<<
>>

§ 3. Абвяшчэнне CCCP

Асновай арганізацыйнай дзейнасці да абвяшчэння Саюза CCP з\'явілася Пастанова Пленума ЦК РКП(б), прынятая 6 кастрьганіка 1922 г. Пленум, вывучыўшы матэ- рьшлы камісіі, якая займалася распрацоўкай пытанняў далейшага развіцця федэрацыі, і улічвіўшві заўвагі Леніна, сфармуляваў асноўныя пачаткі пабудовы саюзнай дзяржавы: раўнапраўе суб\'ектаў, добраахвотнасць уступ- лення і ввіхаду з саюза, самастойная (асобная ад РСФСР) структура органаў улады і кіравання справамі федэрацыі; падраздзяленне сфер і аб\'ектаў кіравання на агульна- саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.

ЦК РКП(б) CTBapbty спецыяльную камісію для pac- працоўкі праектаў дакументаў з мэтай афармлення CCCP. 30 лістапада 1922 г. Палітбюро зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». 18 снежня пленум ЦК РКП(б) разгледзеў пытанне аб парадку работы Устаноўчага з\'езда Саветаў рэспублік і аб дакументах, якія павінны быпі быць ім прыняты. Адначасова пленум вызначыў спецыяльную камісію «для кІраўніцтва работай саюзнага з\'езда і для канчатковай выпрацоўкІ маючага быць прапанаваным з\'езду тэксту Дагавора і Дэкларацыі».

Юрыдьганае афармленне ўтварэння CCCP атрымала замацаванне ў шэрагу дакументаў, прынятых органамі ўлады савецкІх рэспублік і ў іх сумесных рашэннях.

Адносіны рэспублік да ўтварэння CCCP быпі выказаны на рэспубліканскіх з\'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі — заснавальнікі CCCP — РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння CCCP і ў сваіх рашэннях выклалі прынцыпы, на якІх павінна будавацца саюзная дзяржава. Ha ІУ УсебеларускІм з\'ездзе Саветаў 18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР, у якой удзельнікі з\'езда выказалі сваю думку аб неабходнасці ўтварэння новай федэрацыі і зацвердзілі асноўныя пункты Канстытуцыі CCCP.

Ha з\'ездзе падкрэслівалася значэнне адзінства дзе- янняў савецьах рэспублік у барацьбе за ўсталяванне но- вага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу».

Такое аб\'яднанне, на думку ўдзельнікаў з\'езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, забяспечваць у той жа час «самастойнае нацыя- нальна-культурнае будаўніцтва», ствараць «неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў». У пастанове асабліва падкрэслівалася, пгго стварэнне новых формаў федэратыўных адносін — гэта «замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм». З\'езд Саветаў прыняў спецыяльную пастанову аб асноўных пунктах Канстытуцыі Саюза CCP.

Дэлегаты ГѴ з\'езда Саветаў ССРБ лічьші, што гутарка павінна ісці аб афармленні «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік».

Ha з\'ездах Саветаў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР быпі прынятыя рашэнні аб неабходнасці ўтварэння Саюза CCP на прынцыпах добраахвотнасці, раўнапраўя, свабоднага развіцця народа. Ba ўсіх гэтых дакументах адзначалася, што аб\'яднанне наспела, што пераход да новвіх формаў федэрацыі падрвіхтаванві ўсім ходам палітьганага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэспублік, а таксама знешнепалітычнымі ўмовамі. Ход адносін, якія складваліся, тэндэнцыі іх развіцця патра- бавалі надання адпаведнвіх прававых формаў створаным адносінам. Рашэнні з\'ездаў рэспублік сведчыпі аб іх поў- най аднадушнасці як аб неабходнасці абвяшчэння CCCP, так і прынцыпах, асновах пабудовы федэрацыі.

30 снежня 1922 г. у Маскве сабраўся Першы з\'езд Саветаў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Для ўдзелу ў з\'ездзе прыбыпа больш за дзве тысячы дэлегатаў. Цікавыя некаторыя характарыстыкі. Дэлегаты-камуністы складалі 94,1%, беспартыйныя — 5,7%. Ад іншых партый удзельнічала ўсяго пяць чалавек.

Прадстаўніцтва ад рэспублік было наступальным: ад РСФСР — 1727, ад Украіны — 364, ад Закаўказскай фе- дэрацыі — 91, ад ССРБ — 33 дэлегаты[11].

Напярэдадні адкрыцця Першага з\'езда Саветаў CCCP 29 снежня адбылася канферэнцыя паўнамоцных дэлега- цый, абраных з\'ездамі Саветаў РСФСР, УССР, ЗСФСР і БССР. Канферэнцыя абмеркавала і зацвердзіла праект дэкларацыі і праект дагавора аб утварэнні CCCP, прыня- ла парадак работы Першага з\'езда Саветаў CCCP.

Было вырашана з\'езд адкрыць 30 снежня ў памяшканні Вялікага тэатра. Дакладчыкам на з\'ездзе быў назначаны Сталін. Канферэнцыя ўхваліла праект пастановы з\'езда Саветаў, якая прадугледжвала парадак зацвярджэння за- ключанага рэспублікамі дагавора.

Асноўнымі дакументамі, якія адпюстравалі і замаца- валі абвяшчэнне СССР, з\'явіліся Дэкларацыя аб утварэнні Саюза CCP і Саюзны дагавор, заключаны паў- намоцнымі дэлегацыямі, выбранымі з\'ездамі Саветаў РСФСР, УССР, ЗСФСР і БССР. Гэтьш дакументы, за- цверджаньш з\'ездам, падлягалі яшчэ разгляду цэнтральнымі выканаўчымі камітэтамі саюзных рэспублік. У пастанове з\'езда гаварыпася аб тым, што «ў выніку надзвычайнай важнасці прынятай Дэкларацыі і заключанага Дагавора і пажаданасці паслухаць канчатковую думку ўсіх рэспублік, якія ўваходзяць у Саюз, аб тэксце гэтага дагавора, перадаць Дэкларацыю і Дагавор на дадатковы разгляд ЦВК саюзных рэспублік з тым, каб водгукі саюзных рэспублік былі прадстаўлены ЦВК Саюза CCP да бліжэйшай чарговай яго сесіі». Cecii даручалася разгледзець атрыма- ныя водгукі рэспублік, зацвердзіць дакументы і ўвесці неадкладна Дагавор у дзеянне. Канчатковае зацвярджэн- не Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з\'ездзе Саветаў CCCP.

Першы з\'езд Саветаў CCCP выбраў ЦВК CCCP з 371 члена і 138 кандыдатаў у члены. У склад ЦВК увайнші: ад РСФСР - 270 членаў, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР - 7 членаў. Старшынямі ЦВК выбраны: М. I. Калінін ад

РСФСР, Р. I. Пятроўскі ад УССР, Н. Нарыманаў ад ЗСФСР, A. Р. Чарвякоў ад БССР.

Пастановай 2-й сесіі ЦВК CCCP ад 6 ліпеня 1923 г. бьша зацверджана і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя СССР. Канчатковае зацвярджэнне адбьшося на II з\'ездзе Саветаў CCCP 31 студзеня 1924 г.

Пасля абвяшчэння CCCP патрэбен 6bty час, каб на- ладзіць функцыяніраванне сістэмы органаў, вызначыць іх юрыдычны статус, узгадніць механізм функцыяніравання камісарыятаў. XIII з\'езд РКП(б) у маі 1924 г. канстатаваў, што закончана справа фарміравання Саюза CCP.

Таьам чынам, рух ад унітарызму да савецкага федэ- ралізму ўвянчаўся ў канцы 1922 г.

стварэннем Саюза Ca- вецкіх Сацьшлістычных Рэспублік. Цэнтралізаваная, адзіная дпя рэспублік РКП(б), якая стала арганічнай ча- сткай палітыка-дзяржаўнай структуры краіны, вызначала нацыянальную палітыку, формы і сродкІ яе ажыц- цяўлення. Яна ў канчатковым выніку вызначала напра- мак нацыянальна-дзяржаўнай структуры і яе павароты, асновы саюзных адносін, час і прававыя формы самавы- значэння таго ці інтттага народа. Pyx «знізу» і рух «зверху» ў сферы нацыянальных адносін знаходзіўся пад кантро- лем партыі, якая манапалізавала вышэйшую ўладу ў rpa- мадстве. Аднапартыйная палітычная сістэма і не магла быць іншай ва ўмовах расійскай рэчаіснасці.

Адным з найгалоўнейшых вынікаў пяцігадовых на- маганняў бальшавікоў па пераўтварэнню нацыянальных адносін быпо тое, што ўся кіраўніцкая структура краіны быпа перабудавана на аснове нацыянальна-тэрыта- рыяльнага пачатку і ў выніку гэтага ўтвораны розныя аўтаноміі і саюзныя рэспублікі. Быпая «метраполія» — Расія быпа юрыдьгана ўраўнована з іншымі рэспублікамі — за- снавальніцамі CCCP. Нацыянальная дзяржаўнасць, куль- тывуемае раўнапраўе нацый, палітыка выроўнівання эканамічнага і культурнага ўзроўню нацый, нягледзя- чы на процідзейныя фактары, давалі станоўчыя вынікІ, садзейнічалі грамадскаму прагрэсу.

Канстытуцьш саюзнай дзяржавы, вызначаная ў 1924 r., давала магчымасць для далейшага развіцця федэрацыі ў дэмакратычным напрамку. Праўда, формула аб тым, нгго ўсякае аб\'яднанне абмяжоўвае суверэнітэт яго членаў на карысць цэнтральных органаў, таіла ў сабе небяспеку зацвярджэння безумоўнага прыярытэту агульных інтарэсаў над інтарэсамі асобных рэспублік, хоць аб\'яднанне ажыццяўлялася дзеля карысці і працвітання ўсіх яе членаў, а не для стварэння структуры, якая б па- навала над імі, падаўляла іх самастойнасць. Пастулат аб абмежаванасці суверэнітэту рэспублік увайшоў у саюзны дагавор, затым у Канстытуцыі CCCP 1924 і 1936 гг.

Аднак у цэлым усё залежала ад таго, які змест і на- паўненне атрымаюць прынцыпы пабудовы і функцы- яніравання федэрацыі, у якім напрамку будуць разві- вацца суадносіны паўнамоцтваў федэральных органаў і рэспублік, і асабліва якІ палітычны рэжым зацвердзіцца ў краіне. Узяў верх таталітарызм. Сваю ідэю «аўтанамі- зацыі» дыктатар Сталін рэалізаваў поўнасцю і нават больш. Расправа «бацькІ народаў» над цэлымі народамі, высяленне іх з гістарычных тэрыторый на вякі ўвойдуць у аналы гісторыі як адно з жудасных злачынстваў суп- раць чалавецтва.

<< | >>
Источник: В. А. Круталевіч, I. А. Юхо. ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ (1917-1945 гг.). MIHCK «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА». 2000

Еще по теме § 3. Абвяшчэнне CCCP:

- Авторское право - Аграрное право - Адвокатура - Административное право - Административный процесс - Антимонопольно-конкурентное право - Арбитражный (хозяйственный) процесс - Аудит - Банковская система - Банковское право - Бизнес - Бухгалтерский учет - Вещное право - Государственное право и управление - Гражданское право и процесс - Денежное обращение, финансы и кредит - Деньги - Дипломатическое и консульское право - Договорное право - Жилищное право - Земельное право - Избирательное право - Инвестиционное право - Информационное право - Исполнительное производство - История - История государства и права - История политических и правовых учений - Конкурсное право - Конституционное право - Корпоративное право - Криминалистика - Криминология - Маркетинг - Медицинское право - Международное право - Менеджмент - Муниципальное право - Налоговое право - Наследственное право - Нотариат - Обязательственное право - Оперативно-розыскная деятельность - Права человека - Право зарубежных стран - Право социального обеспечения - Правоведение - Правоохранительная деятельность - Предпринимательское право - Семейное право - Страховое право - Судопроизводство - Таможенное право - Теория государства и права - Трудовое право - Уголовно-исполнительное право - Уголовное право - Уголовный процесс - Философия - Финансовое право - Хозяйственное право - Хозяйственный процесс - Экологическое право - Экономика - Ювенальное право - Юридическая деятельность - Юридическая техника - Юридические лица -