 230 членаў ЦВК і 74 кандыдаты, K з\'езд у 1929 г. — 254 члены і 88 кандыдатаў, X з\'езд у 1931 г. — 288 членаў, кандьщаты не выбіраліся, XI з\'езд у 1935 г. — 215 членаў. Ha XlI з\'ездзе ЦВК не выбіраўся, працягваў дзейнічаць ЦВК, выбраны на XI з\'ездзе Саветаў БССР.
XII Усебеларускі (надзвычайны) з\'езд Саветаў меў дзве cecii: першая праходзіла з 20 па 23 лістапада 1936 r., на якой абмяркоўваўся праект Канстытуцыі CCCP і быпі выбраны 63 дэлегаты на VlII Усесаюзны з\'езд Саветаў (надзвычайны), які прыняў 5 снежня 1936 г. Кансты- туцыю СССР; другая — з 15 па 9 лютага 1937 r., на якой бала ўхвалена Канстытуцыя БССР.
Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з\'ездаў Саветаў, накіроўвалася з\'ездамі Камуні- стычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з\'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з\'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камі- сараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі. Cecii ЦВК склікаліся Прэзідыумам ЦВК, як правіла, адзін раз на месяц, але ў Канстытуцыі БССР 1927 г. гэты тэрмін не вызначаўся, а дзейнічала норма права, запісаная ў дапаўненнях да Канстытуцыі, прынятых II Усебеларускім з\'ездам Саветаў у 1920 г.
Асноўную арганізацыйную працу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконваў Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторьш камісіі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек. Прэзідыум ЦВК БССР у перьщд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчьш, распарадчьш і кантрольным органам улады. Ён меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розньк пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцгва ў рэспубліцы, склікаць і забяспечваць правядзенне з\'езда Саветаў і сесій ЦВК БССР.
Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня CHK, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза CCP: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па ншяхах зносін, пошты і тэлеграфа.
Колькасць асоб у складзе CHK у 30-я гады не перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных CCCP з правам рашаючага голасу. Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза CCP. Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады CCCP, што і бьшо замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі CCCP 1924 г. Яшчэ менш правоў пакідала рэспублікам Канстытуцьш CCCP 1936 r., бо рэспублікі пазбаўляліся нават права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.Савет Народных Камісараў Беларускай CCP дзейнічаў калегіяльна і прымаў адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распа- раджэнні, якія затым падлягалі зацвярджэнню на чарговых пасяджэннях CHK. Распараджэнні народных камісараў маглі быць скасаваны Цэнтральным Выка- наўчым Камітэтам, яго Прэзідыумам і CHK БССР, а распараджэнні аб\'яднаных народных камісарыятаў — яшчэ і аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза CCP.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай CCP мелі трохзвёнавую сістэму, якая адпавядала адміні- страцыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, замаца- ванаму Канстытуцьшй БССР 1927 г. Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мін- скую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з\'яўляліся мястэчкі і сельсаветы. Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруговы ці адпаведны раённы з\'езд Саветаў рабочых, сялянсьах і чырвонаармейсьах дэпутатаў. Ix выканаўчымі органамі быпі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якш ў перыяд паміж з\'ездамі Саветаў выконвалі вышэўшую ўпаду на адпаведнай тэрыторыі. Акруговьш і раённыя выканаўчьш камітэты для ьараў- ніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў утваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перьшд паміж пасяджэннямі выка- наўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.
У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабо- чых, сялянскіх і чырвонаармейсьах дэпутатаў, яьая для вырашэння бягучых спраў выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.
Нормы прадстаўніцтва на акруговьш і раённыя з\'езды Саветаў, а таксама ў гарадскш, местачковыя і сельскія Саветы рэгламентаваліся Канстытуцыяй, але маглі змяняцца Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР.
Галоўнай задачай усіх мясцовых органаў дзяржаўнай улады быпо ажыццяўленне пастаноў вышэйшых пар- тыйных і савецьах органаў улады, вырашэнне пытанняў мясцовага значэння і правядзенне неабходных мера- прыемстваў па ьараўніцтву і кантролю за гаспадарчым, адміністрацыйным і культурным будаўніцтвам на пад- парадкаванай тэрыторыі, забеспячэнне парадку і за- коннасці. Але калі законнасць парушалася пастановамі і дырэктывамі вышэйшых органаў, то і мясцовыя органы ўдзельнічалі ў яе парушэнні.