§ 5. Падзел паўнамоцгваў Саюза і саюзных рэспублік
Само па сабе зразумела, што саюзная ўлада з улікам унутраных і знешніх абставін, характару і аб\'ёму сфер кіравання павінна была ўзяць на сябе кіраўніцтва най- больш важнымі для федэрацыі напрамкамі дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
Гэта ў сваю чаргу запатрабавала, з аднаго боку, размежавання аб\'ектаў праватворчай дзей- насці, а з другога боку — стварэння на двух узроўнях сістэмы органаў улады і кіравання з адпаведнымі паўнамоцтвамі. Разам з тым трэба быпо выдзеліць такса- ма і сферы, якія могуць быць адначасова аб\'ектам сумес- нага кіравання Саюза і рэспублік. Пэўны вопыт у савец- кай улады наконт гэтага ўжо быў. Ён знайшоў замаца- ванне ў Пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г. аб ваенна- палітычным саюзе рэспублік, а таксама ў дагаворах РСФСР з абвешчанымі нацыянальнымі рэспублікамі ў 1920-1922 гг.Прынцыповыя пытанні федэратыўнай будовы быпі вырашаны ў Дагаворы аб утварэнні Саюза Савецкіх Ca- цыялістычных Рэспублік, прынятым I з\'ездам Саветаў Саюза CCP 30 снежня 1922 r., а затым замацаваны з улікам паправак і дапаўненняў у першай Канстытуцыі Саюза CCP (арт. 1).
Выключнай прэрагатывай CCCP быпо прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных адносінах; змяненне знешніх граніц Саюза, а таксама ўрэгуляванне пытанняў аб змя- ненні граніц паміж саюзнымі рэспублікамі; заключэнне дагавораў аб прыёме ў састаў Саюза новых рэспублік; аб\'яўленне вайны і заключэнне міру; заключэнне знешніх дзяржаўных пазык; ратыфікацыя міжнароднвіх дагавораў; ьараўніцтва замежным гандлем і ўстанаўленне сістэм унутранага гандлю; ьараўніцтва транспартам і паштова-тэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту CCCP; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашо- вай і крэдытнай сістэмы, а таксама сістэмы агульнасаюз- ных, рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў; устанаўленне права агульнай амністыі; устанаўленне сістэмы мер і ва- гаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.
Да кампетэнцыі Саюза, што асабліва важна падкрэсліць, адносілася права ўста- наўлення асноў і агульнага плана ўсёй народнай гаспа- даркі Саюза, вызначэнне галін прамысловасці і асобных прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць агульнасаюз- нае значэнне, устанаўленне агульных пачаткаў зем- леўпарадкавання і землекарыстання, карыстанне нетрамі, лясамі і водамі.Паўнамоцтвы саюзных рэспублік знаходзілі адлюс- траванне ў іх праве на ўдзел у законатворчасці і ў кіраванні саюзнымі справамі. Канстытуцыя прадуглед- жвала, што ЦВК CCCP складаецца з дзвюх палат: Саюз- нага Савета і Савета Нацыянальнасцей. Саюзны Савет выбіраўся з\'ездам Саветаў CCCP з прадстаўнікоў саюз- ных рэспублік прапарцыянальна іх насельніцтву ў саставе 414 чалавек. Савет Нацыянальнасцей утвараўся з прад- стаўнікоў саюзных і аўтаномных рэспублік (па пяць чалавек), прадстаўнікоў аўтаномных абласцей РСФСР — па аднаму чалавеку. Састаў Савета Нацыянальнасцей за- цвярджаўся з\'ездам Саветаў CCCP.
Законапраекты, разгледжаньш ЦВК CCCP, ат- рымлівалі сілу закона пры ўмове прыняцця і як Саюзным Саветам, так і Саветам Нацыянальнасцей. Рознагалоссі, якія ўзнікалі, павінны былі вырашацца на сумесным па- сяджэнні палат, а пры адсутнасці згоды — на з\'ездзе Ca- ветаў СССР. I яшчэ адна асаблівасць. ЦВК CCCP выбіраў па колькасці саюзных рэспублік чатырох сваіх старшынь.
У Канстытуцыі CCCP 1924 г. заяўлялася аб абмежа- ванні суверэнітэту саюзных рэспублік толькІ ў межах, указаных у Канстытуцыі, і толькІ па прадметах, аднесе- ных да кампетэнцыі Саюза. Па-за гэтымі абмежаваннямі кожная саюзная рэспубліка ажыццяўляла сваю дзяр- жаўную ўпаду самастойна. Такім чынам, большая частка паўнамоцтваў належала саюзным органам.
Знешнім выражэннем суверэнітэту рэспублікі лічы- лася права свабоднага выхаду з CCCP. Ha справе гэта права мела чыста дэкаратыўныя функцыі. Выхад з CCCP мог разглядацца як контррэвалюцыйная акцыя, і сама распрацоўка прававой працэдуры рэалізацыі гэтага права азначала б нявер\'е ў трываласць Савецкага Саюза і г.
д.Для непасрэднага кіраўніцтва асобнымі галінамі дзяржаўнага кіравання Канстытуцыя CCCP прадуглед- жвала ўтварэнне 10 народных камісарыятаў, якія пад- раздзяляліся на агульнасаюзныя і аб\'яднаныя (саюзна- рэспубліканскія).
Канстытуцыя змяшчала вычарпальны пералік службо- вых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камі- сараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некато- рых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскІх урадах. Такое права мелі наркаматы па замежных справах, ваен- ных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
Канстытуцыяй CCCP вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік: старшыня, намеснік, Юнаркомаў. 3 11 ведамстваўрэспублікчатыры наркаматы (харчавання, фінансаў, працы, рабоча-сялян- скай інспекцыі і Вышэйшы Савет народнай гаспадаркІ) непасрэдна падпарадкоўваліся цэнтральным выканаўчым камітэтам і саўнаркомам рэспублік і кІраваліся ў сваёй дзейнасці таксама распараджэннямі адпаведных народных камісараў CCCP.
Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамад- зянскай вайны гэтыя органы былі рэарганізаваны. У па- чатку 1922 г. (Дэкрэт УЦВК ад 6 лютага 1922 г.) Усе- расійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і злачынствамі па пасадзе была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутра- ных спраў было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пад старшынствам Народнага камісара або прызначанага ўрадам яго намесніка. Такая рэарганізацыя адбьшася і ў інтттых рэспубліках, у тым ліку і ў БССР.
Згодна з Канстытуцыяй CCCP 1924 г. (арт. 61), з мэ- тай барацьбы з палітьганай і эканамічнай контррэвалю- цыяй, шпіянажам і бандытызмам пры Савеце Народных Камісараў CCCP стваралася Аб\'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). Старшыня ўпраўлення ўваходзіў у састаў саюзнага ўрада з правам дарадчага го- ласу. У саюзных рэспубліках засноўваліся дзяржаўныя палітычныя ўпраўленні, якія ўзначальвалі ўпаўнаважаныя АДГТУ. Яны дзейнічалі на аснове «спецыяльных пала- жэнняў».
Еще по теме § 5. Падзел паўнамоцгваў Саюза і саюзных рэспублік:
- § 2. Барацьба дзвюх пльшяў: аўганамізацыя iiaiu>iaiia u>iii>i\\ рэспублік ці раўнапраўе?
- 45. Таргавіцкая канфедэрацыя. 2-гі падзел РП.
- 46. Паустанне 1794. 3-і падзел РП. Прычына распада РП.
- Глава 8 ССРБ - ДЦНА 3 3ACHABAfI Ь HIЦ САЮЗА CCP
- 43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.
- § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
- 82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
- § 8. БССР — адна з заснавальніц Аріанізацыі Аб\'яшанмх I Іацый
- § 4. Увадзенне ў дзеянне першай саюзнай Канстытуцыі
- § 2. Дзейнасць урада Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- § 3. Абвяшчэнне CCCP
- 65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
- § 4. Развіццё федэратыўньгс адносін. Узмацненне цэнтралісцкага нача гку