§ 5. Канстыгуцый CCCP 1936 г. і Кансгыгуцый Беларускай CCP 1937 г.
Развіццё прамысловасці і тэхнікі выклікала неабход- насць агульнага павышэння адукацыі і культуры, што ў сваю чаргу павышала самасвядомасць народа. Але гэта не адпавядала інтарэсам камуністычных правадыроў, якія ў канцы 20-х — на пачатку 30-х гадоў разгортваюць барацьбу з дэмакратычнымі плынямі і памкненнямі.
Пачынаюцца «чысткі», арышты, фальсіфікацыя крымінальных спраў, асабліва супраць «нацыянальных дэмакратаў», «кулакоў», «ворагаў» народа. Хуткімі тэмпамі ітттла бюракратызацыя дзяржаўнага апарату. Ha кіруючыя пасады прызначаліся беспрынцыповыя і малаадукаваныя чыноўнікі, якія бяз- думна выконвалі любыя, самыя бесчалавечныя загады партыйных начальнікаў. Усё гэта прыкрывалася лозун- гамі «дыктатуры пралетарыяту», дэмакратычнага цэн- тралізму і пабудовы сацыялізму. Каб надаць тэрарыстыч- ным рэпрэсіям супраць народа нейкую бачнасць дэма- кратыі, ЦК ВКП(б) прапанаваў ѴП Усесаюзнаму з\'езду Саветаў, які сабраўся на пачатку 1935 r., унесці змены ў Канстытуцыю. Ha гэтым жа з\'ездзе была ўтворана канстытуцыйная камісія, якая падрыхтавала праект новай Канстытуцыі СССР. У сярэдзіне 1936 г. Пленум ЦК ВКП(б) і Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта CCCP адобрьші гэты праект. У канцы лістапада 1936 г. адбыўся VIII Надзвычайны з\'езд Саветаў CCCP, на якш з дакладам аб праекце Канстытуцыі выступіў Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) I. Сталін. Усе 146 артыкулаў Канстытуцыі былі без усяляьах спрэчак аднагалосна адобраны. Дзень прыняцця Канстытуцыі — 5 снежня — VIII з\'езд Саветаў абвясціў усенародным святам.У лістападзе 1936 г. быў скліканы XII Надзвычайны з\'езд Саветаў БССР, які з 20 па 23 лістапада абмяркоўваў праект Канстытуцыі CCCP, і была вылучана камісія па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі БССР. Затым быў зроблены перапынак у рабоце XII Надзвычайнага з\'езда БССР. Ён аднавіў сваю работу 15 лютага 1937 r., а 19 лю- тага ўхваліў Канстытуцыю БССР.
Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCP і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвяр- джалася ўсеўладдзе камуністычных партыйных кіруючвіх органаў, яьая дзейнічалі ў выніку «заваёвы дыктатуры пралетарыяту». Абвяшчалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. Але далей гаварылася, што ўсе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця адносяцца да кампетэнцыі вышэйшых органаў Саюза CCP.3 прыняццем Канстытуцыі CCCP 1936 г. яшчэ больш былі абмежаваны правы саюзных рэспублік і праведзена болыд жорсткая цэнтралізацыя ўсяго дзяржаўнага апарату. Нават выданне законаў аб судовым ладзе і судаводстве, а таксама прыняцце крымінальнага і цывільнага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі CCCP.
Канстытуцыяй БССР 1937 г. рэгламентаваўся адмі- ністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на акругі: Лепельскую ў складзе чатырох раёнаў; Мазырскую — дзевяці раёнаў; Полацкую — пяці раёнаў; Слуцкую — шасці раёнаў. Астатнія 66 раёнаў і гарады Мінск, Віцебск, Гомель і Магілёў быпі падпарадкаваны непасрэдна Савету Народных Камісараў.
Канстытуцыя Беларускай CCP 1937 г. складалася з 11 раздзелаў: 1) грамадскІ лад; 2) дзяржаўны лад; 3) вышэй- шьш органы дзяржаўнай улады БССР; 4) органы дзяр- жаўнага кіравання БССР; 5) мясцовыя органы дзяр- жаўнай улады; 6) бюджэт БССР; 7) суд і пракуратура; 8) асноўныя правы і абавязкІ грамадзян; 9) выбарчая сістэма; 10) герб, сцяг, сталіца; 11) парадак змянення Канстытуцыі. Усяго ў Канстытуцыі бьшо 122 артыкулы.
Па сваёй структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распра- цоўцы Канстытуцыя БССР бьша больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй быпа зроблена спроба адыходу ад прынцыпу «ўся ўлада Саветам» і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчая ўлада належала Вярхоўнаму Савету Беларускай CCP, а ў перыяд паміж яго сесіямі Прэзі- дыуму Вярхоўнага Савета БССР, якія ўтвараліся замест Усебеларускага з\'езда Саветаў, яго Цэнтральнага Выка- наўчага Камітэта і Прэзідыума ЦВК БССР, якія існавалі раней.
Выканаўчая ўлада канцэнтравалася ў Савеце Ha- родных Камісараў БССР, які з\'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам — урадам БССР. Ён складаўся са старшыні ўрада, яго намеснікаў, старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі, 14 народных камісараў, 10 з якіх адносіліся да саюзна-рэспубліканскІх народных камісарьштаў і чатыры — да рэспубліканскІх, а таксама
членамі ўрада лічыліся: упаўнаважаны Камітэта на- рыхтовак CCCP, начальнік упраўлення па справах мастацтваў, упаўнаважаныя агульнасаюзных народных камісарыятаў.
Новымі ў Канстытуцыі былі раздзелы аб бюджэце рэспублікі і аб судзе і пракуратуры. Прадугледжвалася, што дзяржаўны бюджэт павінен складацца Саветам Народных Камісараў і зацвярджацца Вярхоўным Саветам БССР. Але на самай справе бюджэт рэспублікі па асноўных паказчыках рыхтаваўся ў Маскве ў Народным Камісарыяце фінансаў CCCP, а ў рэспубліцы маглі самастойна выкарыстоўваць толькі нязначную частку даходаў.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў значнай ступені былі перабудаваны. Ліквідаваліся акруговьш і раённыя з\'езды Саветаў і ўтвараліся Саветы ў акругах, раёнах, гарадах, сёлах, мястэчках, вёсках, пасёлках. Замест Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейсьах дэпутатаў яны пачалі называцца Саветамі дэпутатаў працоўных. У 1938 г. у сістэму мясцовых органаў былі ўнесены змены: ліквідаванві акругі і ўтвораны пяць абласцей — Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёў- ская і Палеская з абласным цэнтрам у Мазыры, затым былі выбраны абласныя Саветы.
Карэнныя змены былі ўнесены ў выбарчую сістэму. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных — Вярхоўны Савет БССР, акруго- выя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельсьая і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Але права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоў- валася толькі за камуністычнымі партыйнымі аргані- зацыямі. Хаця ў Канстытуцыі было замацавана такое права і за прафсаюзамі, кааператывамі, арганізацыямі моладзі і культурнымі таварыствамі, але гэтыя арганіза- цыі вьшучалі сваіх кандвідатаў толвкі па даручэнню камуністьганых камітэтаў.
Удзельнічаць у такіх выбарах быпі абавязаны ўсе паўналетнія грамадзяне, бо адсут- насць выбаршчыка магла разглядацца як сабатаж выбараў, што ў перыяд сталінскага тэрору пагражала вельмі цяжкімі рэпрэсіямі. Таму ў той час у выбарах, як правіла, удзельнічала 99,9% усіх выбаршчыкаў, і ўсе яны галасавалі толькі за аднаго кандыдата, бо іншых не быпо. Па кожнай выбарчай акрузе выпучаўся толькі адзін кандьщат. Таму гэтьш новаўвядзенні па сутнасці нічога не мянялі і праводзіліся з мэтаю прапаганды, што нібыта пашырыпіся дэмакратычныя правы народа ў перыяд пабудовы асноў сацыялізму.У Канстытуцыі абвяшчаліся свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час разгарнуліся масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без усялякай віны з іх боку.
Еще по теме § 5. Канстыгуцый CCCP 1936 г. і Кансгыгуцый Беларускай CCP 1937 г.:
- § 3. Канстытуцыя Беларускай CCP 1927 г.
- КОНСТИТУЦИЯ CCCP 1936 г.
- § 2. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай CCP [29]
- Основные положения Конституции СССР 1936 г. Конституция РСФСР 1937 г.
- 73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- 6.4. Государственные и советские органы БССР по Конституции 1937 г.
- § 3. Абвяшчэнне CCCP
- НАЦИОНАЛЬНО-ГОСУДАРСТВЕННОЕ УСТРОЙСТВО CCCP B 1920-1940 гг.
- КОНСТИТУЦИЯ CCCP 1924 г.
- КОНСТИТУЦИЯ CCCP 1977 r.
- Раздел IX Советская избирательная система (1918-1936 гг.)
- Конституция СССР 1936 года.
- 52. КОНСТИТУЦИЯ СССР 1936 Г.
- Глава 8 ССРБ - ДЦНА 3 3ACHABAfI Ь HIЦ САЮЗА CCP
- Конституція (Основний Закон) Української Радянської Соціалістичної Республіки (1937 р.)
- 60. Конституция СССР 1936 г. : структура и особенности.
- § 1. Утварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі