<<
>>

§ 4. Развіццё федэратыўньгс адносін. Узмацненне цэнтралісцкага нача гку

У Канстытуцыю CCCP час ад часу ўносіліся дапаў- ненні і папраўкі, якія, аднак, не закраналі глыбінныя ac- новы дзяржаўнай будовы. Яны выклікаліся тым, што канстытуцыйнае замацаванне атрымалі пытанні, якія да- тычьшіся арганізацыі галіновага кіравання.

Паколькі аб\'ект кіравання мяняўся, то даводзілася ўносіць змя- ненні і ў Канстытуцыю. Ужо ГѴ з\'езд Саветаў Саюза CCP (красавік 1927 г.) пераўтварыў Народны Камісарыят замежнага ганддю ў Наркамат замежнага і ўнутранага гандлю. Членам Саўнаркома стаў кіраўнік цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. Адначасова са спісу членаў CHK быў выключаны Нарком харчавання.

У сувязі з масавай калектывізацыяй, якая пачалася ў 1929 r., ЦВК CCCP заснаваў аб\'яднаны саюзна-рэспуб- ліканскі Наркамат земляробства. Стварэнне камісарыята тлумачылася неабходнасцю ўнясення «адзінства ў пла- наванне і ьараўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю ў маштабе CCCP і сканцэнтравання ў адзіным цэнтры непасрэднага кіравання буйнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі». Як бачна, патрабавалася ўзмацніць цэнтралізацыю ў ьараўніцтве сельскай гаспадаркай.

3 сакавіка 1931 г. Старшыня CHK CCCP пачаў на- зывацца Старшынёй Савета Народных Камісараў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Савета Працы і Абароны.

У наступныя гады арт. 37 Канстытуцыі яшчэ больш часта пераглядаецца. У чэрвені 1933 г. функцыі Народ- нага Камісарьшта працы перадаюцца Усесаюзнаму Цэнтральнаму Савету Прафесійных Саюзаў (УЦСПС). Адбвіўся падзел Наркамата замежнага і ўнутранага гандлю на два самастойныя наркаматы. 3 Наркамата ншяхоў зносін адгалінаваўся агульнасаюзны Наркамат воднага транспарту.

Скасоўваецца Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцвіі CCCP і адпаведныя камісарьшты ў саюзных рэспубліках з іх мясцовымі органамі, якія «сыгралі сваю станоўчую ролю» (люты 1934 r.). Узамен ствараецца

Камісія савецкага кантролю пры CHK CCCP, якая мела сваіх прадстаўнікоў у саюзных рэспубліках, краях і абласцях.

Для ўзмацнення аператыўна-кіраўніцкіх кантактаў цэнтральнага ўрада з урадамі саюзных рэспублік засноў- ваецца інстытут прадстаўнікоў саюзных рэспублік з правам дарадчага голасу пры ўрадзе Саюза CCP. Прад- стаўнікі рэспублік удзельнічалі ў пасяджэннях Саўнар- кома CCCP, Савета Працы і Абароны, Камісіі Выка- нання пры CHK CCCP.

У лютым 1935 г. VII з\'езд Саветаў CCCP унёс многія новыя змяненні і дапаўненні ў Асноўны Закон. У спісе членаў саюзнага CHK лічыпіся народныя камісары па ваенных справах, унутраных спраў, цяжкай прамысло- васці, лёгкай прамысловасці, лясной прамысловасці, харчовай прамысловасці, унутранага гандлю, збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў, воднага транспарту, сувязі. Адбьшіся адпаведньш змяненні ў канстытуцыях саюзных рэспублік.

У выключным падпарадкаванні Саюза CCP наліч- валася 12 наркаматаў, з іх у саюзна-рэспубліканскіх чатыры: земляробства, унутраных спраў, гандлю, фінансаў. Пры кожным наркамаце ствараўся савет з удзелам прад- стаўнікоў мясцовых органаў і прадпрыемстваў. Цікавая «дэталь»: у РСФСР не было свайго Наркамата ўнутраных спраў. Яго замяняў апарат Упаўнаважанага Наркамата ўнутраных спраў CCCP.

Ввінікам рэканструкцыі народнай гаспадаркі, якая пачалася ў CCCP у канцы 20-х гадоў, былі глыбокія змены ў палітьганым становішчы ў краіне, у кіраўніцкай дзейнасці, у якой узмацняўся цэнтралісцкі пачатак.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 4. Развіццё федэратыўньгс адносін. Узмацненне цэнтралісцкага нача гку:

  1. 90. Развіццё права РБ у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.
  2. 5.1. Организация государственного финансового контроля в США и Канаде Главное контрольное управление (ГКУ) США - орган Конгресса США, оказывающий помощь Конгрессу в его законодательной и контрольной деятельности
  3. 64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
  4. В настоящей главе рассматриваются фьючерсные контракты на акцию, фондовый индекс и валюту. В отличие от товарных фьючер­сов данные фьючерсные контракты получили распространение отно­сительно недавно. Например, торговля контрактамина валюту нача­лась в 1972 г., фондовые индексы - в 1982 г.
  5. 1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
  6. 30. Грамадзянскае права ВКЛ
  7. 6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI
  8. 5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.
  9. 20.2. Субъекты несостоятельности
  10. § 1. Агульны стан эканомікі БССР
  11. 32. Брачно-сямейнае права Беларусі. Сацыяльнае палажэнне жанчын.
  12. § 2. Дзейнасць урада Літоўска-Беларускай Рэспублікі
  13. 82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
  14. 79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.
  15. 80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я г. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства
  16. 3.Поняття, структура та джерела підприємницького права.
- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бухгалтерский учет - Военное право - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая техника - Юридические лица -