32. Брачно-сямейнае права Беларусі. Сацыяльнае палажэнне жанчын.
Па Статуце 1588 г. сямейнае права рэгулявала і замацоўвала асабістыя і маёмасныя адносіны, што вынікалі са шлюбу, сваяцтва, апякунства, усынаўлення і інш. Галоўную ўвагу закон засяроджваў на маёмасных адносінах у сям\'і і на пытаннях права на спадчыну.
Таму асноўнай часткай шлюбнага пагаднення для феадалаў і іншых груп заможнага насельніцтва станавіўся маёмасны дагавор. Шлюбнае пагадненне мела некалькі этапаў: сватанне, агледзіны, заручыны, вянчанне і вяселле. Прававыя вынікі наступалі толькі пасля заручын. У шлюб маглі ўступіць асобы, якія дасягнулі пэўнага ўзросту (дзяўчаты - 13, юнакі - 18 гадоў), не былі ў другім шлюбе і ў блізкім сваяцтве паміж сабой.З распаусюджаннем хрысціянства уводзілася і патрабаванне царкоунага вяшчання. Шлюб повінен быу адбывацца са згоды бацькоу маладых або іх блізкіх, а таксама жаніха і нявесты. Муж быу галавой сям’і. Былі прызнаны правы маемасных адносін жанчыны, а таксама правы яе адносна здзяйсненні яе павіннасцей як гаспадыні у доме, а не як рабыні ці служанкі мужа. За крымінальныя справы супраць жанчын выплаты спагняліся у двайеым памеры. Жанчыны былі пазбаулены палітычных правоу: не мелі права выбірацца у дэпутаты на сойме і удзльнічаць у павятовых сойміках, не моглі быць суддзямі і не маглі займаць вышэйшых пасад. Маёмасныя адносіны залежалі ад таго, хто і якую маёмасць уносіў у сям\'ю пры ўступленні ў шлюб. Калі муж прыходзіў у дом жонкі, то яго правы распараджацца маёмасцю былі абмежаваныя, але і ў гэтым выпадку ён лічыўся гаспадаром. Дзеці, у тым ліку і дарослыя, падпарадкоўваліся бацькам, і іх маёмасныя правы пры жыцці бацькоў былі абмежаваныя. Бацькі маглі па сваёй волі выдзеліць дзецям частку маёмасці, але дзеці самі не маглі прыму-сіць бацькоў зрабіць гэта.
Паводле вучэння царквы шлюб спыняўся толькі пасля смерці мужа ці жонкі. Але ў XVI ст. на Беларусі праваслаўныя маглі скасаваць шлюб як са згоды царквы, так і без яе. Дастаткова было заявіць перад свецкім ці духоўным судом або службовай асобай мясцовай адміністрацыі аб узаемным жаданні скасаваць шлюб. Мяшчане рабілі запіс аб скасаванні шлюбу ў гарадскім магістраце. Скасаванне шлюбу паміж сялянамі ажыццяўлялася царквой, ураднікам мясцовай адміністрацыі ці феадалам.
3 сямейным і цывільным правам было непарыўна звязана права апякунскае. Яму ў Статуце прысвечана 15 артыкулаў. Закон вызначаў падставы для апекі, правы і абавязкі апекуноў, падрабязна рэгламентаваў іншыя пытанні, звязаныя з гэтым прававым інстытутам